Святы Пасад заклікае міжнародную супольнасць звярнуць асаблівую ўвагу на неадкладнасць патрэб бежанцаў і мігрантаў у медыцынскіх паслугах. Пра гэта казаў Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных структурах у Жэневе ў ходзе 144-га Пасяджэння Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У парадак дня было вынесена абмеркаванне асобных палажэнняў Праекта Глабальнага Плана дзеянняў на 2019-2023 гг. па садзейнічанні здароўю ...
Читать далее »Ватыкан
Папа перад візітам у ААЭ: мы браты, хоць і розныя
“Мы браты, хоць і з’яўляемся рознымі”, – падкрэсліў Папа ў відэа-пасланні, якое скіраваў з нагоды свайго Апостальскага падарожжа ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, што пройдзе 3-5 лютага 2019 года. Вера ў Бога “яднае, а не дзеліць, збліжае, нягледзячы на тое, што мы захоўваем адметнасці, аддаляе ад варожасці і саперніцтва”, заўважыў Пантыфік. Папа Францішак назваў свой візіт нагодай, каб пачаць пісаць “новую ...
Читать далее »Дзесяць кардыналаў у гэтым годзе страцяць права выбару Папы
Дзесяць кардыналаў у 2019 годзе будуць святкаваць сваё 80-годдзе і страцяць права абіраць Папу. На гэты момант колькасць іерархаў, якія маюць права на ўдзел у магчымым канклаве знізілася да 123. 30 студзеня 80 гадоў споўнілася мексіканскаму кардыналу Альберта Суарэсу Інда. 11 сакавіка адзначыць 80-ы Дзень нараджэння філіпінскі кардынал Арланда Белтран Кэвэда, 8 красавіка – амерыканскі кардынал Эдвін Фрэдэрык О’Браен, 27 ...
Читать далее »Папа Францішак пра трагедыю абортаў, цэлібат і сексуальнае выхаванне
Аборты, сексуальнае выхаванне, цэлібат – гэта некаторыя тэмы прэс-канферэнцыі Папы, якая прайшла падчас пералёту з Панамы ў Рым. Размова з журналістамі працягвалася каля 50 хвілін. “Мая місія – гэта місія св. Пятра, якая заключаецца ва ўмацаванні ў веры”, — сказаў Пантыфік, адказваючы на пытанне пра тое, якія наступствы будзе мець яго візіт у Панаму. “Я не магу падвесці рахунак місіі. ...
Читать далее »Швейцарскія гвардзейцы атрымалі шлемы, вырабленыя на 3D-прынтэры
Палімерныя шлемы чорнага колеру, вырабленыя на 3D-прынтэры, атрымала Папская швейцарская гвардыя з нагоды свайго 513-годдзя, якое ўрачыста адзначыла 22 студзеня 2019 г. Святкаванне пачалося св. Імшой у ватыканскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі на Тэўтонскіх могілках. На Літургію былі запрошаны законнікі з Ордэна св. Яна Божага, якія працуюць у Ватыканскай аптэцы і Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены. Пасля Эўхарыстыі гвардзейцы строем ...
Читать далее »Папа Францішак: служыць Пану – значыць слухаць і спаўняць Яго слова
Служыць Пану – значыць слухаць і спаўняць Яго слова, падкрэсліў Пантыфік перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 20 студзеня 2019 года прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У мінулую нядзелю, святам Хросту Пана, мы распачалі літургічны перыяд, які называецца “звычайны”: гэта час, каб ісці за Езусам у Яго публічным жыцці, у місіі, для якой Айцец паслаў Яго ў свет. У ...
Читать далее »Пантыфік стварыў профіль у малітоўнай сацыяльнай сетцы
Папа Францішак стварыў профіль у малітоўнай сацыяльнай сетцы “Click to pray”. Падчас малітвы “Анёл Панскі” 20 студзеня ён заклікаў вернікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы. Папа распавёў, што на гэтым тыдні будзе абнародавана пасланне на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, у якім сёлета будзе ўтрымлівацца “рэфлексія аб сеткавых суполках і чалавечай супольнасці”. “Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі – гэта рэсурс нашага часу; нагода, ...
Читать далее »Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян: Нешпары з удзелам Папы
Распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. З гэтай нагоды папа Францішак узначаліць урачыстую вячэрнюю цэлебрацыю Нешпараў у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. Сёлетняя міжканфесійная малітва падрыхтавана хрысціянскай супольнасцю Інданэзіі і будзе натхнёная тэмай “Імкніцеся да справядлівасці”. У падрыхтоўчым дакуменце Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству падкрэсліваецца, што вялікай пагрозай справядлівасці і вяршынству закона ў гэтай краіне з’яўляецца карупцыя. Яна “выяўляецца ...
Читать далее »Перад базылікай святога Пятра ў Ватыкане знікла калядная батлейка з пяску
Батлейка з пяску Sand Nativity (Пясчаныя Каляды), падараваная Папу Францішку італьянскай камунай Езала і патрыярхатам Венецыі, 16 студзеня за некалькі хвілін знікла пад ударамі экскаватарнага каўша. «Пясок — бедны матэрыял, сімвалізуе прастату, нязначнасць, а таксама крохкасць»,- сказаў Папа Францішак тым, хто падараваў яму арыгінальную батлейку з пяску, якую падчас святаў Божага Нараджэння можна было ўбачыць на плошчы Св. Пятра. Яна ...
Читать далее »Новыя бласлаўлёныя і святыя з’явяцца ў Каталіцкім Касцёле
Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб кананізацыйных і беатыфікацыйных працэсах. 15 студзеня 2019 года ён прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу. Першы дэкрэт тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва бл. Маргарыты Бэйз, швейцарскай свецкай верніцы, панны, члена Трэцяга францішканскага ордэна. Францішак ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва Марыі-Дэль-Кармэн і трынаццаці яе паплечніц, законніц, забітых з нянавісці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!