Якім быў 2018-ы для Папы Францішка? Беларуская рэдакцыя VaticanNews узгадала асноўныя дакументы, падзеі і рашэнні Святога Айца, якія сталі вызначальнымі для місіі Касцёла. Год Пантыфік распачаў з публікацыі ў сярэдзіне студзеня сваёй Апостальскай канстытуцыі “Veritatis gaudium”, аб касцёльных універсітэтах і факультэтах. Ён заклікаў каталіцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы здзейсніць сапраўдную “культурную рэвалюцыю”, быць больш місійнымі, здольнымі весці дыялог з грамадствам, развіваць ...
Читать далее »Ватыкан
Urbi et Orbi: Божае Нараджэнне – крыніца нашага братэрства
Божае Нараджэнне нясе ў сабе ўніверсальнае пасланне: Бог – гэта добры Айцец, а мы ўсе з’яўляемся братамі, адзначыў папа Папа. 25 снежня 2018 г. ён звярнуўся з пасланнем перад “Urbi et Orbi”. Прапануем поўны тэкст паслання Святога Айца: “Як пастухі, што першымі прыбеглі да стайні, заміраем у здзіўленні перад знакам, які даў нам Бог: “Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях” ...
Читать далее »Святы Айцец ухваліў беатыфікацыю францішканіна з Гродна
21 снежня 2018 г. Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах. Між іншым, ён прызнаў гераічнасць цнотаў францішканіна Мельхіёра Фардона з Гродна. Першы з дэкрэтаў прызнае мучаніцтва кс. Рыхарда Хенкеса, святара з Таварыства каталіцкага апостальства, які загінуў у канцэнтрацыйным лагеры ў Дахау 22 лютага 1945 г. Апрача айца Фардона, дэкрэты аб гераічнасці цнотаў датычаць: дапаможнага біскупа Кракаўскай архідыяцэзіі ...
Читать далее »Пантыфік да моладзі: будзьце каналам дабрыні і гасціннасці
Бог любіць кожнага з нас – вось сапраўдная, вялікая, добрая навіна, якую Пан прынёс свету праз прыход свайго Сына Езуса, заўважыў Папа Францішак падчас сустрэчы з моладдзю руху “Каталіцкая акцыя”. Аўдыенцыя адбылася 20 снежня 2018 года ў Зале Кансісторыяў, ватыканскага Апостальскага палацу. У ёй прынялі ўдзел каля шасцідзесяці юнакоў і дзяўчат, якія прыбылі разам са сваімі выхавальнікамі, душпастырамі і кіраўніцтвам ...
Читать далее »Святы Пасад выдаў дакумент аб зачыненых касцёлах
17 снежня 2018 г. Папская рада па культуры абнародавала інструкцыю пад назвай “Закрыццё і новае касцёльнае выкарыстанне храмаў” (La dismissione e il riuso ecclesiale di chiese). Дакумент стаў вынікам Міжнароднай канферэнцыі пад назвай “Бог тут больш не жыве?”, якая праходзіла 29-30 лістапада 2018 г. у Папскім грыгарыянскім універсітэце. Ён была ўхвалены прадстаўнікамі епіскапатаў з розных кантынентаў. Інструцыя складаецца з пяці ...
Читать далее »Папа заклікаў да сусветнага мараторыя на смяротнае пакаранне
Святы Айцец заклікаў усе краіны прыняць мараторый на смяротнае пакаранне з мэтай яго канчатковай адмены, нягледзячы на складаныя палітычныя працэсы. 17 снежня 2018 г. Францішак сустрэўся ў Ватыкане з дэлегацыяй Міжнароднай камісіі супраць смяротнага паракання (International Commission Against the Death Penalty). Папа ўручыў яе членам тэкст сваёй прамовы на іспанскай мове, у якім падкрэсліў, што смяротнае пакаранне супярэчыць Евангеллю, бо ...
Читать далее »Святы Айцец адзначае Дзень нараджэння
17 снежня 2018 года Папа Францішак адзначае сваё 82-годдзе. У гэты дзень ён атрымлівае віншаванні ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідэраў, прадстаўнікоў свету навукі, мастацтва і тысяч людзей з усяго свету. Па традыцыі свае віншаванні Пантыфіку скіравала старажытная рымская кандытарская “Hedera”, супрацоўнікі якой перадалі ў Ватыкан спецыяльны торт з індыйскім манга, упрыгожаны выявай Папы ў атачэнні моладзі. Такое аздабленне стала выразам ...
Читать далее »Касцёл на шляху да нарады па абароне непаўналетніх
Ватыканская сустрэча па абароне непаўналетніх, на якую збяруцца біскупы з усяго свету, гэта не пачатак “з нуля”, але падзея, пакліканая даць новы імпульс для далейшых крокаў, заўважыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Шматгадовы старшыня Залы Друку Апостальскай Сталіцы і блізкі паплечнік Бэнэдыкта XVI напісаў артыкул “У напрамку біскупскай сустрэчы па абароне непаўналетніх”. Ён быў надрукаваны на старонках старажытнейшага італьянскага каталіцкага выдання “La ...
Читать далее »Папа запрасіў бедных на перадкалядны абед
Ад імя Папы Францішка Служба Папскіх міласцяў запрасіла групу бедных на перадкалядны абед. Сустрэча адбудзецца ў аўторак 18 снежня ў спартыўным цэнтры Кастэльпарцыяна. Арганізацыяй абеду і абслугоўваннем гасцей будуць займацца спартсмены з каманды Падатковай паліцыі. У паведамленні Ватыканскай залы друку гаворыцца, што спартсмены “падзеляць з беднымі свята пад знакам спорту, у сямейнай атмасферы, з сімвалічнымі падарункамі”. Акцыя стала магчымай дзякуючы ...
Читать далее »Абнародавана афіцыйная праграма візіту Папы ў ААЭ
Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала праграму Апостальскага падарожжа Францішка ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яно адбудзецца 3-5 лютага 2019 года. Святы Айцец вылеціць з Рыма 3 лютага ў 13.00. Яго прыбыццё ў Прэзідэнцкі аэрапорт Абу-Дабі чакаецца каля 22.00. На наступны дзень, 4 лютага, апоўдні пройдзе цырымонія прывітання Пантыфіка ў Прэзідэнцкім палацы і афіцыйны візіт да наследнага прынца Абу-Дабі, шэйха Мухамада ібн ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!