Папа запрасіў бедных на перадкалядны абед

Ад імя Папы Францішка Служба Папскіх міласцяў запрасіла групу бедных на перадкалядны абед. Сустрэча адбудзецца ў аўторак 18 снежня ў спартыўным цэнтры Кастэльпарцыяна. Арганізацыяй абеду і абслугоўваннем гасцей будуць займацца спартсмены з каманды Падатковай паліцыі.

У паведамленні Ватыканскай залы друку гаворыцца, што спартсмены “падзеляць з беднымі свята пад знакам спорту, у сямейнай атмасферы, з сімвалічнымі падарункамі”. Акцыя стала магчымай дзякуючы супольнасці “Athletica Vaticana”, якая прадстаўляе Апостальскую Сталіцу ў бегавых відах лёгкай атлетыкі. Спартыўная асацыяцыя імкнецца ўвасобіць заклік Папы Францішка: “Правесці Свята Божага Нараджэння пад знакам салідарнасці і ўвагі да самых бедных”.

“Гэты святочны абед — сведчанне міласэрнасці і братэрства на мове спорту, які па сваёй прыродзе прадугледжвае ўключэнне ў грамадства і павагу годнасці самых апошніх”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Ватыкана.

Руская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі