4 красавіка ў Гродна з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы ўдзельнічала каля 200 чалавек. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. ...
Читать далее »Архив меток: абед
Аплаткавая сустрэча для бедных адбылася ў Гродне
21 снежня напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для бедных, бяздомных i маламаёмных людзей. На сустрэчы сабралося больш за 100 чалавек, якія штодзённа сутыкаюцца з рознымі праблемамі. Штогод у гэты перадсвяточны час Касцёл хоча паказаць такім людзям, што яны не пакінутыя, што заўсёды могуць атрымаць патрэбную падтрымку, бо, як падкрэслівае Святы Айцец Францішак, “любоў да бедных ...
Читать далее »Папа запрасіў бедных на перадкалядны абед
Ад імя Папы Францішка Служба Папскіх міласцяў запрасіла групу бедных на перадкалядны абед. Сустрэча адбудзецца ў аўторак 18 снежня ў спартыўным цэнтры Кастэльпарцыяна. Арганізацыяй абеду і абслугоўваннем гасцей будуць займацца спартсмены з каманды Падатковай паліцыі. У паведамленні Ватыканскай залы друку гаворыцца, што спартсмены “падзеляць з беднымі свята пад знакам спорту, у сямейнай атмасферы, з сімвалічнымі падарункамі”. Акцыя стала магчымай дзякуючы ...
Читать далее »3000 бедных будуць абедаць з Папам Францішкам у Ватыкане
У нядзелю, 18 лістапада 2018 г., 3000 бедных будуць абедаць са Святым Айцом у Ватыкане. Зала Паўла VI стане вялікай сталовай. Аб гэтым паінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі. Дыкастэрыя каардынуе святкаванне Сусветнага дня бедных, устаноўленага Папам Францішкам два гады таму на завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці. Абед з беднымі плануецца пасля нядзельнай св. Імшы, якую Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы. ...
Читать далее »Пантыфік паабедаў у Ватыкане з беднымі
19 лістапада Францішак паабедаў у Ватыкане з самымі патрабуючымі. Такім чынам ён адзначыў І Сусветны дзень бедных. За сталамі ў Зале Паўла VI сабраліся 1,5 тыс. асоб. Яшчэ 2,5 тыс. святочны абед чакаў у іншых месцах Рыма. Раней 4 тыс. бедных узялі ўдзел у святочнай Эўхарыстыі ў базыліцы св. Пятра. Францішак прыбыў на абед адразу пасля малітвы “Анёл Панскі”. Ён ...
Читать далее »Святы Айцец прыняў удзел у абедзе з беднымі
Пантыфік прыняў удзел у абедзе салідарнасці з беднымі, які быў арганізаваны балонскім аддзяленнем “Caritas” у мясцовай базыліцы св. Пятронія – шостай па памерах у Еўропе. Тут сабраліся каля тысячы бяздомных, хворых, вязняў, бежанцаў, самотных пажылых людзей, аб якіх клапоцяцца каталіцкія дабрачынныя арганізацыі і парафіі. У прывітальным слове Святы Айцец назваў абед салідарнасці цудоўнай нагодай, каб падзяліцца “штодзённым хлебам”, якім з’яўляецца ...
Читать далее »У Гомелі ў гонар кананізацыі Маці Тэрэзы зладзяць абед для бедных
У гонар заснавальніцы свайго ордэна сёстры Місіянеркі Міласэрнасці (сёстры Маці Тэрэзы) арганізуюць у Гомелі святочны абед для бяздомных і бедных 7 верасня ў Доме міласэрнасці. Вечарам 9 верасня ў мясцовым касцёле пройдзе св. Імша падзякі за кананізацыю Маці Тэрэзы, а пасля службы ў храме адбудзецца прагляд фільма пра новую святую і салодкі стол для парафіянаў. Ва ўрачыстасцях з нагоды кананізацыі ...
Читать далее »Пантыфік запрасіў на абед сірыйскіх бежанцаў
Святы Айцец паабедаў з групай сірыйскіх бежанцаў, якім некалькі месяцаў таму дапамог перабрацца з грэчаскага востраву Лесбас у Рым. Абед адбыўся 10 жніўня ў Доме св. Марты – цяперашняй ватыканскай рэзідэнцыі Пантыфіка. Бежанцы мелі магчымасць распавесці Папу пра досвед першых месяцаў пражывання ў Італіі. Дзеці падарылі Францішку свае малюнкі, а Папа адудзячыў ім цацкамі і іншымі падарункамі, распавёў кіраўнік Залы ...
Читать далее »Пантыфік памаліўся з хворымі і паабедаў з беднымі
Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу ў фларэнтыйскай архікатэдры Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 10 лістапада. Папа Францішак накіраваўся ў іншую базыліку – Санцісіма-Анунцыята, каб сустрэцца з хворымі і інвалідамі. Разам з імі Святы Айцец памаліўся “Анёл Панскі”, а затым прывітаў кожнага з прысутных асабіста. Пасля гэтага кароткага спаткання Пантыфік пешшу прайшоў да мясцовай каталіцкай сталоўкі, названай у гонар св. Францішка Асізскага. Тут ...
Читать далее »