Пантыфік прыняў адстаўку арцыбіскупа Каўнаскага

1 сакавіка Папа Францішак прыняў прашэнне аб адстаўцы з пастырскага кіраўніцтва Каўнаскай архідыяцэзіяй, прадсталенае арцыбіскупам Лонгінасам Вірбаласам.

Іерарх быў прызначыны пастырам Каўнаскай архідыяцэзіі 11 чэрвеня 2015 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Сігітаса Тамкявічуса.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook іерарх патлумачыў, што вяртаецца да служэння згодна са сваім манаскім пакліканнем. «Перад абліччам праблем са здароўем і, ў першую чаргу, улічваючы сэнс манаскага паклікання, так я спадзяюся быць здольным лепш служыць Богу і народу», – дадаў ён і запэўніў у малітве вернікаў і духавенства архідыяцэзіі.

Лонгінас Вірбалас нарадзіўся ў 1961 года ў горадзе Біржай. Духоўную фармацыю праходзіў у Каўнаскай семінарыі. У 1989 годзе ўступіў у Таварыства Езуса. У 1991 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Вучыўся ў Папскім грыгарыянскім універсітэце і Інсбрукскім універсітэце. Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю ў Каўнасе і Вільнюсе. З 2010 года – рэктар Папскага калегіума Russicum у Рыме. У 2013 года быў прызначаны біскупам Панявежыскім і заставаўся на гэтай пасадзе да 2015 года.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі