16 красавіка 2020 г. Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі, наведаў бяздомных, якія начуюць каля рымскага чыгуначнага вакзала “Тэрміні”.
Ватыканскі іерарх здзейсніў чарговы канктрэтны жэст клопату Святога Айца пра людзей, якія ў часы пандэміі каронавіруса не маюць дома, каб там схавацца ад небяспекі.
“Яны віталі нас і дзякавалі за тое, што мы ім раздалі: спальныя мяшкі, прадуктовыя наборы, мыла, але асабліва за медыцынскія маскі, атрымаць якія яны і не спадзяваліся”, — падзяліўся адзін з валанцёраў, што суправаджаў кардынала Краеўскага.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
