Кожны турыст можа стаць дабрачынцам, наведаўшы Вечны горад. Дастаткова кінуць манету ў фантан Трэві, а дабрачыннае таварыства “Caritas” накіруе гэтыя грошы на дапамогу патрабуючым. Амаль два мільёны еўра турысты кінулі ў рымскі фантан у 2025 годзе, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. З 2001 года манеты, кінутыя турыстамі ў фантан, ахвяруюцца дыяцэзіяльнаму аддзяленню “Сaritas”, якое выкарыстоўвае сабраныя сродкі для падтрымкі дабрачынных ...
Читать далее »Архив меток: Рым
Архімандрыт Гаек на міжнароднай сустрэчы ў Рыме: святы Кірыла Тураўскі – наш духоўны настаўнік
Міжнародная група экспертаў сабралася ў Рыме, каб абмеркаваць духоўную спадчыну святога Кірылы Тураўскага – беларускага царкоўнага дзеяча, манаха-аскета, епіскапа і яскравага прапаведніка XII стагоддзя. Семінар адбыўся ўвечары 28 красавіка 2026 года у генеральным доме Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ён праходзіў у рамках навукова-душпастырскай праграмы: “MARTYRIA: вызнаўцы і мучанікі”. Частка даследчыкаў усходнехрысціянскай духоўнасці далучылася да яго па відэасувязі. ...
Читать далее »За кожным вуглом у Рыме «назірае» Маці Божая
На вузкіх вулачках цэнтра Рыма пешаход, які паглядзіць уверх, убачыць характэрнае відовішча: «Мадоннэллы» (як іх ласкава называюць па-італьянску) — выявы Панны Марыі, размешчаныя амаль на кожным скрыжаванні. Гэта напамін пра святасць, якая пранізвала гэты горад стагоддзямі. Выявы Марыі ў Рыме, размешчаныя на скрыжаваннях і на фасадах дамоў, стагоддзямі сочаць за жыхарамі горада. Панна Марыя непрыкметная: гэтыя эдыкулы (міні-каплічкі з выявай ...
Читать далее »Драўляныя касцёлы для Рыма: новы падыход да архітэктуры
Рымская дыяцэзія запускае праграму будаўніцтва пяці новых парафіяльных комплексаў, якія стануць цэнтрамі духоўнага і грамадскага жыцця ў новых раёнах горада. Кардынал Бальдасарэ Рэйна, Генеральны вікарый Яго Святасці для Рымскай дыяцэзіі, прадставіў “Праграму новых касцёлаў”, якая прадугледжвае ўзвядзенне сучасных архітэктурных комплексаў для супольнасцей, што пакуль не маюць уласных будынкаў для малітвы і душпастырства. Праект ахоплівае заходнія, паўднёвыя і ўсходнія сектары італьянскай ...
Читать далее »Паміж Мінскам і Рымам: абраз Беззаганнай з касцёла святога Віта
Старажытны касцёл святога Віта ў Рыме ўпрыгожвае абраз Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, створаны мастаком Францішкам Смуглевічам. Яго рэпрадукцыю можна ўбачыць і ў адным з мінскіх касцёлаў – і на тое ёсць свае прычыны. Францішак Смуглевіч напісаў абраз на замову Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Твор прызначаўся для касцёла святога Віта ў Рыме, які меўся стаць духоўным цэнтрам гэтай ...
Читать далее »Парафіяне з Наваполацка здзейснілі юбілейную пілігрымку ў Рым
З 15 па 24 кастрычніка прадстаўнікі нашай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку мелі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у юбілейнай пілігрымцы-2025, наведаць святыя месцы Італіі і Польшчы. Пілігрымка была так запланавана, што ўдзельнічалі у святой Імшы разам з Папам Рымскім Львом XIV і тысячамі каталікоў з усяго свету, падчас якой Святы Айцец аб’явіў 7 новых святых. Цэнтральным момантам пілігрымкі стаў ...
Читать далее »Юбілей-2025: марыянскія парафіі Беларусі наведалі Рым
27 верасня 2025 года завяршылася пілігрымка марыянскіх парафій Беларусі ў Рым з нагоды Юбілейнага года. Каля 250 вернікаў з Мінска, Барысава, Оршы, Жодзіна і іншых гарадоў разам са сваімі пастырамі прайшлі праз Святыя Брамы папскіх базілік. Пераадолеўшы каля трох тысяч кіламетраў і нягледзячы на лагістычныя цяжкасці, выкліканыя сітуацыяй на мяжы з Еўрасаюзам, першымі ў Рым прыбылі дзве групы пілігрымаў з ...
Читать далее »На веласіпедзе ў Рым: незвычайная пілігрымка нямецкага святара
Ксёндз Павел Новак з Брэмена тры дні і тры ночы ехаў на веласіпедзе з Хільдэсхайма ў Рым, каб падчас агульнай аўдыенцыі сустрэцца з Папам Львом XIV і ўручыць яму лісты і малюнкі ад хворых дзяцей. Дабрачынная спартыўная акцыя мела на мэце збор сродкаў на падтрымку дзіцячага хоспіса ў нямецкім горадзе Зыке. Пасля сустрэчы з Пантыфікам святар падзяліўся сваімі ўражаннямі і ...
Читать далее »Рымскі Пантэон упрыгожыў манументальны цярновы вянок
Да 16 верасня 2025 года ў рымскім Пантэоне можна пабачыць незвычайную выставу: манументальны бронзавы твор аўстрыйскага скульптара Хельгі Фокенхубер. Скульптура прадстаўляе сабой разарваны цярновы вянок, які ляжыць на чорнай воднай гладзі. Скульптура “Вянок славы” (Corona Gloriae) размешчана ў самым цэнтры Пантэона, пад круглай адтулінай у купале. Калі падысці бліжэй, можна ўбачыць, як у чорнай вадзе адбіваюцца вострыя шыпы вянка, велічны ...
Читать далее »Рым: абраз XIX стагоддзя праляжаў 100 гадоў на гарышчы храма
Карціна мастака XIX стагоддзя Вінчэнца Каталані з выявай прамовы святога Паўла на Арэапагу была знойдзена ў Рыме на гарышчы касцёла святога Людовіка, караля Францыі. Велізарная карціна, якая больш за стагоддзе праляжала згорнутай у скрутак на лесвіцы, была старанна адноўлена і стала даступнай для наведвальнікаў, паведамляе польская рэдакцыя Vatican News. Над рэстаўрацыяй карціны Каталані інтэнсіўна працавалі маладыя кансерватары. Адноўленае палатно можна ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!