Piligrymka.by запрашае Вас у пілігрымку ў Рым. Гарадоў шмат — Рым адзін. Вечны горад чакае вас! Рым прыцягвае штогод мільёны турыстаў з усяго свету. Дух шчаслівага, поўнага і выдатнага жыцця назаўсёды застаўся тут, як быццам кожны, хто пабываў у Рыме, пакінуў тут частку сваёй душы. «О, Рым! Мая бацькаўшчына, горад душы, да цябе павінны ісці абдзеленыя сэрцам », ̶ усклікаў ...
Читать далее »Архив меток: Рым
Біскуп Яшэўскі прадставіў у Рыме канцэпцыю каталіцкай акадэміі ў Беларусі
27 лютага адбылася працоўная сустрэча біскупа Яшэўскага ў Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Рыме, прысвечаная стварэнню ў Беларусі каталіцкай акадэміі, паведамляе Catholic.by. У кастрычніку 2018 г. на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB быў прызначаны адказным за распрацоўку канцэпцыі Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ. Разам з кс. Віктар Гайдукевічам SDB, які ...
Читать далее »Папскае «міністэрства міласэрнасці» дапамагае пакутуючым ад маразоў
У сувязі з моцнымі маразамі, якія трываюць на працягу апошніх дзён у Рыме, актывізавалася дзейнасць Апостальскай элемазінарыі – ватыканскай структуры, якая ад імя Пантыфіка дапамагае бедным. Валанцёры папскага “міністэрства міласэрнасці”, разам з яго кіраўніком, кардыналам Конрадам Краеўскім, раздалі бяздомным спальнікі, прызначаныя для нізкіх тэмператур, а таксама штодзённа забячпечваюць іх гарачымі пасілкамі і напоямі. Паведамляецца, што была павялічана колькасць спальных месцаў ...
Читать далее »Гісторыя Касцёла. Эпоха Адраджэння — час новай велічы Рыма
Як Рым стаў сусветным цэнтрам культуры і мастацтва і якую ролю ў гэтым адыгралі Папы эпохі Адраджэння — у нашым сённяшнім матэрыяле. Пасля завяршэння Авіньёнскага палону Папаў (1309–1378) і Вялікай Схізмы (1378–1417), калі адразу некалькі прэтэндэнтаў аб’яўлялі сябе сапраўднымі Папамі, Марцін V вярнуўся ў Рым. Гэтая падзея адкрыла новы перыяд — перыяд т.зв. “рэнесанснага папства”. Завершыцца ён толькі ў 1527 ...
Читать далее »У сусветным сходзе капуцынаў прымае ўдзел і прадстаўнік Беларусі
27 жніўня 2018 года ў міжнароднай калегіі братоў капуцынаў у Рыме распачаўся 85-ты чарговы генеральны капітул ордэна меншых братоў капуцынаў. Гэты сход з’яўляецца найвышэйшым органам кіравання ордэнам і сёлета прадстаўлены 188 братамі з усіх кантынентаў большасці краін свету. Беларускім дэлегатам капітулы з’яўляецца вышэйшы кіраўнік прысутнасці капуцынаў у нашай краіне — брат Алег Шэнда. Генеральны капітул склікаецца кожныя шэсць гадоў і ...
Читать далее »Папскія рэчы штодзённага ўжытку можна ўбачыць на выставе ў Рыме
Распавесці пра гісторыю Касцёла праз рэчы штодзённага ўжытку – такая мэта выставы, якая праходзіць у некалькіх кроках ад Ватыкана. Табакерка Льва ХІІІ, хатні абутак Пія VII, італьянска-польскі слоўнік Яна Паўла ІІ – гэта толькі некаторыя з больш чым 400 экспанатаў, якія ўбачыць на выставе “Pontifex” у рымскай выставачнай зале Альбана Полі. Яе ўрачыстае адкрыццё, якое прайшло яшчэ ў мае 2018 ...
Читать далее »Папа Францішак завітаў да пажылой жанчыны
28 ліпеня, у другой палове дня, Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт да пажылой жанчыны, сваёй даўняй знаёмай. Папа прыехаў сваім сінім “Форд Фокус” на Вія-Александрыя, у рымскім квартале “Саларыа”, які ў той час быў амаль бязлюдным. Такім чынам Святы Айцец скарыстаўся запрашэннем у госці ад пажылой жанчыны, якую даўно ведае і якая па прычынах, звязаных з станам здароўя, не выходзіць ...
Читать далее »60 тысяч міністрантаў прыедуць на сустрэчу з Пантыфікам
60 тысяч міністрантаў, хлопцаў і дзяўчат, чакаюць арганізатары штогадовай міжнароднай пілігрымкі ў Рым. 31 ліпеня 2018 года яны сустрэнуцца з Папам. “Шукай міру, ідзі за ім!” – гэтыя словы з Псальма 34 з’яўляюцца дэвізам міжнароднага форуму ўдзельнікаў службы алтара. Яны прыедуць з 18 краін: Антыгуа і Барбуда, Бельгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Харватыі, Люксембургу, Аўстрыі, Партугаліі, Румыніі, Расіі, Швейцарыі, Сербіі, Славакіі, ...
Читать далее »Рымская традыцыя ствараць партрэты святых з кветак
У Рыме існуе традыцыя 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла фларысты ствараюць кветкавыя партрэты святых і Пантыфікаў. Ідэя належыць скульптару Ларэнца Берніні, які працаваў у прыватнасці над інтэр’ерам сабора св. Пятра. Пачатак гэтай традыцыі дасягае 1625 года. Звычай называецца inflorata, а кампазіцыі размяшчаюць на віа дэла Канчыліацыёне, што вядзе да плошчы св. Пятра. Акрамя кветак для стварэння ...
Читать далее »Пасяджэнне біскупаў Італіі з удзелам Мітрапаліта Кандрусевіча: увага да прысутнасці і эфектыўнасці мас-медыя ў Касцёле
З 21 па 24 мая ў Рыме прайшло 71-е пленарнае пасяджэнне Італьянскай біскупскай канферэнцыі (ІБК), у якім прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Галоўнай тэмай пасяджэння, акрамя бягучых спраў, былі касцёльныя медыя. У адкрыцці пасяджэння 21 мая ўдзельнічаў папа Францішак, які звярнуўся да сабраных з кароткім уводным словам. У ім Пантыфік звярнуў увагу на прыярытэты Касцёла ў Італіі. Святы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!