У сусветным сходзе капуцынаў прымае ўдзел і прадстаўнік Беларусі

27 жніўня 2018 года ў міжнароднай калегіі братоў капуцынаў у Рыме распачаўся 85-ты чарговы генеральны капітул ордэна меншых братоў капуцынаў.

Гэты сход з’яўляецца найвышэйшым органам кіравання ордэнам і сёлета прадстаўлены 188 братамі з усіх кантынентаў большасці краін свету. Беларускім дэлегатам капітулы з’яўляецца вышэйшы кіраўнік прысутнасці капуцынаў у нашай краіне — брат Алег Шэнда.

Генеральны капітул склікаецца кожныя шэсць гадоў і з’яўляецца магчымасцю для братоў з усяго свету падзяліцца вопытам рэалізаванага капуцынскага харызмату ў разнастайных умовах і акалічнасцях. Падчас працы ў групах і пленарных паседжаннях капітульныя ў шчырых і адкрытых дыскусіях разважаюць пра плённасць капуцынскага паклікання і ставяць пытанні пра будучыню ордэна.

Істотным заданнем чарговага капітула з’яўляецца абранне арыенціраў развіцця ордэна і выбар новага генеральнага кіраўніка з дарадцамі. Наперадзе тры тыдні цікавай і напружанай працы.

Паводле kapucyny.by

для друку для друку