Ватыкан

Папа Францішак давярае Божай міласэрнасці ахвяр тэрарызму

Тэрарыстычныя напады ў еўрапейскіх краінах маюць на мэце перашкодзіць братэрскаму супрацоўніцтву паміж рэлігіямі, — падкрэсліў Пантыфік 4 лістапада 2020 года падчас агульнай аўдыенцыі. “У гэтыя дні малітвы за памерлых мы ўзгадвалі і працягваем узгадваем таксама нявінных ахвяр тэрарызму, абвастрэнне жорсткасці якога назіраецца ў Еўропе”, — сказаў Святы Айцец. Папа заўважыў, што асаблівым чынам думае пра напады, якія цягам апошніх дзён ...

Читать далее »

Святы Айцец у Дзень Задушны: маліцца за ахвяр каранавірусу

Папа Францішак заклікаў маліцца за памерлых, асабліва ахвяр пандэміі. Адмысловы твіт ён скіраваў з нагоды Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, які адзначаецца 2 лістапада. “Сёння будзем маліцца за ўсіх памерлых вернікаў, асабліва за ахвяр каранавірусу: за тых, хто памёр у самотнасці, без апекі сваіх блізкіх, а таксама за ўсіх людзей, якія ахвяравалі жыццём у служэнні хворым”, — заклікаў Пантыфік. 2 лістапада ...

Читать далее »

Папа Францішак: кожны крочыць да святасці сваім непаўторным шляхам

Урачыстасць Усіх Святых нагадвае пра пакліканне да святасці і прапануе надзейныя мадэлі для гэтага шляху, якім кожны чалавек праходзіць непаўторным чынам, — заўважыў Папа. Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 1 лістапада 2020 г. адбылася ў Ватыкане, Пантыфік падкрэсліў, што праз урачыстасць Усіх Святых, “Касцёл запрашае нас паразважаць над вялікай надзеяй, што грунтуецца на ўваскрасенні Хрыста”. “Святыя ...

Читать далее »

Божае нараджэнне ў Ватыкане: ёлка са Славеніі і яслі з керамікі

Вялікая святочная ёлка, якая сёлета ўпрыгожыць плошчу св. Пятра, прыбудзе са славенскай вобласці Качэўе, а яслі Божага нараджэння – з італьянскай мясцовасці Кастэлі ў правінцыі Тэрама. 30 кастрычніка 2020 г. Губернатарат Дзяржавы Ватыкан паведаміў, што цырымонія інаўгурацыі святочнай кампазіцыі адбудзецца вечарам 11 снежня. Перад гэтым Папа Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі прадстаўнікоў рэгіёнаў, з якіх будуць дастаўлены ёлка і яслі. ...

Читать далее »

Супрацоўнікі Папы Францішка занепакоены пагрозай для яго здароўя

Адзін з ключавых членаў Папскай камісіі па COVID-19, кс. Аўгуста Дзампіні прызнаўся, што супрацоўнікі Святога Айца хвалююцца за яго ў сувязі з распаўсюджваннем каранавірусу. Святар адзначыў, што 83-гадовы Францішак, якому ў маладосці выдалілі частку лёгкага, падвяргаецца высокай рызыцы ўскладненняў у выпадку заражэння каранавірусам. Святы Айцец пачаў выкарыстоўваць маску толькі ў апошні час, напрыклад, на мінулым тыдні падчас міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы ...

Читать далее »

Папа Францішак назваў імёны трынаццаці новых кардыналаў

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 25 кастрычніка 2020 г. папа Францішак абвясціў імёны трынаццаці новых кардыналаў, якім на кансісторыі 28 лістапада ўручыць кардынальскія берэты. Сярод новых кардыналаў-выбаршчыкаў Генеральны Сакратар Сінода Біскупаў, біскуп Марыё Грэк; прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, біскуп Марчэла Сэмерара; арцыбіскуп руандыйскага Кігалі Антуан Камбанда; арцыбіскуп Вашынгтона Уілтан Грэгары; арцыбіскуп філіпінскага Капіса Хасэ Адвінкула; арцыбіскуп ...

Читать далее »

Папа пра марыялогію як пошук годнага месца для жанчын у Касцёле

“Ці служыць сёння марыялогія Касцёлу і свету? Відавочна, што адказ – так. Школа Марыі – гэта школа веры і жыцця”, — адзначыў 24 кастрычніка 2020 г. Папа на сустрэчы з прадстаўнікамі рымскага “Марыянум”. Папа Францішак падкрэсліў, што Другі Ватыканскі Сабор аддаў марыялогіі значнае месца. “Гэта сведчыць аб тым, што часы, у якія мы жывём, – гэта часы Марыі. І нам ...

Читать далее »

Дэкрэт Апостальскай пэнітэнцыярыі: поўны адпуст для памерлых у лістападзе

У сувязі з пандэміяй сёлета на працягу ўсяго лістапада будзе магчымасць атрымаць поўны адпуст для памерлых вернікаў. Адмысловы дэкрэт Апостальскай пэнітэнцыярыі быў абнародаваны 23 кастрычніка 2020 г. Рашэнне было прынята ў адказ на просьбы многіх пастыраў і з дазволу Папы. У паведамленні тлумачыцца, што яго мэта – пазбегнуць збірання людзей у тых рэгіёнах і месцах, дзе гэта забаронена па прычыне ...

Читать далее »

«Я са сваім народам, а народ са мной!» Арцыбіскуп Кандрусевіч пра сустрэчу ў Ватыкане

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican News беларускі іерарх. “Мы доўга размаўлялі пра складанасць сітуацыі ў Беларусі і ў мясцовым Касцёле. Таксама сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў вырашэння складанай сітуацыі, у якой знаходжуся сёння асабіста я. Хачу сказаць, што Святы Пасад сапраўды прыкладае шмат намаганняў, каб праблема была ...

Читать далее »

Святы Айцец: мір павінен быць прыярытэтам кожнай палітыкі

20 кастрычніка 2020 года Святы Айцец далучыўся да прадстаўнікоў розных рэлігій свету, разам з якімі прыняў удзел ва ўрачыстых цырымоніях на Капіталійскай плошчы ў Рыме з нагоды міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы на тэму “Ніхто не збаўляецца ў адзіночку – мір і братэрства”. Рэлігіі не жадаюць вайны і заклікаюць усіх маліцца аб прымірэнні і дзейнічаць з тым, каб братэрства адкрыла новыя сцежкі ...

Читать далее »