Ватыкан

Пантыфік унёс змены ў Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў

Пасля паправак у Кодэкс кананічнага права, які рэгулюе жыццё Касцёла лацінскага абраду, адносна заснавання манаскіх кангрэгацый, у Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў таксама былі ўнесены адпаведныя змены. “З самага пачатку Касцёла некаторыя вернікі былі пакліканы прысвяціць сваё жыццё асаблівым чынам служэнню Богу і бліжнім, сведчачы перад супольнасцю сваю аддаленасць ад свету”, — нагадаў Францішак у Апостальскім лісце Ab initio. Гэтым дакументам ...

Читать далее »

Выйшаў з друку Крымінальны Кодэкс Ватыкана

Ватыканскае выдавецтва (LEV) апублікавала Крымінальны Кодэкс Ватыкана – выданне, якое актуалізуе заканадаўства, прынятае яшчэ ў 1929 г. і неаднаразова рэфармаванае, каб адпавядаць рэаліям часу. Па словах біскупа Хуана Ар’ета Ачоа, сакратара Папскай Рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, адказнага за падрыхтоўку выдання да друку, апублікаваны Крымінальны Кодэкс стаў вынікам аб’яднання так званага Кодэкса “Дзанардэлі” (па імені дзяржаўнага дзеяча Італіі канца XIX ...

Читать далее »

Святы Айцец зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання

Папа Францішак зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання. Нагодай стала ініцыятыва Супольнасці св. Эгідзія і іншых грамадскіх арганізацый “Гарады за жыццё” (Cities for Life). “Памятайма, што нават забойца не губляе асабістай годнасці, і Бог сам становіцца яе гарантам. Цвёрдае непрыманне смяротнага пакарання дэманструе, наколькі магчыма прызнанне неад’емнай годнасці кожнага чалавека”, — напісаў Пантыфік 30 лістапада 2020 г. у сваім Twitter. Мэтай ...

Читать далее »

Папа Францішак скіраваў святочнае пасланне да Барталамея І

Войны і канфлікты будуць працягвацца пакуль людзі не зразумеюць, што з’яўляюцца братамі і сёстрамі, — напісаў Папа ў пасланні да Патрыярха Барталамея І. Святы Айцец прымеркаваў свой зварот да свята св. Андрэя, апекуна Канстантынопальскага Патрыяртаху. Ліст асабіста ўручыў Патрыярху кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўнік ватыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Стамбул. Пантыфік звярнуў увагу на ...

Читать далее »

Святы Айцец даў тры парады на Адвэнт

Папа Францішак даў вернікам некаторыя парады на Адвэнт. Адмысловы заклік ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 лістапада 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. «Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкой сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія», — заахвоціў Пантыфік. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна ўмацаванне сціпласці, увагі да блізкіх, а таксама малітвы ў сям’і. ...

Читать далее »

У Ватыкане пачалося будаўніцтва “керамічнай” батлейкі

На плошчы св. Пятра пачалося будаўніцтва ясляў Божага Нараджэння, якія сёлета рыхтуе горад Церама ў італьянскім Абруца. Усталёўваюцца бетонны пастамент плошчай у 125 м кв і элементы каркаса з сталёвых труб. Керамічныя фігуры для ясляў вышынёй у натуральны рост чалавека былі створаны ў Вышэйшай школе мастацтваў у Кастэлі. Паводле Губернатарата Ватыкана, сёлетняя кампазіцыя нагадвае пра Езуса, Які прыходзіць да свайго ...

Читать далее »

Папа ўхваліў дэкрэты: хутка новыя беатыфікацыі

23 лістапада 2020 г. Святы Айцец упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты, якія датычацца беатыфікацыйных працэсаў. Папа ўхваліў дэкрэт аб зацвярджэнні цуду, здзейсненага праз заступніцтва Слугі Божага, кс. Марыа Чычэры, дыяцэзіяльнага святара з Італіі, які памёр 4 красавіка 1945 г. Таксама асобным дэкрэтам была пацверджана мучаніцкая смерць Слуг Божых, кс. Хуана Эліаса Мэдзіны, дыяцэзіяльнага святара, і 126 яго паплечнікаў, ...

Читать далее »

Святы Айцец пра «кавідныя» сітуацыі ў сваім жыцці

Папа распавёў пра сітуацыі са свайго жыцця, у якіх сутыкнуўся з цяжкасцямі падобнымі на тыя, якія многія людзі перажываюць цяпер у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Успаміны Святога Айца былі змешчаны ў новай кнізе «Вернемся да мар» (Ritorniamo a sognare). Яна была напісана Папам Францішкам сумесна з брытанскім журналістам Остынам Айвэры і з’явіцца на паліцах італьянскіх кнігарняў у снежні. 23 лістапада ...

Читать далее »

Пантыфік: учынкі міласэрнасці найбольш праслаўляюць Бога

Выбіраць жыццё – значыць змагацца з мысленнем паводле прынцыпу «выкарыстай і выкінь» і «усё і цяпер», каб скіроўваць жыццё да нябесных мэтаў, да Божых мараў, — падкрэсліў Папа Францішак. Ва ўрачыстаць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, 22 лістапада 2020 г., Папа ўзначаліў урачыстую св. Імшу ў ватыканскай базыліцы, на заканчэнне якой адбылася цырымонія перадачы сімвалаў Сусветных дзён моладзі. Дэлегацыя ...

Читать далее »

Пантыфік у сваіх энцыкліках раскрывае прычыны сусветнага крызісу

Не дастаткова толькі перажыць пандэмію. Неабходна, каб адбыліся змены, — падкрэсліў кардынал Майкл Чэрны, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ватыканскі іерарх прыняў удзел у прэзентацыі новай энцыклікі Папы Францішка Fratelli tutti, арганізаванай для студэнтаў папскіх універсітэтаў у Рыме. Ён заўважыў, што бедныя ва ўсім свеце хочуць не проста вярнуцца да таго стану, які быў да пачатку пандэміі, але ...

Читать далее »