Ватыкан

Святы Пасад заклікае далучыцца да «Часу стварэння»

Святы Пасад заклікае ўсіх католікаў далучыцца да экуменічнай ініцыятывы “Час стварэння”, якая сёлета пройдзе ў кантэксце 5-й гадавіны энцыклікі Папы Францішка “Laudato si’”. Яна праводзіцца з 1989 г. 25 мая 2020 г. было абнародавана спецыяльнае пасланне Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у якім адзначаецца, што экалагічная міжхрысціянская кампанія будзе праходзіць з 1 верасня, калі адзначаецца Сусветны дзень малітвы аб ...

Читать далее »

Новыя святыя і благаслаўлёныя Касцёла: Папа Францішак ўхваліў дэкрэты

26 мая 2020 г. Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты. Пяць дакументаў датычаць пацвярджэння цудаў, здзейсненых праз заступніцтва асоб, адносна якіх вядуцца кананізацыйныя і беатыфікацыйныя працэсы: французскага святара, бл. Сэрара дэ Бю (1544-1607), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Хрысціянскай Дактрыны; французскага святара, бл. Шарля дэ Фуко (1858-1916); бл. Марыі ...

Читать далее »

Папа Францішак правядзе малітву на Ружанцы ў Ватыкане

У суботу, 30 мая 2020 года, у Ватыканскіх садах Святы Айцец узначаліць малітву Ружанца. Дзякуючы прамой трансляцыі ватыканскіх СМІ, будзе створаны тэлемост з марыйнымі санктуарыямі ва ўсім свеце. Набажэнства арганізуе Папская рада па новай евангелізацыі. Падчас яго будзе наладжана сувязь з найбуйнейшымі санктуарыямі: у Еўропе – з французскім Лурдам, партугальскай Фацімай, італьянскімі Сан-Джавані Ратонда і Пампеямі, а таксама польскай Чэнстаховай; ...

Читать далее »

Папа Францішак напісаў прадмову да кнігі аб жыцці ў аргентынскіх трушчобах

Не існуе такіх месцаў, якіх не можа дасягнуць прамень Божага святла, — напісаў Пантыфік у прадмове да кнігі “Каранцін” (Cuarentena) аргентынскага журналіста Альвера Мэталі. Шэсць гадоў таму аўтар выдання перасяліўся з добрага раёна Буэнас-Айрэса ў трушчобы Ла Каркава, на ўскраіне аргентынскай сталіцы, каб далучыцца да групы мясцовых валанцёраў і святароў, якія штодзённа аказваюць дапамогу жыхарам перыферыі. Кніга “Каранцін” была напісана ...

Читать далее »

Занепакоенасць Пантыфіка “паталогіямі” у місіянерскай дзейнасці

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ пракаментаваў пасланне Францішка да Папскіх місійных ініцыятыў, у якім ён засцерагае ад пэўных «паталогій», якія могуць сказіць місіянерскую дзейнасць. Гэта моцны тэкст, спецыфічны ў сваіх інструкцыях, які паказвае на адзіную сапраўдную крыніцу місіянерскай дзейнасці Касцёла. Папа тлумачыць, што місія не з’яўляецца плёнам прымянення “свецкіх сістэм, логікі актыўнай працы ці тэхнічна-прафесійнай кампетэнтнасці”, але нараджаецца з паўнаты радасці ...

Читать далее »

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Святы Айцец прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха, арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Аб гэтым паведамілі 21 мая 2020 г. у Ватыкане. Ён зменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 у горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 г. у складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. ...

Читать далее »

Папа Францішак узначаліў св. Імшу каля магілы св. Яна Паўла ІІ

У 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ, 18 мая 2020 г., Папа Францішак узначаліў св. Імшу каля магілы Папы, у капліцы св. Себасцьяна ватыканскай базылікі св. Пятра. Літургія трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ. Са Святым Айцом Эўхарыстыю канцэлебравалі: кардынал Анджэла Камастры, Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан і архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, кардынал Конрад Краеўскі, Апосталькі элемазінарый, арцыбіскуп Пьера Марыні, ...

Читать далее »

Папа Францішак даў параду першакамунійным дзецям

Чакаць прыняцця Першай св. Камуніі з малітвай і вывучаючы катэхізіс, каб паглыбляць знаёмства з Езусам, узрастаючы ў дабрыні і служэнні іншым, — заклікаў Папа 17 мая 2020 г. пасля малітвы «Уладарка Неба». Пантыфік заўважыў, што ў маі ў многіх парафіяй існуе традыцыя цэлебрацыі св. Імшы з удзяленнем Першай св. Камуніі, але сёлета, па прычыне пандэміі, гэты цудоўны і святочны момант ...

Читать далее »

Святы Айцец: секулярны лад жыцця пагражае ў тым ліку і Касцёлу

Адрозніваць дух гэтага свету ад духа Евангелля, — заклікаў Францішак 16 мая 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі. Ён падкрэсліў, што секулярны лад жыцця пагражае ўсім, у тым ліку Касцёлу. У гаміліі Папа пракаментаваў літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (15,18-21), у якім Езус кажа сваім вучням: “Калі свет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зненавідзеў”. Святы Айцец заўважыў, ...

Читать далее »

Папа Францішак на Дзень мігранта: падчас пандэміі не забыць пра абяздоленых

Абяздоленыя даюць нам магчымасць сустрэцца з Панам, — прыгадаў Францішак у пасланні на 106-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца. Дакумент быў абнародаваны 15 мая 2020 г. Тэма паслання Святога Айца: “Як Езус Хрыстус, вымушаныя ўцякаць. Прымаць, абараняць, падтрымліваць і інтэграваць унутраных мігрантаў”. Папа заўважыў, што стан гэтых людзей асабліва пагоршыўся з сувязі з пандэміяй каронавіруса. Святы Айцец прыгадаў, што ў ...

Читать далее »