Ватыкан

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прыёра Тэзэ

25 чэрвеня Пантыфік прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане брата Алаіза Лозэра, прыёра экуменічнай супольнасці Тэзэ. Сустрэча планавалася ў сакавіку, але была перанесена з прычыны пандэміі. У ходзе паўгадзіннай размовы брат Алаіз падзяліўся са Святым Айцом актуальнымі навінамі, якія тычацца дзейнасці супольнасці. У прыватнасці гаворка ішла пра апошнія этапы Пілігрымкі даверу па зямлі і аднаўленне прыёму пілігрымаў пасля адмены каранціна. ...

Читать далее »

У Ватыкане з’явілася манета з выявай св. Яна Паўла II

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Караля Вайтылы нумізматычная палата Ватыкана выпусціла манету наміналам 2 еўра з выявай Яна Паўла II. Як падкрэслівае Маўро Алівэры, дырэктар Ватыканскага манетнага двара, найбольш важныя юбілеі адзначаюцца менавіта манетамі ў 2 еўра. Манета прысвечаная 100-годдзю Яна Паўла II была адчаканена ў колькасці 70 тысяч штук. Яе можна выкарыстоўваць усюды, у адрозненне ад срэбных альбо ...

Читать далее »

Пантыфік пажадаў удалага перыяду летняга адпачынку

Папа Францішак пажадаў вернікам правесці летні адпачынак спакойна і карысна: прысвячаючы час для ўпарадкавання сваіх адносін з Богам і бліжнімі. “Мы ўваходзім у перыяд водпускоў. Нягледзячы на ўсе меры бяспекі, звязаныя з пагрозай заражэння каранавірусам, няхай гэта будзе час спакойнага адпачынку, захаплення прыгажосцю прыроды і ўмацавання сувязі з іншымі людзьмі і Богам”, — сказаў Папа 24 чэрвеня 2020 г., вітаючы ...

Читать далее »

Біёграф Бэнэдыкта XVI пра яго вяртанне на Радзіму

Пэтэр Зеевальд бачыць у сустрэчы Папы-эмерыта з сваім хворым братам адлюстраванне яго сапраўднай натуры. Ён адзначыў, што візіт быў выразам добрых адносін Бэнэдыкта XVI і Францішка. “Ратцынгер – гэта не халодны інтэлектуал або жорсткі князь Касцёла, але эмацыйны і сардэчны чалавек”, — заявіў журналіст у інтэрв’ю нямецкаму “Passauer Neue Presse”. На яго думку, візіт быў выразам “глыбока жывой чалавечай веры, ...

Читать далее »

Да канца года ніякіх папскіх замежных падарожжаў

Францішак пакуль не плануе замежных паездак у бягучым годзе. Раней з прычыны пандэміі каранавірусу быў адменены аднадзённы візіт на Мальту ў апошні дзень мая. Інфармацыяй падзяліўся з журналістамі кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Ён нагадаў, што Папа атрымаў афіцыйныя запрашэнні здзейсніць дзяржаўныя візіты ў Інданезію, Ірак, Чарнагорыю і Кіпр. Акрамя таго, Святы Айцец выказаў зацікаўленасць наведаць разбураны вайной ...

Читать далее »

Заснавальнік сальватарыянаў будзе беатыфікаваны

19 чэрвеня Папа Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты, паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News. Першыя тры дакументы тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугаў Божых: аргентынскага францішканіна Мамэрта Эскью, (1826-1883); нямецкага святара кс. Францішка Марыя ад Крыжа (Ёгана Батысты Ёрдана, 1848-1918), заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) і ...

Читать далее »

Прадмова праваслаўнага Патрыярха да “Слоўніка папы Францішка”

Патрыярх Канстантынопальскі напісаў прадмову да кнігі: “Слоўнік папы Францішка”, аўтарамі якой выступілі Джошуа Дж. Макэлві і Сіндзі Вудэн. “Словы могуць выражаць і апісваць чалавечыя пачуцці, але яны ніколі не могуць у поўнай меры расказаць ці правільна вызначыць душу чалавека”, — напісаў Барталамей І. Ён узгадаў шмат сустрэч з Францішкам, падчас якіх яны разам маглі адчуць святасць слоў. “І варта памятаць, ...

Читать далее »

Папа Францішак: не асуджаць свет, а маліцца за яго

Заступніцкая малітва ўласцівая святым, якія, на падабенства Езуса, становяцца сапраўднымі “мастамі” паміж Богам і Яго народам; Майсей у гэтым сэнсе стаў самым вялікім прарокам Езуса, — перакананы Святы Айцец. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 17 чэрвеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, папа Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных малітве. На гэты раз ён засяродзіў сваю ўвагу на малітве Майсея, які пастаянна і ...

Читать далее »

Папа Францішак пра два плёны Эўхарыстыі

Эўхарыстыя мае два плёны: адзінства з Хрыстом і адзінства паміж намі, — сказаў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 14 чэрвеня прайшла ў Ватыкане. Беларуская рэдакцыя Vatican News прапануе поўны пераклад на беларускую мову разважання Святога Айца, якое прагучала з бібліятэкі Апостальскага палаца: “Сёння ў Італіі і іншых краінах святкуецца ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста, Corpus Domini. У другім ...

Читать далее »

Папа да Сусветнага дня бедных: малітва і салідарнасць – нераздзельныя

13 чэрвеня 2020 г. было абнародавана пасланне Францішак на IV Сусветны дзень бедных. Яго тэма – словы з Кнігі Мудрасці Сіраха: “Працягні руку тваю да беднага” (Сір 7,32). Папа нагадаў, што ў старажытнай мудрасці Сіраха знаходзяцца ўказанні для шматлікіх жыццёвых сітуацый, сярод якіх беднасць, “якая заўсёды набывае розныя абліччы” і з’яўляецца месцам магчымай сустрэчы з Езусам Хрыстом. У сітуацыі нястачы ...

Читать далее »