Вера, надзея і любоў падштурхоўваюць да падтрымкі бедных, бо яны найбольш пацярпелі ад эпідэміялагічнага крызісу, — падкрэсліў Папа 19 жніўня 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі. Папа Францішак прысвяціў чарговую, ужо трэцюю, катэхезу наступствам распаўсюджвання COVID-19. “Пандэмія зрабіла відавочнай складаную сітуацыю бедных і вялікую няроўнасць, якая пануе ў свеце. Вірус, не робячы адрозненняў паміж людзьмі, сустрэў на сваім знішчальным шляху сур’ёзныя ...
Читать далее »Ватыкан
Пантыфік даверыў усіх беларусаў апецы Багародзіцы
16 жніўня 2020 г., падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік скіраваў адмысловыя зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — ...
Читать далее »Пантыфік просіць заступніцтва Багародзіцы за пакутуючых
Папа Францішак заклікаў вернікаў прасіць заступніцтва Багародзіцы за людзей і рэгіёны свету, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі. Нагодай стала ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. “Дзева Марыя, якую мы сёння сузіраем у нябеснай славе, з’яўляецца Маці надзеі. Нядаўна гэты тытул быў уключаны ў Ларэтанскую літанію. Мы заклікаем яе заступніцтва ва ўсіх сітуацыях у свеце, у якіх людзі найбольш прагнуць надзеі: надзеі ...
Читать далее »Пантыфік пра важнасць адпачынку і неабходнасць працы
Папа Францішак адзначыў важнасць адпачынку і працы ў гэты складаны для сусветнай эканомікі перыяд. “Без працы сям’я і грамадства не могуць развівацца”, — адзначыў ён 2 жніўня. “Спадзяюся, што ў гэты перыяд многія людзі будуць мець магчымасць пражыць некалькі дзён у адпачынку і кантакце з прыродай, і падчас іх змогуць звярнуць увагу на духоўнае вымярэнне. У той жа час, я ...
Читать далее »Святы Пасад запусціў кампанію «Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля»
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абвясціла аб запуску кампаніі «Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля», каб запрасіць моладзь усяго свету праявіць пяшчоту да асоб старэйшага ўзросту, асабліва ў час пандэміі. Адпаведнае паведамленне было апублікавана 27 ліпеня 2020 г. У ім выказваецца перакананне, што «захоўваць сацыяльную дыстанцыю не азначае пагадзіцца з наканаванай самотай і пакінутасцю» і што ...
Читать далее »Названы лаўрэат каталіцкай прэміі на Венецыянскім кінафестывалі
Джузэпэ Аваці, больш вядомы як Пупі Аваці, стаў лаўрэатам Прэміі імя Рабэра Брэсона. Яна будзе ўручана італьянскаму рэжысёру 9 верасня 2020 г., у рамках 77-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю. Штогод Прэмію ўручаюць Фонд Ente dello Spettacolo і кінематаграфічны часопіс Rivista del Cinematografo, пад патранажам Папскай Рады па культуры і Дыкастэрыі па камунікацыі. За больш чым 50-гадовую кар’еру лаўрэат выступіў як рэжысёр ...
Читать далее »Кардынал: COVID-19 не спыніў канфлікты і тэрарызм у Афрыцы
“Каронавірус даў зразумець, наколькі мы ўразлівыя, незалежна ад колеру скуры і сацыяльнага статусу”, — заўважыў старшыня SECAM – Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара. Кардынал Філіп Уэдраога заўважыў: “Тое, што адбываецца ў адной краіне, уплывае на людзей у іншай. Такім чынам, мы адна нацыя, і мы павінны клапаціцца адно пра аднаго”. Гэтыя словы прагучалі ў спецыяльным звароце да жыхароў афрыканскага ...
Читать далее »Папа Францішак: пандэмія ставіць пытанне пра шчасце ў нашым жыцці
Пантыфік напісаў прадмову да кнігі кардынала Вальтэра Каспера і а. Джорджа Аўгустына “Супольнасць і надзея”, у якой сабраны “сведчанні веры ў час пандэміі каронавіруса”. Арыгінальнае нямецкамоўнае выданне ўбачыла свет у чэрвені, а некалькі дзён таму Ватыканскае выдавецтва (LEV) апублікавала яго пераклад на італьянскую мову. У прадмове Францішак падкрэсліў, што “крызіс, выкліканы каронавірусам, паразіў неспадзявана ўсіх”, “змяніўшы раптам ва ўсім свеце ...
Читать далее »Ватыканскае выдавецтва: кніга пра душпастырства моладзі
Ватыканскае выдавецтва прэзентавала кнігу французскай законніцы Наталі Бэкар “Дух Святы ўсё абнаўляе. Душпастырства маладых для моладзі” – арыгінальны погляд на душпастырства моладзі ў сучасным свеце. Выданне прысвечана разважанням адносна залучэння новых пакаленняў у жыццё Касцёла і задумана як практычны даведнік для ўсіх, хто жадае зрабіць маладых людзей актыўнымі ўдзельнікамі душпастырства. Прадмову да кнігі напісаў брат Алаіз, прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ. ...
Читать далее »Святы Пасад: з’явіцца трэці дакумент па пандэміі – аб пажылых
Старшыня Папскай акадэміі жыцця заклікаў да салідарнасці паміж дзяржавамі падчас пандэміі, выказаў расчараванне выхадам ЗША з СААЗ і анансаваў трэці дакумент па сітуацыі з каронавірусам. “Міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі аховы здароўя, хоць яны і зрабілі некаторыя памылкі, павінны ўмацоўвацца, а не разбурацца”, — сказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья ў інтэрв’ю Religion News Service. Іерарх прызнаў, што каронавірус стварыў хаос у навуковай ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!