Заўсёды будаваць братэрскія адносіны, заснаваныя на ўзаемным прабачэнні і непераможнай сіле Божай міласэрнасці, — заклікаў Папа на малітве «Анёл Панскі», якая 6 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане. Каментуючы евангельскі ўрывак на гэту нядзелю (Мц 18,15-20) Святы Айцец заўважыў, што ў ім утрымліваецца запрашэнне паразважаць аб двайным вымярэнні хрысціянскага жыцця: супольным, якое тычыцца клопату пра адзінства, еднасць Касцёла, і асабістым, ...
Читать далее »Ватыкан
Папа Францішак падпіша новую энцыкліку ў Асізі
3 кастрычніка 2020 г. Святы Айцец здзейсніць візіт у Асізі, дзе падпіша новую энцыкліку аб братэрстве і грамадскім сяброўстве пад назвай “Fratelli tutti” (Усе браты). Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што перад падпісаннем дакумента Пантыфік узначаліць св. Імшу ля магілы св. Францішка Асізсага. Падкрэсліваецца, што ў сувязі з надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй візіт пройдзе ў прыватнай форме. Падчас літургічнай цэлебрацыі не ...
Читать далее »Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі спартыўнай дабрачыннай акцыі
Cвяты Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў дабрачыннага праекту Бяжым разам (We run together), у рамках якога збіраюцца ахвяраванні на барацьбу з пандэміяй COVID-19. Сустрэча прайшла 5 верасня 2020 г. у Ватыкане. Пантыфік выказаў падзяку спартсменам, якія ахвяравалі свае спартыўныя прылады на дабрачынны аўкцыён. “Мне было вельмі прыемна даведацца, што некаторыя атлеты адкрылі дзверы сваіх дамоў на радасць непасрэднай сустрэчы”, — ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў 4 верасня Днём малітвы за Ліван
Папа Францішак заклікаў вернікаў розных рэлігійных традыцый далучыцца да Дня малітвы і посту ў інтэнцыі Лівана. Ён пройдзе ў бліжэйшую пятніцу, 4 верасня 2020 г. Святы Айцец нагадаў, што мінуў месяц пасля трагічных выбухаў у Бейруце, у выніку якіх загінула вялікая колькасць жыхароў Лівана. Ён выказаў словы падтрымкі ліванцам таксама ў сувязі з нестабільнасцю і глыбокім унутраным крызісам, які перажывае ...
Читать далее »“Уступіць у гульню”. Думкі Папы пра спорт
У Ватыканскім выдавецтве пабачыў свет зборнік прамоў Святога Айца на тэму спорту пад назвай: “Уступіць у гульню”. Свае сведчанні ў якасці прадмовы да кнігі напісалі славутыя спартсмены. Гаворка ідзе пра своеасаблівы “падручнік”, які дапаможа жыць і займацца спартыўнай дзейнасцю згодна з парадамі “выключнага трэнера” – папы Францішка. У кнізе, выдадзенай у кішэнным фармаце, утрымліваюцца словы Пантыфіка ў адрас знакамітых чэмпіёнаў, ...
Читать далее »Папа падчас “Анёл Панскі”: крыж – адзіны шлях хрысціяніна
Не скарацца перад абліччам выпрабаванняў і пакут, якія прадугледжвае сведчанне Евангелля, — заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 30 жніўня 2020 г. у Ватыкане. Святы Айцец пракаментаваў евангельскі ўрывак, у якім апавядаецца як пасля вызнання Пятром, ад імя ўсіх апосталаў, веры ў Езуса, як у Месію і Божага Сына, Хрыстус пачаў казаць ім пра сваю муку ...
Читать далее »Пантыфіку ўручылі абноўлены Рымскі імшал на італьянскай мове
28 жніўня 2020 г. Папа прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якія прымалі ўдзел у стварэнні новага выдання Рымскага імшала на італьянскай мове. Дэлегацыю ўзначаліў старшыня епіскапату Італіі, кардынал Гуалцьера Басэці. Францішак атрымаў першы экзэмпляр новага Імшала і падзякаваў іерархам за дар і зробленую працу. Яна сведчыць аб паслядоўнасці ў рэалізацыі ўказанняў Другога Ватыканскага Сабора, — зазначыў Святы Айцец. ...
Читать далее »Аднаўляюцца агульныя аўдыенцыі Пантыфіка з удзелам вернікаў
Прэфектура Папскага дома паведаміла, што з наступнай серады, 2 верасня 2020 г., пасля паўгадавога перапынку, адновяцца агульныя аўдыенцыі Святога Айца з непасрэдным удзелам вернікаў. Згодна з рэкамендацыямі ватыканскіх санітарных службаў, у верасні агульныя аўдыенцыі будуць праходзіць не на плошчы св. Пятра, а ў двары Апостальскага палаца. Пачынацца яны будуць у 9.30. Удзел змогуць прыняць усе ахвотныя без неабходнасці атрымання білетаў. ...
Читать далее »Святы Пасад: спыніць маніпуляцыі з рэлігіямі
Дзень памяці ахвяр рэлігійнага гвалту з’яўляецца знакам таго, што міжнародная супольнасць імкнецца спрыяць будаўніцтву міру ў свеце, — лічыць старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот спаслаўся на Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або перакананняў. Ён быў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 2019 г. Рэлігіі ніколі не павінны распальваць вайну і гвалт, ...
Читать далее »Папа Францішак: спыніць выкарыстанне рэлігіі для распальвання нянавісці
22 жніўня 2020 г. Святы Айцец у сваім паведамленні ў Твітэр заклікаў адмовіцца ад любых праяў рэлігійнага фундаменталізму і распаўсюджвання нянавісці. Cвабода рэлігіі і перакананняў, свабода меркаванняў і іх вольнага выразу, права на мірныя сходы і права на свабоду асацыяцый з’яўляюцца ўзаемазалежнымі і ўзаемазлучанымі. Яны ўтрымліваюцца ў артыкулах 18, 19, 20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. “Богу не трэба абараняцца з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!