Ватыкан

«Браты і сёстры, добры вечар»: 12 гадоў пантыфікату Папы Францішка

13 сакавіка 2025 года спаўняецца 12 гадоў з моманту абрання аргенцінца Хорхэ Марыа Берголіа на Пасад Пятра. За гэты час «Папа з другога канца свету» стаў адным з самых блізкіх да людзей і паважаных пантыфікаў, нягледзячы на цяжкасці са здароўем і выклікі. Сцэна выхаду новаабранага Папы на лоджыю Базілікі Святога Пятра 13 сакавіка 2013 года стала сапраўды іканічнай. Дзясяткі тысяч ...

Читать далее »

Ян Павел II і гістарычнае пакаянне Касцёла: 25 гадоў таму

25 гадоў таму Ян Павел II здзейсніў беспрэцэдэнтны акт пакаяння, прызнаўшы віну Касцёла за шматлікія грахі мінулага і папрасіўшы прабачэння. У нядзелю, 12 сакавіка 2000 года, у Базіліцы Святога Пятра ў Рыме адбылася падзея, якую многія назвалі гістарычнай і беспрэцэдэнтнай. Падчас урачыстай літургіі Папа Ян Павел II публічна прызнаў віну Касцёла за шматлікія грахі мінулага і папрасіў прабачэння ў Бога. ...

Читать далее »

Пантыфік ахвяраваў мільён еўра на будаўніцтва жылля для бедных

Папа Францішак ахвяраваў мільён еўра на рэканструкцыю былога Дома духавенства на паўночным захадзе Рыма. У яго памяшканнях плануецца стварыць дваццаць кватэр для людзей у патрэбе. Яшчэ перад сваёй шпіталізацыяй Пантыфік падтрымаў Фонд імя ксяндза Раберта Сардэлі, які дапамагае вырашаць надзвычайныя праблемы ў жыллёвай сферы ў Вечным горадзе. Пра ахвяраваную Францішкам суму стала вядома з ліста да духавенства, які скіраваў кардынал ...

Читать далее »

Паведамленне пра здароўе Святога Айца

“Ноч прайшла спакойна. Папа адпачывае”, — гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 8 сакавіка 2025 года ў 8.27 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Напярэдадні ўвечары паведамлялася, што Пантыфік працягвае лячэнне, якое ўключае дыхальную фізіятэрапію, а таксама чаргаванне неінвазіўнай механічнай вентыляцыі лёгкіх уначы з высокапаточнай кіслароднай тэрапіяй, якая праводзіцца з выкарыстаннем назальных катэтэраў удзень. 7 сакавіка Святы Айцец правёў каля ...

Читать далее »

Пантыфік запісаў зварот з падзякай за малітвы аб яго здароўі

Перад ружанцовай малітвай аб здароўі для Папы Францішка, якая адбылася ўвечары 6 сакавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, прагучала кароткае аўдыёпасланне, запісанае ім у клініцы “Джэмэлі”. “Дзякую вам ад усяго сэрца за малітвы, якія ўзносіце за маё здароўе на плошчы. Я суправаджаю вас адсюль. Няхай Бог благаславіць вас, а Панна абараняе. Дзякую”, — прамовіў Святы Айцец на ...

Читать далее »

Спадчына ўсяго Касцёла: 25-годдзе беатыфікацыі назарэтанак з Навагрудка

25 гадоў таму ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія служылі і прынялі мучаніцкую смерць у Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. “Вы – спадчына ўсяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы”, — казаў пра навагрудскіх мучаніц Папа Ян Павел ІІ падчас беатыфікацыйнай Імшы, якую цэлебраваў 5 сакавіка ...

Читать далее »

Святы Айцец нагадаў пра важнасць літаратуры ў выхаванні

Першая анталогія тэкстаў Папы Францішка аб паэзіі і літаратуры выйшла ў італьянскім выдавецтве Ares. Кніга пад назвай “Няхай жыве паэзія!” з’явілася на паліцах кнігарняў 4 сакавіка 2025 года. Прадмову да выдання напісаў ксёндз Антоніа Спадара, падсакратар Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. У адмысловым кароткім лісце да святара, напісаным 20 студзеня і апублікаваным у кнізе, Пантыфік адзначыў: “Дарагі брат, няхай жыве ...

Читать далее »

Папа Францішак у стабільным стане, бронхаспазмаў не назіраецца

Стан Святога Айца стабільны: Францішак працягвае лячэнне ў клініцы “Джэмэлі”, чаргуючы розныя віды кіслароднай тэрапіі. Нягледзячы на стабільнасць паказчыкаў, прагноз застаецца стрыманым. Паводле афіцыйнага камюніке Залы Друку Святога Пасада, апублікаванага сёння ўвечары, 1 сакавіка 2025 года, стан здароўя Папы застаецца стабільным. У паведамленні адзначаецца, што Святы Айцец, які ўжо шаснаццаць дзён знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі”, падтрымлівае добрыя паказчыкі газавага абмену, ...

Читать далее »

Фігура Маці Божай Фацімскай наведае Рым у кастрычніку 2025 года

У кастрычніку 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Юбілей марыйнай духоўнасці. З гэтай нагоды пілігрымку ў Рым здзейсніць фігура Маці Божай Фацімскай. Яе прысутнасць надасць падзеі асаблівую духоўную значнасць. Як паведамілі арганізатары перэгрынацыі, 11-12 кастрычніка 2025 года арыгінальная скульптура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Вечны горад. Яна будзе прысутнічаць на Плошчы Святога Пятра 12 кастрычніка падчас ...

Читать далее »

Крочыць разам у надзеі: пасланне Папы на Вялікі пост 2025

Папа Францішак заклікаў вернікаў выкарыстаць перыяд Вялікага посту 2025 года для ўмацавання супольнай надзеі, сінадальнасці і адкрыцця сябе міласэрнасці Бога ў кантэксце Юбілейнага года. Святы Айцец апублікаваў 25 лютага 2025 года сваё традыцыйнае пасланне на Вялікі пост, які пачнецца праз тыдзень. У дакуменце пад назвай Крочыць разам у надзеі Пантыфік прапануе тры галоўныя накірункі для духоўнага шляху вернікаў у гэты ...

Читать далее »