27 красавіка ў ватыканскай базыліцы адбылася св. Імша з нагоды першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ. У літургіі ўдзельнічалі шматлікія кардыналы і біскупы. Прыбыла вялікая дэлегацыя з Кракава. Узначаліў Эўхарыстыю кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў, а ў часы пантыфікату Яна Паўла ІІ – Дзяржсакратар Яго Святасці. Гамілію прамовіў арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар святога Пантыфіка. Польскі ...
Читать далее »Ватыкан
90-летняя одинокая паломница, пройдя 1250 км, встретилась с Папой Франциском
90-летняя испанка Эмма Морозини совершила трехмесячное паломничество по Аргентине, молясь о молодежи и испрашивая у Девы Марии заступничества, чтобы молодые люди освободились от рабства наркотиков и фальшивых иллюзий. Эта пожилая паломница приехала в Рим и встретилась с Папой Франциском, который благословил ее на общей аудиенции, сообщает Радио Ватикана. Эмма рассказала о своём путешествии Святейшему Отцу. Она странствовала в полном одиночестве, ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр новай трагедыі на моры
Папа выказаў свой смутак з прычыны трагедыі, якая адбылася ў ноч на 19 красавіка каля італьянскага вострава Лампедуза, у водах Міжземнага мора. Там затанула лодка з мігрантамі. Ёсць паведамленні аб сотнях ахвяр. “Я выказваю свой глыбокі боль перад абліччам гэтай трагедыі і запэўніваю ахвяр і іх сем’і ў маёй малітоўнай памяці. Звяртаюся з сардэчным зваротам да міжнароднай супольнасці, заклікаючы яе ...
Читать далее »Папа Францішак маліўся за Папу Бэнэдыкта
Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI, які 16 красавіка 2015 года адзначае сваё 88-годдзе. На пачатку ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане Пантыфік адзначыў: “Хачу нагадаць, што сёння дзень нараджэння Папы Бэнэдыкта XVI. Я ахвярую за яго гэту Імшу і заклікаю ўсіх маліцца аб тым, каб Пан падтрымліваў яго і адараў шматлікімі радасцямі і шчасцем”. Бэнэдыкт XVI ...
Читать далее »Папа Францішак гродзенскім пілігрымам пра візіт у Беларусь: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе» (+відэа)
15 красавіка Папа Францішак скіраваў адмысловае прывітанне настаяцелям і навучэнцам семінарыі ў Гродне. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі гродзенскія пілігрымы ў рамках сваёй пілігрымкі ў Рым. Зварот Святога Айца прагучаў на ватыканскай плошчы ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе Ватыканскае радыё. Звятаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: “Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў ...
Читать далее »Прэзентацыя павільёну Святога Пасаду на “Expo 2015”
14 красавіка 2015 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя павільёну Апостальскай Сталіцы на Сусветнай выставе “Expo 2015”. Форум будзе праходзіць у Мілане з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 г. на тэму: “Накарміць планету. Энергія для жыцця”. Экспазіцыя Святога Пасаду будзе раскрываць чатыры галоўныя тэмы: экалогіі, салідарнасці ў эканоміцы, выхавання і хлеба, як прадукту, які робіць відавочнай прысутнасць Бога ў свеце. ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН супраць ядзернай зброі
“Краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй не толькі не былі раззброены, але мадэрнізавалі свой ядзерны арсенал. А дзяржавы, якія не мелі такой зброі, уступілі ў яе валоданне. Самае страшнае, аднак, тое, што ядзерная зброя можа стаць інструментам тэрарыстычных арганізацый і экстрэмістаў”, — сказаў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на канферэнцыі: “Ядзерная зброя і маральны компас”, якая праходзіла ў ...
Читать далее »Апублікавана була Святога Айца на Год Міласэрнасці
Міласэрнасць – “краевугольны камень, які падтрымлівае жыццё Касцёла”. Гэта лейтматыў булы “Misericordiae Vultus” Папы Францішка, якая абвяшчае Год Божай Міласэрнасці. Дакумент быў апублікаваны 11 красавіка з нагоды Першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці, якія ўзначаліў у ватыканскай базыліцы сам Пантыфік. Була абвяшчае адкрыццё “Святых дзвярэй” не толькі ў базыліцы св. Пятра і рымскіх папскіх базыліках, але і спецыяльных “Дзвярэй міласэрнасці” ў “кожным ...
Читать далее »У Ватыкане ўзмацнілі меры бяспекі
«Меры бяспекі на дадзены момант ўзмоцнены», — заявіла кіраўнік Інспекцыі грамадскага парадку пры Ватыкане Марыя Разарыя Майарына (Maria Rosaria Maiorino). «Мы павінны быць да ўсяго гатовыя, пачынаючы ад тэракту да простага верніка, які ад вялікіх пачуццяў для Папы кідае ў паветра які-небудзь прадмет, або паломніка, які параніцца аб агароджу», — распавяла 59-гадовая кіраўнік ватыканскай Інспекцыі ў інтэрв’ю штотыднёвіку Oggi. Чэргі ля паліцэйскага кантролю перад уваходам у ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў спыніць пераслед хрысціян
Святы Айцец у чарговы раз нагадаў аб праблеме пераследу хрысціян. 6 красавіка звяртаючыся да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана, Папа асаблівым чынам прывітаў дэлегацыю каталіцкага руху “Шалом”, члены якога правялі ў Рыме эстафету салідарнасці, з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пераследу вызнаўцаў Хрыста ў свеце. “Ваш шлях па дарогах закончыўся, але ўсімі павінен працягвацца духоўны шлях гарачай малітвы, канкрэтнага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!