Папа Францішак адказаў на пытанні дзяцей

ANSA804459_ArticoloКалі сварыцца, то заўсёды мірыцца і будаваць мір праз любоў адно да аднаго, такія парады даў Святы Айцец 7 тыс. маленькіх удзельнікаў італьянскай адукацыйнай ініцыятывы пад назвай “Фабрыка спакою”. Ён сустрэўся з імі 11 мая 2015 года ў Ватыкане.

Адклаўшы падрыхтаваную загадзя прамову, Пантыфік навязаў жывы дыялог з дзецьмі – яны задавалі пытанні, ён адказваў. Францішак прызнаўся, што натоўпы людзей, з якімі ён сустракаецца не парушаюць яго спакою. Ён заўважыў, што спакой крадуць рэўнасць, зайздрасць і прагнасць. Менавіта па гэтай прычыне ў наш час столькі войнаў. “Многія ўплывовыя людзі не хочуць міру! Таму што яны жывуць войнамі!”, — сказаў Папа.

Прагучала і пытанне аб прычыне цярпення нявінных дзяцей. “На яго няма адказу!” — сказаў Пантыфік, але існаванне тых, хто патрабуе дапамогі, гэта заўсёды імператыў для хрысціян, дадаў ён.

Практычна ўсе пытанні дзяцей былі сканцэнтраваны вакол тэмы спакою і справядлівасці: што такое мір, чаму падлеткі трапляюць у турму, чым дапамагае рэлігія ў жыцці, ці ўсе людзі роўныя?

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі