Ватыкан

Папа Францішак: тры гады пантыфікату ў лічбах

13 сакавіка споўнілася тры гады з моманту абрання Папам Рымскім аргенцінскага кардынала Хорхе Марыо Берголіо. За няпоўныя тры гады — з 13 сакавіка 2013 па 8 сакавіка 2016 — аргентынскі Папа сказаў больш за 800 прамоваў і казанняў, адслужыў 382 Імшы ў ватыканскім Доме св. Марты, дзе ён пасяліўся замест Апостальскага палаца, правёў 124 агульныя і юбілейныя аўдыенцыі і здзейсніў ...

Читать далее »

Святы Пасад афіцыйна пацвердзіў візіт Папы ў Польшчу

У Ватыкане 12 сакавіка афіцыйна пацвердзілі візіт папы Францішка ў Польшчу. “З нагоды наступнага Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве, прымаючы запрашэнне вышэйшых уладаў Рэспублікі і польскіх біскупаў, Яго Святасць Францішак адправіцца з пастырскім візітам у Польшчу з 27 па 31 ліпеня 2016 года”, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Залы Друку Святога Пасаду. Сусветныя дні моладзі ў Кракаве пройдуць ...

Читать далее »

Святы Пасад: забяспечыць хворым на СНІД дастойнае жыццё

Выкараняць перашкоды, што не дазваляюць хворым на СНІД годна жыць і карыстацца правам на ахову здароўя, заклікаў 11 сакавіка кс. Рычард Гейра, часовы павераны ў справах Пастаяннага прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы ў аддзяленнях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у 31-й сесіі Рады ААН па правах чалавека.  У сваім выступленні на Форуме, прысвечаным эпідэміі СНІД, ён ...

Читать далее »

Прадстаўнік Святога Пасаду назваў прычыны росту аўтарытэта Папы Францішка

Напярэдадні трэцяй гадавіны абрання аргентынскага кардынала Хорхе Марыё Бергольё на Пасад св. Пятра, якая будзе адзначацца 13 сакавіка 2016 года, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі прааналізаваў чарговы год пантыфікату Францішка. Акрэслены перыяд ён назваў “вельмі насычаным і багатым на падзеі”, а Святога Айца ахарактарызаваў як “лідара, які выклікае давер”. Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду назваў асноўныя прычыны, што ...

Читать далее »

Пантыфік адправіўся на рэкалекцыі на аўтобусе

Францішак распачаў 6 сакавіка велікапосныя рэкалекцыі. Пантыфік адправіўся на іх вечарам на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі. Ён, чарговы раз, вырашыў правесці час духоўных практыкаванняў па-за мурамі Ватыкана – у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, недалека ад летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Сёлетнія велікапосныя практыкаванні для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі праводзіць вядомы італьянскі прапаведнік, ...

Читать далее »

Папа: смерць законніц у Емене – д’ябальскі акт насілля

Францішак глыбока засмучаны навіной аб забойстве чатырох законніц з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові і дванаццаці іншых асоб, падчас тэрарыстычнага нападу на дом састарэлых у горадзе Адэн у Емене, які адбыўся 4 сакавіка. У спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Францішак запэўніў у сваёй малітве сем’і ахвяраў “гэтага бяздумнага і д’ябальскага акту насілля”. Святы Айцец пажадаў, каб ...

Читать далее »

Новыя святыя і благаслаўлёныя з’явяцца ў Касцёле

У Касцёле з’явяцца два новыя святыя, два благаслаўлёныя і восем Слугаў Божых. 3 сакавіка 2016 г. падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата папа Францішак ухваліў адмысловыя дэкрэты. Дэкрэты аб прызнанні цудаў адкрываюць шлях да кананізацыі біскупа Мануэля Ганзалеса Гарсіі, “апостала Эўхарыстыі”, заснавальніка некалькіх манаскіх супольнасцяў і эўхарыстычнага таварыства, які падвяргаўся пераследу ў перыяд грамадзянскай вайны ...

Читать далее »

На ватыканскай плошчы адкрыўся медпункт для бяздомных

Па ініцыятыве Папы Францішка на плошчы св. Пятра паўстала невялікая амбулаторыя для лячэння бяздомных. Яна размясцілася ў непасрэднай блізкасці ад памяшкання з душавымі кабінамі ў каланадзе ватыканскай плошчы, якое дзейнічае ўжо год і абслугоўвае штодня каля 150 асоб без прытулку. Медыцынскі кабінет адкрыў 29 лютага 2016 г. Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі. Аб’ект будзе прадастаўляць неадкладную медыцынскую дапамогу бяздомным, бо ...

Читать далее »

Пласидо Доминго спел и поприветствовал Папу Франциска на площади Святого Петра

В среду, 2 марта, во время общей аудиенции на площади Святого Петра, среди народа, приветствовавшего Папу Франциска был также Пласидо Доминго с испанским флагом в руках. «Я очень хотел бы в один прекрасный день спеть для Франциска», — приводит слова всемирно известного испанского тенора газета «L’Osservatore Romano». «К тому же, это Папа, который говорит на одном языке со мной. Я ...

Читать далее »

На Кубе не было размовы пра візіт Папы Францішка ў Маскву

Падчас двухгадзіннай размовы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў кубінскай сталіцы “не было гаворкі” пра візіт Папы ў Маскву, запэўніў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, паведамляе Ватыканскае радыё. Ён адзначыў, што, паколькі ўдалося здзейніць гэту першую сустрэчу, падрыхтаваць наступныя будзе “нашмат прасцей”. Ён нагадаў, што неўзабаве пасля сустрэчы аб гэтым публічна сказаў Патрыярх Кірыл, што з’яўляецца ...

Читать далее »