“Спорт на службе чалавецтву” – так гучыць тэма першай міжнароднай канферэнцыі аб веры і спорце, якая пройдзе ў Ватыкане 5-7 кастрычніка 2016 г. па ініцыятыве Папскай рады па культуры. У адкрыцці форума прымуць удзел: Папа Францішак, Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах. Канферэнцыя мае на мэце сабраць разам спартыўных і рэлігійных лідэраў, каб ...
Читать далее »Ватыкан
Святы Айцец: малітва – не чарадзейная палачка
Пра значэнне трывалай малітвы, якая дазваляе спазнаць Божую спагаду і міласэрнасць, казаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 25 мая 2016 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Пантыфік спаслаўся на прыпавесць пра несумленнага суддзю і ўдаву, якая дамагалася справядлівасці (Лк 18,1-8). Паводле слоў Францішка, гэта евангельскае апавяданне ўтрымлівае важнае павучэнне: “трэба заўсёды маліцца і не падаць духам”. ...
Читать далее »Папа да ўдзельнікаў гуманітарнага саміту: пачуем пакутуючых
Пачуем крык пакутуючых, дазволім ім даць нам урок чалавечнасці, зменім лад нашага жыцця, палітыкі, эканамічных рашэнняў і пазіцыю культурнай перавагі, падкрэсліў папа Францішак у пасланні да Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды адкрыцця першага Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях. Форум праходзіць 23-24 мая ў Стамбуле. Францішак перакананы, што саміт павінен стаць “паваротным момантам у жыцці мільёнаў людзей, якія ...
Читать далее »Святы Айцец: багацці не даюць сапраўднай радасці
Хрысціянін жыве ў радасці і захапленні дзякуючы ўваскрасенню Езуса Хрыста, падкрэсліў папа Францішак 23 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Паводле слоў Святога Айца, хрысціянская радасць грунтуецца на надзеі прынесенай Хрыстом, а не на прывязанасці да зямных дабротаў. “Ідэнтыфікацыйная картка хрысціяніна – гэта радасць, евангельская радасць, радасць быцця выбранымі Езусам, збаўленымі Езусам, адроджанымі Езусам; радасць у надзеі на тое, што ...
Читать далее »Папа Францішак атрымаў у дар дыск, які запісала беларуская грэка-каталіцкая моладзь
18 мая 2016 года напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове. “Гэта дар вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва моладзі, якія на роднай мове моляцца за Папу, за Каталіцкую Царкву ды за сваю Бацькаўшчыну Беларусь, асабліва ў гэтыя дні” ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч пра ватыканскі візіт Прэзідэнта
У тым, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан і сустрэча з Папам Францішкам паспрыяе развіццю адносін паміж двума дзяржавамі, а таксама паміж краінай і Каталіцкім Касцёлам у Беларусі, упэўнены арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё нагадаў, што гэта другі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан. Першы, падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI, адбыўся ў 2009 г. Сённяшнія сустрэчы з ...
Читать далее »Святы Айцец прыняў у Ватыкане Прэзідэнта Беларусі
21 мая 2016 г. раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне добрым станам двухбаковых адносін. Некаторыя пытанні, ...
Читать далее »Дзеці з Украіны спяваюць у Ватыкане пра супакой у свеце
Дзеці з Украіны спяваюць для Папы Францішка песню пра супакой у свеце. Святы Айцец прывітаў групу дзяцей з усходняй Украіны, якія 18 мая 2016 года прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Відэа ў facebook прадастаўлена ўдзельнікам сустрэчы.
Читать далее »Пантыфік сустрэне ў Ватыкане “Дзіцячы цягнік”
На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая 2016 г. прыбудзе спецыяльны цягнік: ён даставіць каля 400 дзяцей з італьянскага рэгіёну Калабрыя непасрэдна да Папы. Францішак сустрэне іх асабіста на станцыі, якая знаходзіцца за базылікай св. Пятра, паведаміла Італьянская чыгунка на сваім сайце. Гэта чацвёрты такога роду праект, калі “Дзіцячы цягнік” прывозіць падлеткаў з італьянскіх гарадоў на сустрэчу з Пантыфікам. ...
Читать далее »Папа Францішак блаславіў абраз св. Яна Паўла ІІ для мінскай парафіі
18 мая 2016 года падчас агульнай аўдыенцыі на Плошчы святога Пятра Папа Францішак блаславіў абраз святога Яна Паўла ІІ для парафіі ў Мінску, якая носіць яго імя. Парафія Святога Яна Паўла ІІ была зарэгістравана ў мінскім мікрараёне Дружба ў кастрычніку 2015 года. Кс. Ігар Лашук, яе пробашч, асабіста даставіў абраз у Ватыкан. «Ватыканскае радыё» ў facebook
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!