Святы Айцец узначаліць малітву за церпячых фізічны ці духоўны боль

papa pymski“Выцерці слёзы” і прынесці суцяшэнне і надзею тым, хто пакутуе ад фізічнага ці духоўнага болю мае на мэце малітоўнае чуванне, якое ўзначаліць Папа Францішак 5 мая 2016 г. вечарам у базыліцы св. Пятра.

Набажэнства, якой пройдзе ў рамках Юбілею Міласэрнасці, стане бачным знакам салідарнасці з бацькамі, якія страцілі дзяцей, з дзецьмі, які страцілі бацькоў, асобамі, якія змагаюцца з хваробай, з тымі, хто страціў працу або не можа знайсці яе, жыве ў сітуацыях сямейнага разладу, адчувае адзіноту, пацярпеў ад несправядлівасці, страціў сэнс жыцця ці не можа знайсці яго, паведамілі арганізатары.

Суцяшаць засмучаных, адзін з сямі ўчынкаў міласэрнасці для душы бліжняга, стане лейтматывам малітоўнага чування.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі