“Ноч прайшла спакойна. Папа адпачывае”, — гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 8 сакавіка 2025 года ў 8.27 па цэнтральнаеўрапейскім часе.
Напярэдадні ўвечары паведамлялася, што Пантыфік працягвае лячэнне, якое ўключае дыхальную фізіятэрапію, а таксама чаргаванне неінвазіўнай механічнай вентыляцыі лёгкіх уначы з высокапаточнай кіслароднай тэрапіяй, якая праводзіцца з выкарыстаннем назальных катэтэраў удзень.
7 сакавіка Святы Айцец правёў каля 20 хвілін на малітве ў капліцы сваёй палаты на дзясятым паверсе клінікі “Джэмэлі”. На працягу дня ён працягваў сваю працоўную дзейнасць.
Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News
