10 лістапада маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прыехалі на моладзевую сустрэчу ў Полацк, якая праходзіла ў касцёле святога Андрэя Баболі. Тэма сустрэчы гучала так: «Сучасны хрысціянін». Вядома ж, у самым пачатку развіцця падзей, была рэгістрацыя, а пасля яе ўсё былі запрошаныя на канферэнцыю, якую праводзіў айцец Андрэй Юхневіч з Шуміліна. Святар закрануў праблему пакутніцтва ў 21 стагоддзі, а таксама пытанне аб ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Пад Глыбокім ушанавалі памяць ахвяраў камуністычнага і нацысцкага рэжымаў
Святая Імша адбылася ў сераду 7 лістапада, у дзень, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаецца дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Набажэнства адбылося па ініцыятыве пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім ксяндза Мікалая Ціхановіча. Каля ста вернікаў разам са святарамі сабраліся ва ўрочышчы Барок, што каля самага Глыбокага, на месцы пахавання савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных. Непадалёк адсюль, каля сценаў сучаснай турмы ў ...
Читать далее »“Будзь смелым!”: пра пакліканне да святарства разважалі юнакі ў Паставах
З 29 па 31 кастрычніка парафіяльным доме “Дэон” у Паставах айцы сэрцане правялі спатканне для юнакоў “Будзь смелым!”. Удзел прынялі каля 40 юнакоў як з Віцебскай дыяцэзіі (Паставы, Камаі, Ваўкалаты, Лучай, Шаркаўшчына, Варапаева), так і з Гродна. Галоўным арганізатарам быў кс. Эдуард Сінкевіч SCJ. Юнакі правялі духоўна актыўную сустрэчу, дзе даведаліся, чым з’яўляецца пакліканне да святарства, пазнаёміліся з жыццём ксяндзоў ...
Читать далее »«Неардынарныя» сабраліся ў Паставах на сустрэчу
3 лістапада ў Паставах айцы-сэрцане правялі дэканальную сустрэчу моладзі «Неардынарныя», у якой прынялі ўдзел каля 80 хлопцаў і дзяўчат з Пастаўскага і Глыбоцкага дэканатаў. Уся сустрэча праходзіла ў сэрцанскім доме «Дэон». Моладзь прадставіла сваю групу кожная паасобку, пасля чаго адбылася канферэнцыя, якую прамовіў кс. Эдуард Сінкевіч SCJ на тэму святасці. Затым адбылася супольная вячэра і забава. А 20-й гадзіне распачалася ...
Читать далее »Канстанцін Кузьміч з Варапаева: “Я рады, што пражыў сваё жыццё з Богам”
Канстанціну Казіміравічу з Варапаеўскай парафіі ўжо 88 гадоў. Пасля выхаду на пенсію ў 1990 годзе ён дапамагаў аднаўляць касцёл у Дунілавічах, потым прымаў самы актыўны ўдзел у будаўніцтве святыні ў Варапаеве. Быў старшынёй касцельнага камітэта, закрыстыянінам. Пазнаёміліся мы з Канстанцінам Кузьмічом падчас прэзентацыі кнігі Аліны Латыш “Свяціся імя Тваё…”, якую яна прысвяціла гісторыі адраджэння парафіі ў Варапаеве. Спадар Канстанцін ...
Читать далее »У Германавічах Шаркаўшчынскага дэканату паляўнічы сезон пачалі з Імшы ў касцёле (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 3 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Губерта. Богаслужэнне распачалося ў восем гадзін раніцы з урачыстага ўваходу ў святыню паляўнічых са сваім сцягам пад гукі паляўнічага рога. У храме сабраліся аматары палявання з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава і нават з Мінска. Усіх прысутных у храме прывітаў пробашч парафіі Перамянення Пана ў Германавічах кс. Ян Пугачоў. Ён ...
Читать далее »На Глыбоччыне аднавілі прыдарожны крыж
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў адноўлены крыж каля вёскі Прыпернае і новы крыж у горадзе па вул. Чыгуначнай. Вельмі цікавая гісторыя адноўленага прыдарожнага крыжа. Ёй з чытачамі падзяліўся глыбоцкі парафіянін Генадзь Бервячонак, які і стаў ініцыятарам аднаўлення: “Год назад, калі вяртаўся з Мінску, заўважыў знаёмых людзей ля ўскрайку дарогі ...
Читать далее »Курс «Назарэт» адбудзецца ў Оршы
Усіх сардэчна запрашаю на чарговы курс «Назарэт», які адбудзецца 9-11 лістапада па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6. Пачатак у пятніцу а 18 гадзіне, заканчэнне ў нядзелю ў 13.30. Нагадваю, што гэты курс грунтуецца перш за ўсё на асабістай працы падчас рэкалекцый з атрыманым матэрыялам і Божым Словам. У курсе могуць прымаць удзел як тыя, што ўжо былі, так і тыя, ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх жаўнераў у Дунілавічах (+ відэа)
На ўрачыстасці прысутнічалі Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, святары, прадстаўнікі мясцовай улады, журналісты, мясцовыя жыхары. Мерапрыемства распачалося ў Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, у 13 гадзін са святой Імшы ў касцёле Святой Тройцы. Напачатку ўсіх прывітаў пробашч парафіі ксёндз Павел Самсонаў і папрасіў біскупа Алега ўзначаліць гэту святую Імшу. Сваё слова да вернікаў ...
Читать далее »У Глыбокім у сёмы раз прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”
Яе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім, дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў. Мэта мерапрыемства – нагадаць грамадству пра праблемы інвалідаў і іх правы. Удзел у ім прынялі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Па традыцыі, спачатку ўдзельнікі сабраліся ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!