У Дыяцэзіі

Скаўты з Полацка адпачылі ў летніку ў Ідолце

Маленькія скаўты з Полацка завіталі ў парафію Маці Божай Шкаплернай у Ідолта, каб пад кіраўніцтвам сваіх шэфаў, не толькі ўзрастаць духоўна, але і развіваць свае фізічныя і творчыя здольнасці праз гульню і прыгоды на прыродзе. Скаўтынг — гэта рух дзяцей і падлеткаў, які накіраваны на ўсебаковае духоўнае і фізічнае развіццё асобы. Каталіцкія скаўцкія адзінкі пры парафіях існую пад апекай душпастыраў. ...

Читать далее »

Міністранты з Навагрудка правялі канікулы з Богам у Друі

З 11 па 15 ліпеня група міністрантаў і кандыдатаў у міністранты паўдзельнічалі ў выязным летніку “Канікулы з Богам” у Друі пры касцёле Святой Тройцы ў былым Пабернардынскім кляштары (Віцебская дыяцэзія). Праграма летніка складалася з трох асноўных частак: малітва, пазнаванне Божага Слова і Традыцыі Касцёла, адпачынак. Рэкалекцыі праводзілі святары з Навагрудка. Акрамя прабывання ў самой Друі міністранты мелі экскурсійныя выезды ў ...

Читать далее »

Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, якая адбудзецца з 26 па 28 ліпеня. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 26 ліпеня а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Росіцкія ўрачыстасці ...

Читать далее »

Цэнтру «Светач» у Бягомлі – 7 гадоў

7-годдзе дзейнасці адзначыў цэнтр «Светач» пры каталіцкай парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Бягомлі. На ўрачыстасць сабраліся выпускнікі цэнтра з Мінска, Брэста, Жодзіна, Барысава, Наваполацка, Гомеля, Глыбокага, Докшыц. 15 ліпеня святкаванне пачалося ў Доме культуры з прагляду відэапрэзентацыі. Кіраўнік цэнтра Уладзімір Шчэпін расказаў пра дзейнасць «Светача», яго дасягненні, выказаў словы ўдзячнасці духоўнаму кіраўніку а. Тадэвушу Кавальскаму, пробашчу мясцовай парафіі. Таксама адзначыў ...

Читать далее »

Маці Божая Шкаплерная і скаўты. Адпустовую ўрачыстасць адзначылі ў Ідолце

16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай, у Ідолце адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Адпустовую святую Імшу а 15-ай гадзіне ўзначаліў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку ксёндз Алег Хмылко. Парафіяльнае свята сабрала вялікую колькасць вернікаў не толькі з навакольных вёсак але і з розных куточкаў Беларусі і замежжа. Ганаровымі гасцямі ...

Читать далее »

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прыбылі з перэгрынацыяй у Чашнікі

15 ліпеня спісы пілігрымуючых Марыйных абразоў сустрэлі вернікі Чашніцкай парафіі Перамянення Пана, паведамляе chyrvony.by. Прыбылі абразы ў Чашнікі (Віцебская дыяцэзія, Лепельскі дэканат) з Мінскага грэка-каталіцкага храма душпастырскага цэнтра святога Праведнага Язэпа, дзе гэтым днём там адбылося абвяшчэнне Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. А двумя тыднямі раней славутыя вобразы Багародзіцы найбольш шанаваныя на нашай зямлі вярнуліся з Рыма, дзе падчас ...

Читать далее »

У браслаўскім касцёле біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы алтар

9 ліпеня біскуп Алег Буткевіч асвяціў новыя алтар і амбону ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.  Як адзначыў пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, згодна з традыцыяй у алтары змешчаны рэліквіі святых: Северыяна (мучаніка ІІІ ст., успамін 23 студзеня) і Аматара (мучаніка ІX ст., успамін 30 красавіка). У гаміліі біскуп Алег разважаў над значэннем алтара, як знака сувязі ...

Читать далее »

Пілігрымы з Браслава вырушылі ў Будслаў

26 чэрвеня з Браслава вырушыла ХХХІ пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Сёлета крочыць пешшу адважыліся 35 чалавек. Падчас святой Імшы на распачацце пілігрымкі пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS нагадаў прысутным пра сутнасць пілігрыамвання. Святар адзначыў, што гэта час, які праз пакуты і ачышчэнне дапамагае наблізіцца да Бога. «Калі пілігрым мае інтэнцыю свайго шляху, калі адкрыты на ...

Читать далее »

Фэст у гонар святога Яна Хрысціцеля адбыўся ў Стэфанове

25 чэрвеня ў вёсцы Стэфанова Новапагосцкай парафіі адбыўся адпуст у гонар Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Каплічка, якая мае багатую гісторыю, у чарговы раз сабрала разам сваіх вернікаў. На Эўхарыстыю прыбылі не толькі мясцовыя жыхары, але і тыя, хто жыве ў іншых месцах, аднак паходзіць з навакольных вёсак. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце ксёндз Аляксей ...

Читать далее »

Урачыстасць святога Яна Хрысціцеля ў Мосары

24 чэрвеня касцёл Святой Ганны ў Мосары гасцінна сустракаў шматлікіх вернікаў, якія прыйшлі і прыехалі на свята Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Гэта галоўнае парафіяльнае свята, якое было ўстаноўлена Папам Піям Х у 1908 годзе. Пробашч парафіі кс. Марат Казлоўскі з радасцю прывітаў святароў, сясцёр законных, прадстаўнікоў Эўхарыстычнага руху моладзі і ўсіх прысутных. Святар зазначыў, што вялікая колькасць прыбыўшых на ўрачыстасць ...

Читать далее »