У Дыяцэзіі

У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)

Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...

Читать далее »

Лучайская парафія адзначыла Дзень сям’і

26 чэрвеня лучайская парафія адсвяткавала Дзень сям’і. Свята ладзіцца па ініцыятыве ксяндза пробашча Мікалая Ліпскага ў апошнюю нядзелю чэрвеня пяты год запар. Старажытныя муры 250-ці гадовай святыні атулілі прыемнай прахалодай у нядзельны спякотны дзень сабраных вернікаў. Напачатку адбылася канферэнцыя на тэму сям’і. Правёў яе пробашч з Лучая. Святар засяродзіў увагу на тым, што Бог — Творца сужэнстваў. Ксёндз Мікалай нават ...

Читать далее »

Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі крочаць у Будслаў

Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. 26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і ...

Читать далее »

Дзень смутку, памяці і малітвы прайшоў у Глыбокім

22 чэрвеня ў Глыбокім  прайшоў Дзень смутку, памяці і малітвы. У парку Перамогі разам сабраліся ветэраны, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, аддзелаў, служб райвыканкама, раённых арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, духавенства, грамадскіх аб’яднанняў, вучні гарадскіх школ, раённай гімназіі, бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі. Амаль у кожнага ў руках былі кветкі і лампадкі са свечкамі. 75 гадоў мінула, 4 з іх для ...

Читать далее »

У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк

XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016 Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у ...

Читать далее »

Дзякуй за служэнне: святар Анджэй Возьняк развітваецца з Паставамі

24 чэрвеня заканчвае сваё служэнне ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ксёндз-пробашч Анджэй Возьняк. Прыехаўшы ў пачатку лютага 2003 года ў Беларусь, ён актыўна ўзяўся за працу. Каб не мець моўнага бар’ера з вернікамі, адразу пачаў вывучаць беларускую мову і ўжо праз два месяцы стаў маліцца да Бога па-беларуску. Шмат задумак было ў яго і ажыццявілася па добраўпарадкаванні касцёла і яго ...

Читать далее »

Айцец Аляксандр Стока адправіў прыміцыйную Імшу ў Лаздунах

12 чэрвеня 2016 г парафія св. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах сардэчна вітала госця – а. Аляксандра Стоку OCD з ордэна кармэлітаў босых, які па запрашэнні ксяндза-пробашча Анджэя Бурака цэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў інтэнцыіі ўсіх парафіян. Кс. Анджэй падчас святочнай імшы маліўся за выпускнікоў мясцовай школы, якія дзякавалі Пану Богу за гады вучобы, за паспяховую здачу выпускных экзаменаў, а ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч прызначыў новага канцлера Віцебскай дыяцэзіі

Біскуп Алег Буткевіч 15 чэрвеня 2016 года прызначыў канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктара Місевіча, галоўнага рэдактара “Каталіцкага Весніка”. Кс. Адам Дынак, які дагэтуль займаў пасаду канцлера дыяцэзіі, дэкрэтам біскупа Алега скіраваны на працу ў Міждыяцэзіяльную Духоўную Семінарыю ў Пінску. Кс. Віктар Місевіч з 1996 да 2001 навучаўся ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У 2003 атрымаў ступень магістра тэалогіі ў ...

Читать далее »

У Удзеле адбыўся фэст у гонар святога Антонія (+відэа)

Урачыстасць прайшла ў панядзелак 13 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін гэтага святога. Сёлетняя ўрачыстасць была адметнай дзвюма падзеямі: у гэты дзень сваю прыміцыйную Імшу адправіў малады святар айцец Павел Раманчук, таксама ў гэты дзень на фэсце ўпершыню выступілі дудары Юрась Панкевіч і Віталь Воранаў. Імша распачалася з урачыстага ўваходу святароў у храм пад гукі дуды. Пробашч ...

Читать далее »

У Параф’янаве прайшоў фэст у гонар святога Антонія (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...

Читать далее »