Свята адбылося ў суботу, 5 жніўня. Гэта быў першы парафіяльны фэст, які ў якасці пробашча парафіі арганізаваў ксёндз Мікалай Ліпскі. Да гэтага ксёндз Мікалай дзесяць гадоў адпрацаваў у Лучаі Пастаўскага дэканату, і лучайскія фэсты былі вядомыя практычна ва ўсёй Беларусі. На ўрачыстасць прыехалі чатыры святары: Валерый Орсік з Оршы, Віталь Галец з Ушачаў, Віталь Янкевіч з Талачына і Аляксандр Півавар ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
«Пакіньце свае інтэнцыі тут»: 4 і 5 жніўня ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці
Пакланіцца росіцкім пакутнікам прыбылі тры пешыя пілігрымкі: з Друі (96 чал, 3 дні, 100 км), Полацку (53 асобы, 4 дні, 110 км), Барысава (40 пілігрымаў, 8 дзён, 258 км), на матацыклах з Браслава (22 чал), на роварах з Барысава (14 асоб, 4 дні, 310 км). Урачыстасці распачаліся 4 жніўня святой Імшой з удзелам усіх пілігрымаў, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі ...
Читать далее »На роварах да росіцкіх пакутнікаў
2 жніўня, пакінуўшы за плячыма 155 км., у Глыбокае прыбыла роварная пілігрымка з Барысава колькасцю 11 чалавек. Парафіяне гасцінна прынялі пілігрымаў на начлег, а раніцай 3 жніўня яны прадоўжылі свой шлях да Росіцы. Да іх таксама далучыліся два глыбоцкія пілігрымы. Пілігрымы накіроўваюцца на ўрачыстасці, якія пройдуць у Росіцы 4-5 жніўня. Прымеркаваныя яны да ўшаноўвання памяці каталіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і ...
Читать далее »Святая Марыя Магдалена – «апосталка апосталаў»: у Новалукомлі адзначылі тытульны фэст
У парафіі Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 22 ліпеня адбыўся тытульны фэст. Варта нагадаць, што ў каталіцкім касцёле ад 2016 года гэты дзень адзначаецца, як свята. Раней гэта быў абавязковы ўспамін. Але Папа Францішак, каб падкрэсліць не толькі ролю гэтай святой, якая першая ўбачыла Уваскрослага Хрыста, але і ролю ўсіх жанчын ў касцёле, пажадаў зрабіць такую змену. Адметным фэст для ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафію ў Пагошчы
Візіт іерарха адбыўся ў нядзелю, 30 ліпеня. Пастыра сустрэлі каля галоўнай брамы з хлебным караваем. Каб сустрэць высокага госця, усе вернікі выйшлі з храма. Перад тым, як увайсці ў святыню, біскуп Алег асвяціў новы крыж, які ўсталяваны перад касцёлам. Перад пачаткам святой Імшы біскупа азнаёмілі з гісторыяй вёскі і парафіі. А гісторыя гэта даволі адметная. Хаця Пагошча ўпершыню згадваецца яшчэ ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч уручыў дыпломы ўдзельнікам мастацкага пленэру ў Друі
Гэта адбылося ў суботу, 29 ліпеня, у касцёле Святой Тройцы. Сам пленэр праходзіў тут з 22 па 30 ліпеня і быў прысвечаны асобе Францішка Скарыны і 500-годдзю першай друкаванай кнігі на беларускай мове. У пленэры прынялі ўдзел каля сарака мастакоў як з Беларусі, так і замежжа. Адзін з арганізатараў пробашч друйскай парафіі ксёндз Сяргей Сурыновіч лічыць, што такі пленэр павінен ...
Читать далее »Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць з 16 па 18 жніўня (+праграма)
Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць 16-18 жніўня 2017 года: 16.08.2017, серада 17.00-19.00 – прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў 19.00 – вячэра 20.00 – прэзентацыя Дзён Моладзі і знаёмства 22.30 – рассяленне і заканчэнне дня 17.08.2017, чацвер 08.30 – сняданак 09.30 – малітва (споведзь) 10.00 – канферэнцыя 11.15 – святая Імша 13.00 – абед 14.00 – экскурсіі, варштаты 19.00 – вячэра ...
Читать далее »Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма адзначылі ў Лучаі
29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма. Традыцыйна фэст збірае шмат вернікаў і гасцей з суседніх парафій. На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з’яўляецца пробашчам парафіі, прывітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных мясцін. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў, пробашч з Германавіч. Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі святары ...
Читать далее »Паэт Уладзімір Някляеў паразважаў у Друі пра дух народа
Гэта адбылося ў суботу, 29 ліпеня, падчас першага дня фэсту ў гонар Маці Божай Анёльскай. Таксама ў гэты дзень завяршыўся мастацкі пленэр, у якім прынялі ўдзел каля сарака мастакоў. Пленэр быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. З нагоды гэтых урачыстасцей у Друю прыбыў біскуп Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Пасля Імшы паэт Уладзімір Някляеў прачытаў свае вершы і падараваў ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці прайшлі ў Браславе
З 27 па 30 ліпеня ў браслаўскай парафіі праходзілі XIII рэкалекцыі цвярозасці. Арганізавала іх душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Анджэем Бочарам MS. Пра актуальнасць праблемы алкагалізму ў нашай краіне, напэўна, і казаць не трэба. Беларусы па-ранейшаму застаюцца аднымі з сумных лідараў па колькасці ўжывання спірту на душу насельніцтва. Важную ролю ў дапамозе залежным ад алкаголю адыгрываюць групы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!