Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі віцебскага ардынарыя, якая адбылася ў нядзелю 10 чэрвеня. Сакрамант хрысціянскай сталасці прынялі прадстаўнікі парафій у Задарожжы, Прошкаве і Чарневічах. У пераважнай большасці гэта былі маладыя людзі. Пробашчам у гэтых парафіях з’яўляецца ксёндз Эдвард Нарадоўскі. Зміцер Лупач, тэкст і фота; Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Дыяцэзіі
В Витебске прошла XIV международная медицинская конференция «Проблемы врачебной этики в современном мире»
С 7 по 8 июня 2018 г. в Витебске проходила XIV международная медицинская конференция «Проблемы врачебной этики в современном мире». Конференция проводится по инициативе Витебской епархии Римско-Католической церкви в Республике Беларусь и Витебского облисполкома. В конференции принимали участие представители Беларуси, Ватикана, Италии, Нигерии, Польши, России, Украины, Франции, Шри-Ланки. Впервые в формате видеоконференции к аудитории дипломатов, медиков, священнослужителей и учёных, собравшихся ...
Читать далее »Апостальскі нунцый Габар Пінтэр наведаў Віцебск (+відэа)
Арцыбіскуп Габар Пінтэр прымае ўдзел у 14-й Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”. Размаўляючы з журналістамі, Габар Пінтэр падкрэсліў, што місіі ўрачоў і святароў шмат у чым падобныя. Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
Читать далее »Ксёндз Валерый Орсік прызначаны Ганаровым Канонікам Віцебскай Катэдральнай Капітулы
9 чэрвеня падчас урачыстасці асвячэння новага касцёла ў Оршы канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч зачытаў Дэкрэт біскупа Віцебскага Алега Буткевіча аб прызначэнні кс. Валерыя Орсіка Ганаровым Канонікам Віцебскай Катэдральнай Капітулы. Біскуп Алег адзначыў кс. Валерыягэтым тытулам, улічваючы яго заслугі перад Касцёлам у Віцебскай дыяцэзіі, а асабліва руплівую і адданую працу пры будаўніцтве касцёла Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў ...
Читать далее »У Оршы асвечаны новы касцёл
Парафія Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы 9 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць — кансэкрацыя новага касцёла. Абрад асвячэння здзейснілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Парафія Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі была заснаваная ў 2007 годзе біскупам Уладзіславам Блінам. Спачатку супольнасць пачала збірацца ў вызначаныя гадзіны ў нядзелю ў касцёле Святога Юзафа. Гэта было ...
Читать далее »Адпуст у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Крулеўшчыне
Фэст адбыўся ў пятніцу 8 чэрвеня, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць Сэрца Езуса. Парафія ў Крулеўшчыне адносіцца да Докшыцкага дэканату. Пачаткам гісторыі парафіі лічыцца 1924 год, калі тут была збудаваная драўляная капліца. Потым пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла, які ўжо ў 1931 годзе быў асвечаны. Перад 1939 годам парафія налічвала больш за дзве тысячы вернікаў. Новая ўлада ў 1948 годзе касцёл зачыніла, ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый на медыцынскай канферэнцыі ў Віцебску: Мы — на парозе культурнай рэвалюцыі
7 чэрвеня ў Віцебску распачалася праца XIV міжнароднай медыцынскай канферэнцыі «Праблемы медычнай этыкі ў сучасным свеце», якая праводзіцца па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі і мясцовага аблвыканкама. У працы канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных установаў Віцебска, а таксама прадстаўнікі Касцёла, сярод якіх біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ...
Читать далее »Па вуліцах Глыбокага прайшла працэсія Божага Цела (+відэа)
Гэта адбылося ў чацвер 31 мая пасля вячэрняй святой Імшы. Вернікі прайшлі па вуліцах горада, дзе былі ўсталяваныя чатыры алтары. Пры кожным з іх былі былі прачытаныя ўрыўкі з Евангелля і кароткія малітвы. Адметна, што працэсія прайшла па вуліцах Камуністычная, Піянерская, Камсамольская і Савецкая. Здаецца, ужо прыйшла пара расстацца з савецкай спадчынай, але ўжо тое, што каталіцкая працэсія праходзіць па ...
Читать далее »Дзень дзяцей у Лынтупах
3 чэрвеня 2018 года ў Лынтупах пры парафіяльным араторыўме адбыўся канцэрт з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Святкаванне распачалося ўрачыстай святой Імшой у Касцёле св. Андрэя Апостала ў Лынтупах, падчас якой мы маліліся ў інтэнцыі ўсіх дзяцей. Ксёндз пробашч Аляксандр Баран падкрэсліў, якім вялікім дарам для ўсіх бацькоў і ўсяго Касцёла з’яўляецца кожнае ДЗІЦЯ, а таксама, як важна клапаціцца пра ...
Читать далее »Ксёндз Андрэй Кулік з Дзеркаўшчыны : “Наша галоўная мэта – каб дзеці маглі з карысцю бавіць вольны час!”
У вёсцы Дзеркаўшчына, што на Глыбоччыне, па ініцыятыве пробашча ксяндза Андрэя Куліка створаная пляцоўка для дзяцей. Кожны дзень яны тут гуляюць – як малодшыя, так і старэйшыя. Мы сустрэліся з ксяндзом Андрэем, каб паразмаўляць на гэту тэму. – Ксёндз Андрэй, як Вам прыйшла такая ідэя – зрабіць пляцоўку для дзяцей? – Усе мы былі малымі, і нам, вядома ж, хацелася ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!