Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні. За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер. Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Дапамога ад Caritas шматдзетным сем’ям парафіі ў Мікалаеве (відэа)
Ксёндз Аляксандр Півавар, які з’яўляецца пробашчам парафій у Бешанковічах, Уле і Мікалаеве, развёз прадуктовую гуманітарную дапамогу шматдзетным сем’ям у вёсках Кардон і Андрэева. Сродкі на гэту дапамогу выдзеліла Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Ксёндз Аляксандр абслугоўвае самую вялікую тэрыторыю ў Віцебскай дыяцэзіі, ён стараецца падтрымаць шматдзетныя сем’і, а таксама інвалідаў у сваіх парафіях. Вернікі былі вельмі ўдзячныя свайму пробашчу ...
Читать далее »Прыміцыйная Імша айца сальватарыяніна Яўгена Жукоўскага ў роднай Браслаўскай парафіі
У нядзелю 24 чэрвеня парафія ў Браславе перажывала вялікае супольнае свята: прыміцыйную святую Імшу ксяндза Яўгена Жукоўскага SDS. Амаль месяц таму ён прыняў святарскае пасвячэнне, а цяпер прыехаў у родную парафію на супольную малітву. Перад Імшой бацькі новаасвечанага ксяндза ўдзялілі яму благаслаўленне, а затым святар у працэсіі накіраваўся ад плябаніі да касцёла. І гэта была яго першая Імша на роднай ...
Читать далее »Віцебскія пілігрымы крочаць у Будслаў
25 чэрвеня ў касцёле Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Маці Божай у Будслаў. Святую Імшу на пачатак шляху ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фотарэпартаж з першага дня пілігрымкі прадставіў кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі, які крочыць у Будслаў са сталіцы дыяцэзіі.
Читать далее »Моладзь з Валкалацкай парафіі годна выступіла на Парафіядзе ў Гродне
З 18 па 21 чэрвеня праходзіла Х юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Удзел у ёй прынялі каля 500 чалавек з 30 парафій. Дзеці і моладзь парафіі Святога Яна Хрысціцеля з Валкалат (Віцебская дыяцэзія) першы раз прымалі ў ёй ўдзел. Праграма Парафіяды была вельмі насычанай і цікавай. Яна праходзіла ў форме трыяды: “Стадыён – Тэатр – Святыня”. Дэвіз парафіяды ...
Читать далее »Новая Евангелізацыя ў кватэры. Манахіні ў Віцебску арганізавалі вяселы вечар для дзяцей са шматпавярховіка, у якім самі пражываюць
Папа Францішак, кажучы пра Новую Евангелізацыю, мяркуе, што духоўныя людзі павінны, у першую чаргу, выйсці да тых людзей, якія яшчэ не ведаюць Хрыста, і тых, хто адышоў ад Касцёла. І гэта значыць даслоўна – выйсці на вуліцу і сустракацца з людзьмі. Касцёл не можа закрывацца, бо стане “параноікам, аўтыстам”. Прыслухоўваючыся да голасу Папы Францішка, 18 чэрвеня 2018 года а 19-ай ...
Читать далее »Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе пройдуць у ліпені (+умовы, праграма)
Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і іншых мясцін нашай краіны, запрашаем вас на штогадовую дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі. Спатканне пройдзе з 23 па 25 ліпеня 2018 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (г. Браслаў, вул. Савецкая 1). Дэвіз ДДМ-2018: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства» Умовы ...
Читать далее »Урачыстасць святога Антонія адзначылі ў Параф’янаве Докшыцкага дэканату
Гэты святы з’яўляецца патронам парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве. Святкаванне адбылося ў сераду 13 чэрвеня, калі Касцёл адзначае ўспамін гэтага святога. На фэсце прысутнічалі ксёндз Алег Мурзіч з Канстанцінава Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які з’яўляецца братам пробашча ў Параф’янаве Рамана Мурзіча, і айцец Анджэй Юхневіч OMI з Шуміліна, які два дні праводзіў рэкалекцыі ў Параф’янаве. Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Алег ...
Читать далее »Адпустовы фэст прайшоў у Удзелаўскай парафіі Глыбоцкага дэканату
Свята адбылося на ўрачыстасць святога Антонія ў сераду 13 чэрвеня. На ўрачыстасць прыбыў Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Францішак Кісель, які і ўзначаліў святую Імшу. У якасці ганаровага госця на багаслужэнні прысутнічаў і айцец-капуцын Максім Варанюк, які ў пачатку мая гэтага года прыняў святарскае пасвячэнне ў Докшыцах. Перад пачаткам святой Імшы ксёндз Францішак асвяціў бакавыя алтары касцёла, якія нядаўна занялі ...
Читать далее »У Паставах адбылася сустрэча юнакоў Віцебскай дыяцэзіі
З 12 па 14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Паставах адбылася сустрэча хлопцаў Віцебскай дыяцэзіі. Міністранты і кандыдаты да службы пры алтары прыехалі з розных мясцін нашай дыяцэзіі: з Глыбокага, Варапаева, Шаркаўшчыны, Улы, Параф’янава. Найбольшая група была з Паставаў. Тэмай спаткання стала распазнанне свайго паклікання. Пад кіраўніцтвам кс. Мікалая Ціхановіча і кс. Аляксандра Грыцкевіча юнакі разважалі над выбарам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!