Традыцыйная пілігрымка моладзі парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні ў гэтым годзе прайшла па тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая пілігрымка здзяйсняецца ў гонар нябеснага апекуна смаргонскай парафіі. Маладыя людзі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам наведалі святыні віцебскай зямлі, пабудаваныя ў розных архітэктурных стылях, пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, у аграгарадку Друя, які знаходзіцца на самым краі Беларусі, пабачылі ...
Читать далее »У Беларусі
Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 19 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў. Удзельнікі рэкалекцый прыбылі з розных месцаў Беларусі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на малітве. Таксама ўдзельнікі знаёміліся з беларускімі санктуарыямі – месцамі жывога культу і народнай пабожнасці. Ім дапамагаў у гэтым духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у ...
Читать далее »У Навумавічах ушанавалі памяць мучанікаў ІІ сусветнай вайны
20 ліпеня на фартах у Навумавічах каля Гродна адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 81-й гадавіне мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай і іншых мучанікаў Другой сусветнай вайны. У гэтым месцы з 13 па 16 ліпеня 1943 г. былі расстраляны гітлераўцамі больш за 3 тысячы чалавек, сярод якіх інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духоўныя асобы, у тым ліку капелан сясцёр назарэтанак і прэфект школ ...
Читать далее »У Будславе адзначаць Дзень пажылых людзей
У нядзелю 28 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай будзе адзначацца IV Сусветны дзень бабуль, дзядуляў і пажылых людзей. Сёлета Дзень пажылых людзей пройдзе на тэму: «У старасці не пакідай мяне» (пар. Пс 71 (70), 9). Урачыстую цэлебрацыю з гэтай нагоды ў будслаўскай базыліцы ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Пачатак а 12-й гадзіне. Старшыня Канферэнцыі ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ахвяраваў Маці Божай Гудагайскай свой біскупскі пярсцёнак
20-21 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі ўрачыстасці. Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Гродзеншчыны дзякуе Богу за 260 гадоў з пачатку служэння ў святыні манахаў кармэлітаў босых. Асаблівым чынам маліліся і за пастыраў, якія сёлета адзначаюць значныя гадавіны свайго жыцця: арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, які 35 гадоў таму, 25 ліпеня 1989 года, менавіта ў Гудагаі быў абвешчаны ...
Читать далее »Папа прызначыў дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі
19 ліпеня 2024 года Папа Францішак прызначыў ксяндза Андрэя Зноску дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, надаючы яму тытулярны пасад Скардоны – гістарычнай дыяцэзіі на тэрыторыі сучаснай Харватыі. Разам з паведамленнем аб намінацыі, Святы Пасад публікуе біяграфію новапрызначанага іерарха. Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат). Святарскае пасвячэнне прыняў 28 мая 2005 года з інкардынацыяй у ...
Читать далее »Асвячэнне помніка мучаніку а. Станіславу Міхальскаму адбылося ў Вішневе
13 ліпеня ў Вішневе (Валожынскі раён) адбылося асвячэнне новага помніка а. Станіславу Міхальскаму, які служыў у Вішневе з 1944 года, дзе і быў замучаны камсамольцамі ў 1950 годзе напярэдадні свята Божага Нараджэння. Айцец Станіслаў належаў да Таварыства Езуса і вызваўся быць скіраваным на тэрыторыі, дзе ў той час не хапала святароў, у рамках так званай “усходняй місіі” Віленскай дыяцэзіі неўзабаве ...
Читать далее »Гудагайскі фэст пройдзе 20 і 21 ліпеня 2024 года
Супольнасць вернікаў гудагайскай парафіі і браты кармэліты босыя, якія нясуць у ёй служэнне, запрашаюць на святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Гудагайскай, якая па традыцыі праходзіць у трэція выходныя ліпеня. Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) дзякуе Богу за 260 гадоў з пачатку служэння ў святыні манахаў кармэлітаў босых. На ўрачыстае святкаванне чакаем біскупаў нашай краіны, ...
Читать далее »Будслаўскія пілігрымы ў фотарэпартажы Леаніда Юрыка
5 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі 5 роварных і 19 пешых пілігрымак з розных мясцін з усіх дыяцэзій Беларусі. Усяго ў гэтых паломніцтвах узялі ўдзел 1982 чалавекі. Леанід Юрык, фота
Читать далее »Ад Залатой Горкі стартавала роварная пілігрымка з Мінска ў Будслаў
Раніцай 3 ліпеня святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску распачалася роварная пілігрымка ў Будслаў, паведамляе Catholic.by. 15 удзельнікаў на роварах за тры дні пераадолеюць каля сотні кіламетраў і ў пятніцу 5 ліпеня прыбудуць на сёлетні Будслаўскі фэст. На дарогу іх благаславіў і праводзіў ксёндз Яўген Эйсмант, палатын. Велапілігрымы з Мінска едуць на фэст ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!