У Беларусі

У Шчучыне адбылося спатканне для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў

29 кастрычніка ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне адбылося чарговае спатканне для бацькоў, чые дзеці належаць да Літургічнай службы алтары і моладзевага хору «Calasanz». Пасля кароткай забавы а. Вітальд Пяцельчыц SP прадставіў разважанне на тэму адносна міжасобасных адносін у сям’і на падставе Адгартацыі Папы Францішка » Amoris laetitia «. У той час, для хлопцаў і дзяўчат была арганізавана інтэграцыйная забава, каб ...

Читать далее »

Міністранты з гродзенскай парафіі перажылі дзень засяроджання ў Тракелях

Менавіта так, хлопцы з парафіі Святога Духа, што ў Гродне, распачалі першы дзень асенніх канікул. І напэўна, гэты час, быў для іх сапраўднай прыгодай і пэўным выпрабаваннем. Адарвацца ад штодзённых абавязкаў, ад прывычных рэчаў і блізкіх людзей. Паехаць у месца, ў якім не колі раней не былі, памаліцца ў святым месцы, пабегаць на чыстым паветры, прыгатаваць сабе ежу і г.д. ...

Читать далее »

У гомельскім касцёле з’явілася новая фрэска

У гомельскім каталіцкім храме з’явілася новая фрэска, якая ўпрыгожыла сцяну класа для правядзення сустрэч і літургій на першым паверсе ў апсідзе. Карціна адлюстроўвае Евангельскую сцэну сустрэчы вучняў з уваскрэслым Езусам Хрыстом, які ўвайшоў праз зачыненыя дзверы ў той час, калі вучні маліліся разам. Фрэска з’яўляецца рэпрадукцыяй карціны іспанскага мастака і іканапісца Кіка Аргуэлья — аднаго з заснавальнікаў і лідара Нэакатэхуменальнага ...

Читать далее »

У Беларусі спадзяюцца, што Сінод Біскупаў можа паспрыяць з’яўленню моладзевых лідэраў

Душпастыры моладзі Касцёла ў Беларусі маюць надзею, што будучы Сінод Біскупаў дапаможа ўдасканаліць працу з маладымі людзьмі і паспрыяе выхаванню новых лідэраў. А імпульсам для абрання тэмы асамблеі для Папы маглі стаць Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, якія яго вельмі кранулі, лічыць душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, кс. Антоні Грэмза, які ўжо больш за дзесяць гадоў працуе з маладымі людзьмі. Існуючыя ...

Читать далее »

У Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў

21-23 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся восеньскія рэкалекцыі для хлопцаў. У іх прымала ўдзел 9 асоб. Акрамя тэмы паклікання, разам з айцом Аляксандрам Махначом SP, які адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі разважалі таксама аб прысутнасці Бога ў асабістым жыцці чалавека. Кожны хлопец мог індывідуальна падумаць пра свае адносіны з Богам на практыцы. Асабліва падчас ...

Читать далее »

Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў віншаванне архімандрыту Гаеку з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі

Старшыня Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя епіскапату скіраваў віншавальнае слова архімандрыту Сяргею Гаеку, Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі. «Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі жадаю перадаць усім вам сардэчныя словы віншавання і духоўнай салідарнасці ў гэты час, калі адзначаеце 420 гадоў абвяшчэння Брэсцкай Уніі на Сінодзе ў Брэсце», ...

Читать далее »

У Нарачы адбудзецца канцэрт у гонар св. Яна Паўла ІІ і ўшанаванне яго рэліквій

Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць літургічны ўспамін святога Яна Паўла ІІ. Да гэтай падзеі ў парафіі аб’яўлены конкурс малюнкаў для дзяцей “Цалкам Твой, Марыя”, прымеркаваны да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, паведамляе naracz.na.by. Мэта конкурсу расказаць маладому пакаленню пра ролю Маці Божай, і ў прыватнасці, Маці Божай Фацімскай у жыцці святога Яна Паўла ІІ. У нядзелю, 23 кастрычніка, калі нарачанцы будуць адзначаць ...

Читать далее »

У Жодзіна адбыўся турнір міністрантаў з марыянскіх парафій

14-15 кастрычніка ў Жодзіна адбыўся ўжо традыцыйны турнір міністрантаў з марыянскіх парафій. У спатканні прынялі ўдзел каля 70 хлопцаў з усіх мясцовасцей, дзе працуюць айцы марыяне: Мінска, Жодзіна, Барысава, Росіцы і Оршы. Да іх далучыліся госці з суседніх Смалявіч і далёкай Друі, якая, дарэчы, не так даўно была марыянскай. Турнір адбываўся ў розных катэгорыях. Сустрэча распачалася супольнай Эўхарыстыяй у пятніцу. ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылася адпустовая ўрачыстасць

15 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку – святую Тэрэзу ад Езуса.  Да адпустовай урачыстасці праз 40-гадзіннае набажэнства парафіян рыхтаваў кс. Андрэй Кеўліч, які служыць у Горках. Падчас духоўных разважанняў ён звярнуў увагу вернікаў на тэму міласэрнасці на прыкладзе прыпавесці пра добрага самараніна, а таксама распавёў пра сітуацыю Касцёла на ўсходніх тэрыторыях Беларусі. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дэкан Шчучынскага ...

Читать далее »

У Дзятлаве прайшло свята благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста

15 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Асацыяцыі салезіянаў-супрацоўнікаў.  Нябесным заступнікам урачыстасці стала благаслаўлёная Александрына Марыя да Коста, якая пачас зямнога жыцця таксама прыналежала да Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў. Адметнасцю стала тое, што ў гэты дзень у святыні прысутнічалі рэліквіі благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста, якія кожны вернік меў магчымасць ушанаваць. На свята прыехалі ...

Читать далее »