У Беларусі

Вернікі з Мар’інай Горкі і Рудзенска здейсенілі падарожжа да Каралевы Палесся

У пятніцу 21 жніўня 2020 года з поўначы і поўдня Беларусі, сустракаючыся высока ў небе, ляцелі галасы малітвы да Маці Божай. Сярод іх былі і нашы, парафіянаў касцёлаў святога Антонія Падуанскага  (г. Мар’іна Горка) і святых апосталаў Пятра і Паўла (г.п. Рудзенск). Мы вырушылі ў пілігрымку да Маці Божай Лагішынскай начале з кс. Генрыхам Кучынскім. Некалькі гадзін дарогі з малітвай ...

Читать далее »

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перастае дзейнічаць дыспенса ад абавязку ўдзелу ў Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці, дадзеная ва ўмовах пандэміі

24 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падпісаў дэкрэт, якім адклікаў дадзеную ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці. Адпаведны дэкрэт, які даваў магчымасць пэўным катэгорыям вернікаў у нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці заставацца дома і духоўна далучацца да святой Імшы з дапамогай трансляцыі, быў абнародаваны 20 сакавіка. З 1 верасня яго ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч для Vatican News пра падзеі ў Беларусі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Беларусі, спаслаўся на апошнія падзеі ў краіне ў сваёй заяве для Vatican News. Вялікая частка беларускага грамадства не згодная з сітуацыяй у краіне. Людзі патрабуюць новых выбараў. У Мінску і іншых гарадах прайшлі масавыя маніфестацыі. Усё больш людзей выходзяць на вуліцы, дэманструючы сваю незадаволенасць. “Добра, што гэтыя дэманстрацыі прайшлі мірна. На вуліцах Мінска было ...

Читать далее »

Трансляцыі святой Імшы з мінскай катэдры не было «па тэхнічных прычынах»

У нядзелю 23 жніўня ўпершыню за шмат гадоў вернікі па ўсёй краіне не змаглі пачуць трансляцыю святой Імшы, якая штонядзелю ў 8.15 вялася на Беларускім радыё. У рэдакцыю парталу Catholic.by пачалі звяртацца католікі з розных мясцін Беларусі, якія з розных прычын, у тым ліку і з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, не могуць асабіста быць у касцёле ў нядзелю. Для тых з ...

Читать далее »

Духоўныя ініцыятывы Навагрудскіх вернікаў аб супакоі, згодзе, прабачэнні і справядлівасці ў Беларусі

Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі Святога Міхала Арханёла да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзяцца толькі ў руках Божай прадбачлівасці. Так, на працягу двух мінулых месяцаў, 52 чалавекі згадзіліся трымаць адзін або некалькі дзён у ...

Читать далее »

Английские епископы поддержали белорусский народ

Епископ Деклан Ланг, возглавляющий Департамент международных дел при Епископской конференции Англии и Уэльса, обнародовал заявление, в котором выражает солидарность с белорусским народом и призывает к инклюзивному диалогу для прекращения насилия в стране. Епископат Англии и Уэльса обеспокоен «произвольным задержанием и пытками тех, кто мирно призывают к демократической реформе». Иерархи обращаются к правительству Великобритании с призывом продолжать «важное сотрудничество с другими ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў ізалятары на Акрэсціна

19 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся пад сценамі ізалятараў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, якія сталі сімвалам катаванняў мірных грамадзянаў, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі наведаў гэтае месца болю і цярпення разам з супрацоўнікамі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas, Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра «Дабрачыннай місіі Добрага самараніна» і валанцёрамі, якія ўсімі сіламі імкнуцца падтрымаць людзей, што ...

Читать далее »

Католікі ў Польшчы будуць маліцца за Беларусь

Прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк, скіраваў спецыяльны зварот да парафій Гнезненскай архідыяцэзіі, заклікаючы да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Беларусі. “Многія з нас у гэтыя дні з увагай назіраюць за падзеямі ў Беларусі. Падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла ў мінулую нядзелю, папа Францішак падкрэсліў: “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў ...

Читать далее »

Кантынентальная малітва за Беларусь

У мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены 18 жніўня 2020 г. вечарам прайшла малітва за Беларусь з удзелам прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій, юдаізму і ісламу. Гэта быў адказ мясцовага Касцёла на заклік да кантынентальнай малітвы за Беларусь з боку Выканаўчага камітэта Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax. Набажэнства распачалося ў 19.00 па мясцовым часе. ...

Читать далее »

Касцёл у Беларусі гатовы аказваць дапамогу пацярпелым ад насілля

У выніку трагічных падзей, якія адбываліся на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак 9–12 жніўня, шмат людзей пацярпелі фізічна і духоўна. Яны патрабуюць нашай дапамогі, прычым не толькі цяпер, але і ў будучыні. Каталіцкі Касцёл, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна» ўдзельнічаюць у ініцыятывах па падтрымцы пацярпелых, каб яны як найхутчэй маглі вярнуццца да ...

Читать далее »