У Беларусі

Пастанова Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з новым ростам захворванняў COVID-19

Паважаныя святары, шаноўныя кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! У сувязі з далейшым распаўсюджваннем эпідэміі каранавірусу COVID-19 i высокай лічбай захворванняў, якая ў кантэксце восеньска-зімовага перыяду можа павялічыцца, а таксама з клопатам пра здароўе і жыццё жыхароў нашай краіны, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пастанаўляе: Калі гэта будзе неабходна, дыяцэзіяльным біскупам, згодна з кан. 87 § 1, ...

Читать далее »

У Мінск прыбыў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч

У нядзелю 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага Нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ...

Читать далее »

У студыі малявання «Крылы натхнення» пры касцёле на Залатой горцы дзеці зрабілі партрэты мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

«Ужо чацвёрты год я выкладаю ў студыі малявання «Крылы натхнення» пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы ў Мінску, — расказвае ў сваім Фэйсбуку мастачка Надзея Бука. — Цяпер там займаецца каля 40 чалавек. Мы пачынаем і заканчваем урокі малітваю, і я стараюся рыхтаваць заняткі з рэлігійнай тэматыкай. Мяне, як і многіх беларусаў, непакоіць тое, што наш мітрапаліт ...

Читать далее »

Пачатак рэалізацыі праекта YES!

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас Беларусь сумесна з партнёрамі з Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у 2020 годзе пачало рэалізацыю Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага Праекта YES! (Youth Empowerment and Strengthening) – «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» ў мэтах павышэння ўзроўню жыцця патрэбуючых падтрымкі маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Са жніўня 2020 г. у ...

Читать далее »

Узяць удзел у рэкалекцыях, якія стануць заменай IV Ружанцовага кангрэсу ў Магілёве, запрашаюць усіх ахвотных

Хоць у гэтым годзе было вырашана не праводзіць IV Ружанцовы кангрэс у Магілёве, адбудуцца адмысловыя рэкалекцыі, да ўдзелу ў якіх, каб духоўна ўзрастаць разам з Марыяй, запрашаюць усіх зацікаўленых айцы дамінікане. У межах рэкалекцый запланавана пяць 15-хвілінных праграм на тэму малітвы Ружанца, якія будуць выходзіць на «Радыё Марыя». Таксама, каб ушанаваць Каралеву Ружанца, арганізатары рэкалекцый заахвочваюць выканаць заданне, якое прапануе ...

Читать далее »

У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый

11 кастрычніка 2020 г. у Мінск прыбудзе Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, — паведаміў catholic.by са спасылкай на Апостальскую нунцыятуру ў Беларусі. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 г. у горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 г. у складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. З 1999 ...

Читать далее »

У семінарыі ў Гродне ўрачыста распачаўся навучальны год

3 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія распачацця новага навучальнага года. Для семінарыі гэты год ужо 31-ы. Урачыстасць пачалася ў аўдыторыі імя св. Яна Паўла ІІ. Традыцыйна прагучала песня “Bogurodzica”. Усіх прысутных прывіталі прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі і рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі. Словы прывітання выказаў таксама біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падкрэсліў, што семінарыя ...

Читать далее »

Вернікі з усёй Беларусі прынялі ўдзел у рэкалекцыях з а. Антанэлла Кадэду ў Навагрудку

25-27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлла Кадэду, місіянер з Бразіліі. У рэкалекцыях удзельнычыла вялікая колькасць людзей, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: Мінск, Гродна, Ліда, Віцебск, Паставы, Горкі, Наваполацк, Ваўкавыск і г.д. Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, першы дзень рэкалекцый, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і просьбай аб плённым удзеле ...

Читать далее »

Будаваць Валадарства справядлівасці кожны дзень

За апошнія месяцы нам, беларускім католікам, прышлося пачуць: «У храмы людзі павінны прыходзіць маліцца! Цэрквы, касцёлы — не для палітыкі!» На розныя лады такое паўтаралася то тут, то там: маўчыце, маўчыце, маўчыце, вернікі, пра сітуацыю ў грамадстве, не вашага розуму гэтыя справы! Але ці сапраўды католік, у тым ліку каталіцкі святар ці нават біскуп, мусіць маўчаць пра тое, што адбываецца ў ...

Читать далее »

У Пінскай дыяцэзіі развіваецца душпастырства для глухіх

Кс. Юры Пракапюк з баранавіцкай парафіі св. Зыгмунда нядаўна стаў душпастырам Пінскай дыяцэзіі для асоб з парушэннямі слыху. Святар 27 верасня 2020 г. правёў першую сустрэчу з падапечнымі ў Гомелі. Як адзначыў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Vatican News кс. Юры, Касцёл у Беларусі імкнецца евангелізаваць усіх, таксама – непаўнаспраўных. “Святы апостал Павел зазначыў у адным са сваіх пасланняў, што вера ...

Читать далее »