“Святы Пасад – сябар Беларусі і нашага народа”, — так візіт Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі пракаментаваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. “Апостальская Сталіца заўсёды вельмі ўважліва і добразычліва ставілася да нашай краіны, і варта нагадаць, што яна ўвесь час прасіла міжнародную супольнасць добразычліва і адкрыта глядзець на наш народ. Мы, як каталіцкія біскупы, былі вельмі ...
Читать далее »У Беларусі
Святы Пасад займаецца справай арцыбіскупа Кандрусевіча
Святы Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт, — пацвердзіў 14 верасня 2020 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі дадаў, што гэтаму таксама спрыяў візіт у Мінск Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, хоць яго дакладныя вынікі яшчэ не вядомыя. “У любым ...
Читать далее »Пагранкамітэт адказаў, што пашпарт арцыбіскупа Кандрусевіча прызнаны несапраўдным. Іерарха пазбавілі грамадзянства?
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якому 31 жніўня было забаронена вярнуцца на Радзіму, на мінулым тыдні атрымаў адказ на свой зварот па гэтым пытанні ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, паведамляе catholic.by. У лісце за подпісам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі А. Лапо пададзена наступная прычына дзеянняў пагранічнікаў, якія не дазволілі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму ўехаць у Беларусь. «Паведамляем, што ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі: заклік Папы Францішка да ўладаў асабліва актуальны для Беларусі
13 верасня падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» Папа Францішак звярнуў увагу на з’яву грамадскіх пратэстаў, што назіраецца ў многіх частках свету, і заклікаў дзяржаўныя ўлады забяспечыць поўную павагу да правоў чалавека і грамадзянскіх свабод. Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец заўважыў, што «шматлікія народныя дэманстрацыі пратэсту выражаюць нарастаючы неспакой грамадзянскай супольнасці ва ўмовах асабліва крытычных палітычных і ...
Читать далее »Візіт арцыбіскупа Галахера – знак блізкасці Папы да Беларусі
Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала спецыяльнае паведамленне ў сувязі з візітам у Беларусь высокай ватыканскай дыпламатычнай дэлегацыі. “Сёння, у пятніцу 11 верасня 2020 г., Сакратар па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер накіраваўся ў Рэспубліку Беларусь, дэманструючы ўвагу і блізкасць Святога Айца да Каталіцкага Касцёла і ўсёй краіны”, — гаворыцца ў кароткім камюніке. Праграма рабочага візіту, які працягнецца да ...
Читать далее »Агульнагарадскі Крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча пройдзе ў Мінску
У пятніцу 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы. Яно традыцыйна адбываецца ў Залатагорскай парафіі на Вялікім тыдні, а гэтым разам прымеркавана да свята Узвышэння святога Крыжа, якое адзначаецца ў Касцёле 14 верасня. Набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі спынення пераследу Касцёла на ...
Читать далее »Письмо Конференции католических епископов России архиепископу Тадеушу Кондрусевичу
Письмо Конференции католических епископов России архиепископу Тадеушу Кондрусевичу Его Высокопреосвященству архиепископу Тадеушу Кондрусевичу, Митрополиту Минско-Могилёвскому, Председателю Конференции католических епископов Беларуси Возлюбленный Брат во Христе Тадеуш! Приветствуем тебя, пастыря Церкви Христовой, которому Верховный Пастырь наш Франциск поручил пасти овец в возлюбленной Беларуси. Мы приветствуем тебя приветствием другого Франциска – Святого из Ассизи: Мир и Добро! Мы знаем о серьёзных испытаниях и ...
Читать далее »Трансляцый святой Імшы на радыё ў верасні не будзе. Тэхнічныя прычыны — ні пры чым
Вернікі з розных куткоў Беларусі, асабліва пажылыя і хворыя людзі, не перастаюць задаваць пытанні, чаму з радыё зніклі рэгулярныя трансляцыі святой Імшы па нядзелях. Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы ва ўсе нядзелі і ў прадпісаныя ўрачыстасці. Для многіх людзей радыётрансляцыя — практычна адзіная магчымасць далучыцца да малітвы Касцёла, паслухаць Божае слова і прыняць духоўную камунію. Як паведаміў Catholic.by ...
Читать далее »У канцы верасня італьянскі святар з Бразіліі правядзе рэкалекцыі ў Навагрудку (+праграма)
Парафія Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі 25–27 верасня. Іх правядзе кс. Антанэлла Кадэду — італьянскі святар, які аддана служыць сярод найбяднейшых і пакінутых у Бразіліі. Для жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях неабходна запоўніць форму па спасылцы>> або запісацца па тэлефоне +37544 771-99-83 (Марына). Праграма рэкалекцый: 25 верасня (пятніца): 16:00-20:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў; 20:00 – выстаўленне ...
Читать далее »«Мы не лезем у палітыку: мы проста молімся за свой народ». У Мінску маліліся за пацярпелых на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі
Увечары 5 верасня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены вялікая колькасць людзей узяла ўдзел у святой Імшы за пацярпелых, забітых і зняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Цэлебрацыю ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Да іх духоўна далучыліся яшчэ каля трох тысяч, якія глядзелі анлайн-трансляцыю набажэнства на партале Catholic.by. У час, калі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!