Парафія Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі 25–27 верасня. Іх правядзе кс. Антанэлла Кадэду — італьянскі святар, які аддана служыць сярод найбяднейшых і пакінутых у Бразіліі.
Для жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях неабходна запоўніць форму па спасылцы>> або запісацца па тэлефоне +37544 771-99-83 (Марына).
Праграма рэкалекцый:
25 верасня (пятніца):
16:00-20:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
20:00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыя.
26 верасня (субота):
09:30 – спеў праслаўлення;
10:00 – уступная канферэнцыя;
11:30 – спевы праслаўлення;
12:30 – канферэнцыя;
13:30 – абед;
14:00 – споведзь (споведзь да св. Імшы);
15:00 – вяночак да Божай Міласэрнасці. Канферэнцыя;
17:00 – вячэра;
18:00 – святая Імша;
19:30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
21:00 – бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам і завяршэнне адарацыі.
27 верасня (нядзеля):
09:30 – спеў праслаўлення;
10:00 – канферэнцыя;
11:30 — перапынак;
12:00 — святая Імша.
Кс. Антанэлла Кадэду займаецца евангелізацыяй моладзі і беднаты ў фавэлах Сан-Паўлу. Разам са свецкімі вернікамі-валанцёрамі яны заснавалі супольнасць «Запавет міласэрнасці», якая, акрамя Бразіліі, дзейнічае ў Бельгіі, Францыі, Партугаліі, Італіі і Польшчы.
Харызма супольнасці «Запавет міласэрнасці» — евангелізацыя і праца з моладдзю і беднымі.
Гэтая супольнасць аб’ядноўвае мужчын, жанчын, моладзь і дзяцей, святароў і сясцёр законных у адзінай справе евангелізацыі, якой кіруе Святы Дух. Словамі, малітвай і паводзінамі члены супольнасці здзяйсняюць шматлікія справы міласэрнасці для душаў і целаў сваіх бліжніх.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!