Усе навіны

800-годдзе дамініканскага ордэну адзначылі ў Віцебску

20 мая ў Віцебску адбыўся канцэрт гурта “TALITHA KUM” прысвечаны да 800-годдзя заснавання дамініканскага ордэну, паведамляе svbarbara.by. Хто ж такія дамінікане? Жартам іх называюць “людзі ў белым”. Кожны, хто прыйшоў, мог убачыць і пазнаёміцца з гэтымі цікавымі людзьмі. У зале сабралася шмат людзей рознага ўзросту, але, вядома, большую частку складала моладзь. Адны ўжо добра ведаюць гэты гурт, а хтосьці прыйшоў ...

Читать далее »

Расія мае новага Апостальскага Нунцыя

Папа Францішак прызначыў 28 мая 2016 года новым Апостальскім Нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ, да гэтага Апостальскага Нунцыя ў Польшчы, паведамляе Ватыканскае радыё. Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў Расіі нарадзіўся 1 ліпеня 1952 года ў італьянскім Кунеа. Атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1977 г. Вучыўся ў Цэнтры вывучэння тэалогіі ў Фасана, Папскім Латэранскім універсітэце і Папскай Касцёльнай акадэміі. Пачаў ...

Читать далее »

Папа сустрэў пасажыраў «Дзіцячага цягніку»

На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая прыбыў спецыяльны цягнік: ён даставіў каля 500 дзяцей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў з італьянскага рэгіёна Калабрыя. Штогадовая ініцыятыва “Дзіцячы цягнік” сёлета была прысвечана маленькім мігрантам, а таксама дзецям, якія прынялі іх у сваіх гарадах, школах і дамах.  Тэма ініцыятывы: “Прынесеныя на хвалях”, перадае якім чынам ўдзельнікі падзеі патрапілі ў Італію. Многія з ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (+відэа)

Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 28 мая і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў у чацвер 26 мая. Гэта свята лічыцца адным з найважнейшых у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту Касцёла – Эўхарыстыі. Менавіта падчас Эўхарыстыі хлеб і віно ...

Читать далее »

На Валожыншчыне пачалося будаўніцтва касцёла

У мястэчку Багданава ў Валожынскім раёне, славутым тым, што тут нарадзіўся і ствараў свае палотны слынны беларускі мастак Фердынанд Рушчыц, 31 траўня пачнуцца будоўчыя працы па ўзвядзенні касцёла святога арханёла Міхала. Будаўніцтва пачнецца з усталявання агароджы і ўзвядзення званіцы. Пра гэта паведаміў пробашч парафіі кс. Ігар Лашук MIC у сваім акаунце ў сацыяльных сетках, запрашаючы далучыцца да дапамогі ў працах усіх ...

Читать далее »

Макей: Ведется подготовка визита Папы Римского в Беларусь

Подготовка визита Папы Римского Франциска в Беларусь ведется, но это не означает, что визит состоится в ближайшее время, заявил журналистам 27 мая в Минске министр иностранных дел Владимир Макей. Он напомнил о том, что во время недавнего визита в Ватикан Александр Лукашенко пригласил Папу Франциска посетить Беларусь. «Но подготовка и разговор об этом не означают, что визит состоится завтра, или ...

Читать далее »

У Гродне адышоў у вечнасць украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук

У ноч з 26 на 27 мая памёр арцыбіскуп Пётр Мальчук, ардынарый Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Адбылося гэта ў Гродне, дзе іерарх прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, паведамляе kmc.in.ua. Сёння, у 18 гадзін, будзе адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі памерлага, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, пацвердзіў капелан памерлага арцыбіскупа а. Матэуш Адамскі. 25 мая, у другі дзень Эўхарыстычнага кангрэсу, арцыбіскуп Пётр ...

Читать далее »

Гродна: апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)

Апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне быў прысвечаны значэнню Божай Міласэрнасці для сучаснага грамадства. З рэфератам на гэтую тэму выступіў папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі. Падзея адбылася 26 мая ў Гродзенскай семінарыі ў зале Яна Паўла ІІ. У сваім дакладзе кардынал звярнуў увагу на тры аспекты Божай міласэрнасці. Гэта, па-першае, Бог ёсць міласэрны, па-другое, мы патрабуем Божай міласэрнасці, па-трэцяе, маючы ...

Читать далее »

Дзесяцікласнікі Шчучына адзначылі заканчэнне катэхетычных заняткаў і гадавіну сакраманту канфірмацыі

25 мая ў Шчучыне адбылося заканчэнне катэхетычных заняткаў для вучняў 10 класаў, якое традыцыйна звязана са святкаваннем гадавіны прыняцця сакраманту канфірмацыі. Першая частка спаткання праходзіла ў парафіяльнай святыні, дзе сабраная моладзь дзякавала Богу за прыняты ў мінулым годзе сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Пасля св. Імшы адбылася забаўляльная частка сустрэчы, якая складалася са смажання каўбасак і разнастайных конкурсаў. На падсумаванне прысутныя атрымалі ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела па вуліцах Глыбокага. Фотарэпартаж

26 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Глыбачане прыйшлі на ўрачыстую святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля прайсці вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным, каб засведчыць аб сваёй веры і памаліцца за свой горад. Фотарэпатаж Марыны Сінкевіч

Читать далее »