Для візіту Папы Рымскага ў Беларусь аднаго запрашэння беларускага прэзідэнта недастаткова. Яго неабходна ўзгадніць з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 24» Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Паводле яго слоў, запрашэння прэзідэнта будзе дастаткова, калі Пантыфік прыбудзе ў Мінск у якасці кіраўніка Ватыкана, а не прадстаяцеля Каталіцкай Царквы. «Паколькі Беларусь — ...
Читать далее »Усе навіны
Гурт «Laudans» прадставіў музычны спектакль для вернікаў нясвіжскай парафіі
8 сакавіка 2016 года гурт «Laudans» прадставіў музычны спектакль «Трэба спяшацца любіць» ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. Гэта быў спектакль, які даў вернікам па сапраўднаму задумацца над сэнсам свайго жыцця, паведамляе сайт парафіі. Прагучалі музычныя творы на словы кс. Яна Твардоўскага, св. Яна Паўла ІІ і іншых аўтараў. Прыгожая музычная апрацоўка, глыбокія разважанні паміж спевамі, надалі гэтым творам яшчэ ...
Читать далее »Лынтупскія дзяўчынкі з «Дабрыні» наведалі Гудагай
5-6 сакавіка 2016 года апостальская супольнасць «Дабрыня» з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах здзейсніла свой першы выезд у Гудагай. Як інфармуе парафіяльны сайт, галоўнай мэтай вандроўкі стала інтэграцыя групы. Дзяўчынкі на працягу двух дзён праз супольную малітву, сустрэчы, заданні і гульні мелі магчымасць завязаць больш глыбокія адносіны паміж сабой. Супольнасць “Дабрыня” дзейнічае ў лынтупскай парафіі ўжо месяц. Сустрэчы для ...
Читать далее »Дні засяроджанасці для дзяўчат прайшлі ў Браславе
З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Прыехалі яны з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэма была «Нашы пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас». Асаблівым момантам, які вельмі цанілі дзяўчаты, была Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, дзе можна было з Госпадам размаўляць на турбуючыя пытанні і проста ...
Читать далее »Прадстаўнік Святога Пасаду назваў прычыны росту аўтарытэта Папы Францішка
Напярэдадні трэцяй гадавіны абрання аргентынскага кардынала Хорхе Марыё Бергольё на Пасад св. Пятра, якая будзе адзначацца 13 сакавіка 2016 года, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі прааналізаваў чарговы год пантыфікату Францішка. Акрэслены перыяд ён назваў “вельмі насычаным і багатым на падзеі”, а Святога Айца ахарактарызаваў як “лідара, які выклікае давер”. Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду назваў асноўныя прычыны, што ...
Читать далее »Росіцкі святар з нагоды 8 Сакавіка падарыў сваім парафіянкам цюльпаны, якія сам вырасціў (+відэа)
Вёску Росіца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці штораз больш наведваюць турысты і пілігрымы з розных мясцін Беларусі. Прычынай гэтаму – асаблівы статус санктуарыя Росіцкай святыні, якая памятае пакутніцкую смерць людзей у гады Другой Сусветнай вайны. Але вабіць Росіца наведвальнікаў і па іншай прычыне. Тут працуе айцец Чэслаў Курэчка МІС, які сваёй працай і любоўю да кветак стварыў з касцельнага наваколля ...
Читать далее »Курсы «Акадэміі сям’і» для сужэнцаў адкрыліся ў Гомелі
У Гомелі адкрыліся курсы IFFD — Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў. Федэрацыя была створана ў 1978 годзе ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам і бацькам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). На сустрэчах з удзелам мадэратараў аналізуюцца канкрэтныя праблемныя сітуацыі сем’яў з пошукам ...
Читать далее »Христианина в Британии сняли с авиарейса из-за намерения помолиться
Курьез произошел в аэропорту британского города Лутон с бизнес-аналитиком и христианином из Лондона Лаолу Опебийи. Полиция удалила его из самолета после того, как один из пассажиров прочитал сообщение в его телефоне, посвященное молитве, пишет газета «Гардиан». Л.Опебийи, который родом из Нигерии, приняли за террориста. На допросе мужчина рассказал, что хотел организовать молитву с друзьями в популярном приложении для смартфонов «WhatsApp», ...
Читать далее »Пантыфік адправіўся на рэкалекцыі на аўтобусе
Францішак распачаў 6 сакавіка велікапосныя рэкалекцыі. Пантыфік адправіўся на іх вечарам на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі. Ён, чарговы раз, вырашыў правесці час духоўных практыкаванняў па-за мурамі Ватыкана – у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, недалека ад летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Сёлетнія велікапосныя практыкаванні для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі праводзіць вядомы італьянскі прапаведнік, ...
Читать далее »Папа: смерць законніц у Емене – д’ябальскі акт насілля
Францішак глыбока засмучаны навіной аб забойстве чатырох законніц з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові і дванаццаці іншых асоб, падчас тэрарыстычнага нападу на дом састарэлых у горадзе Адэн у Емене, які адбыўся 4 сакавіка. У спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Францішак запэўніў у сваёй малітве сем’і ахвяраў “гэтага бяздумнага і д’ябальскага акту насілля”. Святы Айцец пажадаў, каб ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!