У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага зладзілі пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Такі адпачынак для вернікаў стаў добрай традыцыяй. Адразу для прысутных адправілася святая Імша. Пасля малітвы парафіяне ўдзельнічалі ў розных гульнях, дзеці гушкаліся на батуце. Тыя, хто прыйшоў на пікнік, маглі паспрабаваць смачныя стравы. Дзеці і дарослыя засталіся вельмі задаволеныя. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота
Читать далее »Усе навіны
У Браславе прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў (+відэа)
Падзея адбылася ў чацвер 2 чэрвеня. Гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча. Першая адбылася ў 2009 годзе, другая – у 2013 годзе. Праходзілі яны ў Мінску ў Чырвоным касцёле. Распачалося мерапрыемства з супольнай малітвы ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля адбылася канферэнцыя, якую правёў айцец Станіслаў Памыкала SJ. Ён звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад святарамі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк звярнуўся да чытачоў “Каталіцкага Весніка”
Гэта адбылося падчас агульнабеларускай сустрэчы святароў у Браславе, якая адбылася 2 чэрвеня. 26 мая гэтага года ён адзначыў 42 гады святарскага пасвячэння. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »“Міс Германія” прыедзе на сустрэчу з Папам
Уладальніца тытулу “Міс Германія 2016” Лена Бродэр сустрэнецца 15 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі з Папам Францішкам. Аб гэтым маладая настаўніца рэлігіі паведаміла нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “KNA”. З гэтай нагоды яна падорыць Пантыфіку сваю кнігу “Прыгажосць ўва мне – з верай да поспеху”. Па словах уладальніцы тытулу “Міс Германія”, яна хоча засведчыць Святому Айцу, “што маладыя людзі ганарацца сваёй верай”. ...
Читать далее »Чылі: законныя сёстры з закрытых манастыроў наведалі жаночую турму
Больш за 60 сясцёр з розных манастыроў закрытага тыпу чылійскага горада Сантʼяга здзейснілі сапраўды гістарычны візіт: яны наведалі жаночую турму. Сёстры і зняволеныя маліліся падчас Эўхарыстыі, а потым проста правялі час разам, паведамляе CNA. «Я не ўпэўнены ў тым, каб у гісторыі Сантʼяга калі-небудзь здаралася падобнае. Сёстры з розных ордэнаў прыйшлі сюды, каб маліцца з гэтымі жанчынамі, якія, хоць і ...
Читать далее »У амбасадзе Літвы ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «З Богам па-беларуску»
У Мінску ў Амбасадзе Літвы 2 чэрвеня адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Адамковіча «З Богам па-беларуску», якая прысвечана вывучэнню беларускага рэлігійнага жыцця ў Літоўскай Рэспубліцы. Аляксандр Адамковіч – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, малады лідар беларускай дыяспары ў сённяшняй Літоўскай Рэспубліцы. Ва ўступным слове Павел Севярынец, палітык і публіцыст, адзначыў: “Кніга “З Богам па-беларуску” – частка фундаментальнай працы “Беларусы ў ...
Читать далее »Святы Айцец: пакора – умова для спазнання міласэрнасці
Пакорная малітва дае магчымасць спазнаць Божую міласэрнасць, заўважыў Папа Францішак 1 чэрвеня 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў прыпавесці пра фарысея і мытніка (Лк 18,9-14). Першы дзякаваў Богу за тое, што “не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі” і хваліўся выкананнем усіх прыказанняў, але забыўся пра самае важнае: любоў да ...
Читать далее »Выстава сучасных абразоў “Прыпавесці” адкрылася ў Пінску
У Музеі Беларускага Палесся выстава незвычайных абразоў будзе доўжыцца да 26 чэрвеня. Некалькі дзясяткаў абразоў прадставілі пінчукам удзельнікі традыцыйных майстаркласаў іконапісу ў Навіцах (Польшча). На гэты пленэр штогод прыязджаюць мастакі з розных краін. У 2015 былі прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Польшчы, Беларусі , а тэмай майстаркласаў былі абраныя біблейскія прыпавесці. Яркія абразы выкананы ў некананічным стылі, незвычайнай формы, ёсць нават абраз-музычны ...
Читать далее »Свята сям’і адбылося ў Смаргоні
29 мая ў Смаргоні (парафія св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і бацькамі. Урачыстая святая Імша стала першам этапам святкавання. Падчас гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB патлумачыў дзецям хто ж на самой справе з’яўляецца лекарам душы. Напрыканцы Імшы дзеці, і бацькі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў ...
Читать далее »В Германии построят общий дом молитвы для иудеев, мусульман и христиан
В 2017 году в Берлине начнется строительство «общего дома молитвы», который обеспечит равное пространство для всех трех монотеистических религий, сообщает Haaretz. Здание не будет большим, общая площадь будет всего в 670 квадратных метров. Проект включает в себя отдельные помещения для каждой религии, соединенных общим пространством. Отмечается, что идея создания уникальной религиозной структуры, объединяющей молитвенные залы для последователей иудаизма, мусульман и ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!