Усе навіны

Удзельнікі сустрэчы ў Асізі скіравалі заклік да міру

Хто выкавыстоўвае імя Бога для апраўдання тэрарызму, насілля і вайны, не ідзе Яго шляхам. Вайна ў імя рэлігіі, гэта вайна супраць самой рэлігіі, а насілле і тэрарызм супярэчаць сапраўднаму рэлігійнаму духу, сцвердзілі ўдзельнікі Сусветнага дня малітвы за мір 20 верасня 2016 года ў сваім закліку аб міры, які падпісалі на заканчэнне сустрэчы ў Асізі. Яны нагадалі, што гэта падзея, пачатак якой ...

Читать далее »

У Мексіцы забілі двух святароў

19 верасня на ўсходзе Мексікі былі знойдзены целы двух застрэленых святароў. Да 14 чалавек узрасла колькасць хрысціянскіх святароў, забітых у краіне з 2012 года. Як інфармуе gosc.pl, абодва святара былі выкрадзены ў нядзелю з аднаго касцёла ў Поза Рыка ў штаце Вераскуз — сказаў а. Герэра, прадстаўнік касцёла з цэнтральнай часткі Мексікі, адкуль паходзілі забітыя святары. Нападнікі «гвалтоўна выкралі двух святароў і закрыстыяніна», — ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра дабрачыннасць у Касцёле

З 5 па 8 верасня ў рэкалекцыях для святароў, якія праводзіліся на тэрыторыі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў в. Ляскоўцы, прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У размове з дырэктрам «Карытас» а. Андрэем Жылевічам OFMCap арцыбіскуп падзяліўся сваімі думкамі пра развіццё дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі праз Касцёл, у тым ліку праз «Карытас». Таксама іерарх прыгадаў пра сваю прысутнасць у 1994 годзе на ...

Читать далее »

Прадстаўнікі «Карытас» Беларусі прымаюць удзел у кангрэсе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы

15 верасня ў г. Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса: «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць». З Беларусі ў дадзеным кангрэсе бяруць удзел Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч і дырэктар «Карытас» Гродзенскай ...

Читать далее »

«І кветкі хваляць Пана»: у Росіцы дзякавалі Богу за прыгажосць кветак

У другі раз у Росіцы прайшоў фестываль кветак. 17 верасня айцец Чэслаў Курэчка МІС зноў вітаў пілігрымаў, якія прыбылі ў касцёл Святой Тройцы на Верхнядзвіншыну, каб дзякаваць Богу за кветкі, іх прыгажосць і сёлетні ўраджай. Святар-кветкавод разам са сваімі парафіянамі і валанцерамі-пілігрымамі ў ваколіцах касцёла вырошчваюць больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў. Свята распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і ...

Читать далее »

Папа Францішак наведаў дзве медыцынскія структуры. Фотафакт

Пра каштоўнасць чалавечага жыцця ад самага яго пачатку да натуральнай смерці нагадаў Святы Айцец наведаўшы 16 верасня 2016 г. дзве ўстановы ў Рыме: аддзяленне неанаталогіі ў шпіталі св. Яна і хоспіс “Villa Speranza”. Візіты сталі часткай юбілейнай ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой Папа кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады.  У аддзяленні неанаталогіі рымскага шпіталя св. Яна, акрамя здаровых ...

Читать далее »

Джыхадзісты катавалі і гвалцілі, але яна не адраклася ад Хрыста

26-гадовая амерыканка Кайла Мюлер у няволі джыхадзістаў стала прыкладам сапраўднага гераізму. Кайла працавала ў шпіталі «Лекары без межаў» у сірыйскім Алеппа. Яе разам з яе хлопцам выкралі ў 2013 годзе баявікі ІДІЛ. Мужчыну выпусцілі праз 20 дзён катаванняў. Кайла засталася ў няволі. Яе катавалі, гвалтавалі, прыніжалі славесна — цяжэй, чым яе сукамернікаў. Таксама яе прымушалі да зносін з джыхадзістам. Нягледзячы ...

Читать далее »

Пантыфік унёс змены ў Кодэкс кананічнага права

Папа Францішак узгадніў нормы Кананічнага права Касцёла і Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў. Галоўным чынам змены тычацца пытанняў, звязаных з удзяленнем сакрамантаў хросту і сужэнства. Адмысловы Апостальскі ліст Пантыфіка ў форме “Motu proprio”, падпісаны 31 мая 2016 г., быў апублікаваны ў Ватыкане 15 верасня. У дакуменце адзначаецца, што да зменаў галоўным чынам падштурхнулі міграцыйныя працэсы. На працягу доўгіх гадоў у праве ...

Читать далее »

Мінгарвыканкам: аднаўленне касцёла Тамаша Аквінскага на Кастрычніцкай плошчы не плануецца

Яшчэ некалькі гадоў таму актывісты звярнуліся ў Мінгарвыканкам з прапановай аднавіць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску дамініканскі касцёл св. Тамаша Аквінскага — адзін з найпрыгажэйшых у Мінску помнікаў барока, знесены ў 1950 годзе. Гэтым летам мінчане яшчэ раз пацікавіліся планамі ўладаў па пытанні храма, даслаўшы калектыўны зварот. Нядаўна атрыманы афіцыйны адказ з Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва. Касцёл Тамаша Аквінскага быў ...

Читать далее »

У сметніку знайшлі кнігу XVIII стагоддзя, якая знікла ў вайну з Будслаўскага кляштара

Разам з рэдкім падручнікам тэалогіі ад беларускага пісьменніка-бернардзінца ў смецце адправілі яшчэ тры старадаўнія кнігі. Хто выкінуў кнігі, невядома. Сайт kp.by паведамляе, што ўнікальныя фаліянты заўважылі валанцёры, якія сартуюць макулатуру з зялёных кантэйнераў «Белгіпс-ЭКА», усталяваных на вуліцах. — Адразу было відаць, што выданні старадаўнія, да таго ж можна было прачытаць год выдання. Мы перадалі знаходкі на экспертызу ў Нацыянальную бібліятэку, ...

Читать далее »