«Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб, але, калі нехта ўдарыць нас у правую шчаку, то трэба падставіць левую» (Мц 5, 38-39). Біблія складаецца з вялікай колькасці раздзелаў і вершаў, аднак менавіта гэтыя словы з Нагорнай пропаведзі Хрыста можна прачытаць у Святым Пісанні, якое ўваходзіць у экспазіцыю мемарыяльнага комплексу «Ground Zero» на месцы Сусветнага гандлёвага цэнтру ...
Читать далее »Усе навіны
Першыя манаскія шлюбы і 25-гадовы юбілей у Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў
8 верасня 2016 года ў санктуарыі бл. Ганарата Казьмінскага ў Новым Месце на Піліцы (Польшча) адбылося падвойнае свята для Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў: першыя манаскія шлюбы і юбілей 25-годдзя манаскага жыцця. Пяцёра маладых братоў капуцынаў склалі свае першыя манаскія шлюбы пасля году навіцыяту. Сярод іх — бр. Вадзім Войцік, які паходзіць з Мінска і належыць да Беларускай Кустодыі Ордэна. Чацвёра братоў ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб еднасці Касцёла
Святы Айцец заклікаў маліцца аб еднасці Касцёла перад абліччам нападаў д’ябла, які намагаецца раздзяліць хрысціян, удараючы ў самы корань адзінства: эўхарыстычную цэлебрацыю. Падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане 12 верасня Пантыфік спаслаўся на словы апостала Паўла (1 Кар 11, 17-26. 33), які заклікаў карынцянаў, каб Эўхарыстыя была для іх сакрамэнтам братэрскай любові, а не крыніцай разладу і падзелаў. Папа Францішак ...
Читать далее »Айцы-аблаты правялі Святыя Місіі ў Шаркаўшчыне (+гамілія і відэарэпартаж)
У шаркаўшчынскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа з 4 па 11 верасня адбыліся Святыя Місіі. Падзея вельмі доўгачаканая для мясцовых вернікаў, стала добрай падрыхтоўкай да святкавання юбілею касцёла. Сёлета святыня адзначае 20-ці годдзе кансэкрацыі. Варта нагадаць, што былы шаркаўшчынскі касцёл быў зачынены ў 1948 годдзе і ператвораны ў зернясховішча, а ў 1963 годзе сцёрты з твару зямлі. Двухвежавая драўляная святыня знаходзілася ...
Читать далее »Нацыянальная пілігрымка сем’яў прайшла ў Браславе
10-11 верасня ў Браславе прайшла X Нацыянальная пілігрымка сем’яў на тэму “Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і”. Арганізатарам з’яўляецца Рада па справах сем’яў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Пілігрымка праходзіць раз на год у розных дыяцэзіях краіны. У браслаўскай святыні гэта ўжо другая нацыянальная сустрэча сем’яў. Паколькі цяперашні год у Каталіцкім Кацёле прысвечаны разважанню над міласэрнасцю, то тэмай пілігрымкі стала “прабачэнне і ...
Читать далее »Працы маладых людзей з «Бэтэль-Карытас» Віцебскай дыяцэзіі прымаюць удзел у абласным конкурсе
8 верасня ўдзельнікі групы «Бэтэль-Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонечны свет для ўсіх» у межах арт-праекта «Здраўненская палітра». У гэтым конкурсе маладыя людзі прымаюць удзел ужо пяты раз, і гэта стала маленькай традыцыяй для нашай групы. Мерапрыемства ўключала ў сябе адкрыццё выставы, канцэрт і паездку ў сядзібу-музей мастака І.Рэпіна «Здраўнева». Вялікім сюрпрызам і падарункам ...
Читать далее »Выйшла ў свет кніга-інтэрв’ю Бэнэдыкта XVI
Выйшла ў свет новая кніга-інтэрв’ю Бэнэдыкта XVI на старонках якой упершыню ў гісторыі Папана пенсіі падводзіць вынікі свайго ўласнага пантыфікату. Выданне пад назвай “Бэнэдыкт XVI. Апошнія размовы” з’явілася на паліцах кнігарняў 9 верасня 2016 г. адначасова ў розных краінах свету. Сааўтарам кнігі з’яўляецца нямецкі публіцыст і журналіст Пэтэр Зеевальд. Інтэрв’ю было запісана ў ватыканскім кляштары “Mater Ecclesiae” – цяперашняй рэзідэнцыі ...
Читать далее »Афрыка на сувязі! Дыякан Анджэй Ганчар распачаў гадавую місію ў Камеруне
2 верасня распачаў сваю новую жыццёвую прыгоду дыякан Анджэй Ганчар, выхаванец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Ён пайшоў на адважны крок — выезд на гадавую місію ў Камерун (Афрыка). Дк. Анджэй прагне выконваць там валанцёрскую паслугу сярод дзяцей і моладзі ў Доме дзіцяці. Пасля 10-гадзіннага пералёту дыякан дасягнуў мэты свайго падарожжа. У аэрапорце яго прывітаў польскі дамініканін а. Дарыюш Гадава, ...
Читать далее »Папа Францішак: «Міжнародныя сустрэчы не дапамогуць стварэнню міру, калі ў сэрцы пануе вайна»
Прасіць у Бога аб “мудрасці”, каб будаваць мір вакол сябе, бо менавіта праз маленькія штодзённыя жэсты ўзнікае магчымасць для дасягнення міру ва ўсім свеце, заклікаў Папа Францішак 8 верасня 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане – першай пасля перыяду летняга адпачынку. У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на евангельскае апавяданне (Мц 1,18-23) пра св. Юзафа, якому ў сне з’явіўся Анёл ...
Читать далее »«Рыцараў Беззаганнай» з дзіцячага дома ў Друі наведала каталіцкая пісьменніца
Пісьменніца Ірына Жарнасек, рэдактарка каталіцкага дзіцячага часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай», 6 верасня прыехала ў госці да незвычайных чытачоў, – сацыяльных сіротаў з дзіцячага дома ў Друі. Дзіцячы дом месціцца на ўскрайку Беларусі на мяжы з Латвіяй, у ім жывуць дзеці, бацькі якіх, у большасці, – у турмах альбо на дне жыцця, узгадкі некаторых з гэтых дзяцей пра сваіх бацькоў нагадваюць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!