Усе навіны

Францыя дапаможа аднавіць фігуры Марыі, разбураныя баевікамі ў Іраку

Французскія католікі адправяць новыя фігуры Маці Божай у горад Арбіл, дзе пражывае большая колькасць католікаў. Увогуле католікі адправяць у Ірак 15 фігур Маці Божай. Гэтым падарункам заменяць тыя фігуры, якія былі разбураны баевікамі. Перш чым фігуры Марыі паблагаславяць і адправяць у свае парафіі, яны ўпрыгожаць вулічную працэсію па вуліцах горада халдзейскімі і сірыйскімі католікамі Менавіта так французы вырашылі падтрымаць каталіцкае ...

Читать далее »

У Гданьску існуе самы вялікі ў свеце бурштынавы алтар

Ён мае 12 метраў у вышыню, 10 метраў у шырыню, а агульная плошча складае каля 120 квадратных метраў, паведамляе gosc.pl. — Наш алтар уяўляе сабой выраз падзякі Богу за клопат пра польскі народ, – падкрэслівае ксёндз Людвік Кавальскі, пробашч базылікі св. Брыгіты ў Гданьску. Верагодна, у канцы бягучага года жыхары горада, а таксама турысты з усяго свету змогуць назіраць першыя ...

Читать далее »

«Даверыцца Езусу»: айцы піяры арганізавалі рэкалекцыі для юнакоў

З 25 — 31 ліпеня 2017 г. «на прыродзе» адбыліся 6-цідзённыя рэкалекцыі для юнакоў з піярскага душпастырства ва ўзросце ад 15 гадоў. Духоўныя практыкаванні прайшлі пад назвай «Даверыцца Езусу» асноўваючыся на Евангеллі паводле св. Мацвея. Такія малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць юнакам паглыбіць сваю веру, узмоцніць сяброўства з Хрыстом, і адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. Падчас рэкалекцый была супольная ...

Читать далее »

Святая Марыя Магдалена – «апосталка апосталаў»: у Новалукомлі адзначылі тытульны фэст

У парафіі Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 22 ліпеня адбыўся тытульны фэст. Варта нагадаць, што ў каталіцкім касцёле ад 2016 года гэты дзень адзначаецца, як свята. Раней гэта быў абавязковы ўспамін. Але Папа Францішак, каб падкрэсліць не толькі ролю гэтай святой, якая першая ўбачыла Уваскрослага Хрыста, але і ролю ўсіх жанчын ў касцёле, пажадаў зрабіць такую змену. Адметным фэст для ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафію ў Пагошчы

Візіт іерарха адбыўся ў нядзелю, 30 ліпеня. Пастыра сустрэлі каля галоўнай брамы з хлебным караваем. Каб сустрэць высокага госця, усе вернікі выйшлі з храма. Перад тым, як увайсці ў святыню, біскуп Алег асвяціў новы крыж, які ўсталяваны перад касцёлам. Перад пачаткам святой Імшы біскупа азнаёмілі з гісторыяй вёскі і парафіі. А гісторыя гэта даволі адметная. Хаця Пагошча ўпершыню згадваецца яшчэ ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч уручыў дыпломы ўдзельнікам мастацкага пленэру ў Друі

Гэта адбылося ў суботу, 29 ліпеня, у касцёле Святой Тройцы. Сам пленэр праходзіў тут з 22 па 30 ліпеня і быў прысвечаны асобе Францішка Скарыны і 500-годдзю першай друкаванай кнігі на беларускай мове. У пленэры прынялі ўдзел каля сарака мастакоў як з Беларусі, так і замежжа. Адзін з арганізатараў пробашч друйскай парафіі ксёндз Сяргей Сурыновіч лічыць, што такі пленэр павінен ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць з 16 па 18 жніўня (+праграма)

Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць 16-18 жніўня 2017 года: 16.08.2017, серада 17.00-19.00 – прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў 19.00 – вячэра 20.00 – прэзентацыя Дзён Моладзі і знаёмства 22.30 – рассяленне і заканчэнне дня 17.08.2017, чацвер 08.30 – сняданак 09.30 – малітва (споведзь) 10.00 – канферэнцыя 11.15 – святая Імша 13.00 – абед 14.00 – экскурсіі, варштаты 19.00 – вячэра ...

Читать далее »

Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма адзначылі ў Лучаі

29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма. Традыцыйна фэст збірае шмат вернікаў і гасцей з суседніх парафій. На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з’яўляецца пробашчам парафіі, прывітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных мясцін. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў, пробашч з Германавіч. Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі святары ...

Читать далее »

Каталіцкі іерарх уручыў Патрыярху Кірылу ключы ад горада Бары

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы, Патрыярх Кірыл стаў ганаровым грамадзянінам Бары – горада на поўдні Італіі. Аб гэтым паведаміў мясцовы арцыбіскуп Франчэска Какучы, які вярнуўся 28 ліпеня 2017 г. з Санкт-Пецярбурга разам з рэліквіямі св. Мікалая, што з дазволу Папы Францішка былі выстаўлены з 21 мая спачатку ў сталіцы Расійскай Федэрацыі, а пазней у горадзе на Няве. На развітанні з імі ...

Читать далее »

Паэт Уладзімір Някляеў паразважаў у Друі пра дух народа

Гэта адбылося ў суботу, 29 ліпеня, падчас першага дня фэсту ў гонар Маці Божай Анёльскай. Таксама ў гэты дзень завяршыўся мастацкі пленэр, у якім прынялі ўдзел каля сарака мастакоў. Пленэр быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. З нагоды гэтых урачыстасцей у Друю прыбыў біскуп Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Пасля Імшы паэт Уладзімір Някляеў прачытаў свае вершы і падараваў ...

Читать далее »