38-гадовая настаўніца Тарэса Бітэль так натхнілася лёсам ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, што стварыла ў ягоны гонар музей. На ўласныя грошы і з дапамогаю добрых людзей. У Вішневе Валожынскага раёну жыве цяпер пад паўтысячы чалавек. Тут нарадзіліся асветнік Сымон Будны і прэзідэнт Ізраілю Шымон Пэрэс. А ў мясцовым касцёле яшчэ ў савецкія часы паўстагоддзя служыў святаром легендарны ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. Савецкія вернікі ...
Читать далее »Усе навіны
Папа Францішак ахвяраваў грошы на барацьбу з голадам у Афрыцы
Папа Францішак зрабіў грашовае ахвяраванне Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, каб дапамагчы насельніцтву ўсходняй Афрыкі, што пакутуе ад голаду і несправядлівага размеркавання прадуктаў харчавання, паведамляе Ватыканскае радыё. “Гэта сімвалічны ўнёсак у праграму “ФАО” па забеспячэнні насеннем вясковых сем’яў, якія жывуць у рэгіёнах, дзе накладваюцца адзін на адно вынікі канфліктаў і засухі”, – патлумачыў Святы Айцец. Ва ўсходняй Афрыцы каля 22 ...
Читать далее »Моладзь будзе актыўнай групай на Сінодзе Біскупаў
Сінод Біскупаў, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2018 года на тэму моладзі, будзе не толькі пляцоўкай для дыялогу паміж біскупамі, але і месцам, дзе апынуцца самі маладыя людзі, каб стаць актыўнай часткай асамблеі, паведамляе Ватыканскае радыё. Прычым гаворка ідзе не толькі пра католікаў або хрысціян, але і пра няверуючых. Гэта падкрэсліў генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры, у ...
Читать далее »Сучасныя каталіцкія храмы: погляд знутры
Французскі фатограф Фабрыс Фуйе падарожнічае па свеце, фатаграфуючы сучасныя храмы і саборы, архітэктура якіх радыкальна адрозніваецца ад кананічных уяўленняў пра эстэтыку храмавых збудаванняў, паведамляе партал Credo. Большасць храмаў, якія ўвайшлі ў аўтарскую падборку Corpus Christi, пабудавана пасля Другой Сусветнай вайны і адрозніваюцца мінімалісцкім і канцэптуальным дызайнам. З тэхнічнага пункту гледжання, фатаграфіі Фуйе выкананы ў традыцыйнай манеры — з узроўню алтара ...
Читать далее »У Клюшчанах на месцы згарэлага касцёла пабудуюць капліцу
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў распараджэнне аб зборы матэрыяльных сродкаў на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах, якую пабудуюць на месцы згарэлага касцёла св. Яўхіма. Святыня з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэла 6 чэрвеня. Касцёл з дрэва быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 г. У 1990-х яго вярнулі вернікам. У касцёле ў Клюшчанах нёс служэнне кс. Канстанцін (Кастанты) Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір ...
Читать далее »Святы Айцец стаў ганаровым грамадзянінам Медэльіна
За некалькі тыдняў да свайго візіту ў Калумбію папа Францішак стаў ганаровым грамадзянінам Медэльіна. Па дадзеных мясцовых СМІ, такое рашэнне ўлады гэтага мільённага горада прынялі 20 ліпеня, у нацыянальнае свята краіны. За прапанову прагаласавала 17 членаў гарадскога савета, чатыры не галасавалі. Ініцыятыва мэра Фэдэрыка Гутьерэса з’яўляецца выразам удзячнасці за працу Папы ў абароне правоў чалавека, справядлівасці і роўнасці. Восенню папа ...
Читать далее »Салезіянін Артур Ляшнеўскі складзе вечныя манаскія абяцанні ў Мінску
13 жніўня ў Мінску (у парафіі св. Яна Хрысціцеля) адбудзецца ўрачыстасць складання вечных манаскіх абяцанняў у Салезіянскім Таварыстве семінарыста Артура Ляшнеўскага SDB. У гэты дзень малады салезіянін паабяцае Богу да смерці жыць у паслухмянасці, чысціні і беднасці паводле Салезіянскай Канстытуцыі. Святую Імшу ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Яна распачнецца а 12-й гадзіне. Клерык Артур сардэчна запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць з ...
Читать далее »Католікі арганізуюць маштабны форум на тэму міру
З 10 па 12 верасня 2017 г. у Германіі адбудзецца міжнародная сустрэча на тэму барацьбы з тэрарызмам і ўзброенымі канфліктамі “Шляхі міру”, арганізацыяй якой займаецца каталіцкая дабрачынная “Супольнасць св. Эгідзія”. Афіцыйная прэзентацыя ініцыятывы адбылася 21 ліпеня 2017 г. у Рыме. “Гэта будзе найважнейшая ў гэтым годзе падзея ў падтрымку міру, моцны пасыл супраць вайны, падзелаў і муроў з мэтай вяртання ...
Читать далее »Абвешчаны месцы правядзення асноўных падзей Сусветных дзён моладзі ў Панаме
Шырокапалосная траса Сінта-Костэра-Уно ў спалучэнні з маляўнічай набярэжнай у цэнтры сталіцы Панамы былі абраны месцамі правядзення пяці асноўных падзей Сусветных дзён моладзі ў 2019 г. Рашэнне было зацверджана Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця і абвешчана на сайце Панамскай архідыяцэзіі. Па словах арганізатараў форуму, Сінта-Костэра была адобрана і ў ходзе міжнародных кансультацый з прадстаўнікамі біскупскіх канферэнцый розных краін свету. ...
Читать далее »Рэкалекцыі распазнання паклікання адбудуцца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
З 3 па 6 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, асабліва міністранты ад 14 гадоў. Рэкалектанты змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. З сабой трэба мець ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!