Усе навіны

Епіскапат Грэцыі напісаў ліст у падтрымку Пантыфіка

Каталіцкія біскупы Грэцыі напісалі ліст да папы Францішка, у якім засведчылі сваю салідарнасць з ім і яго вучэннем ў абліччы супраціву, з якім ён сустракаецца ў служэнні, “часам і з боку тых, хто павінен быць яго супрацоўнікамі”. Яны пішуць пра смутак, які выклікае “супраціў адносна слоў пастыра Паўсюднага Касцёла, але і адносна яго душпастырскай лініі, якая павінна стаць душпастырскай лініяй ...

Читать далее »

У Германавічах адзначылі 230-гадовы юбілей касцёла

Свята было прымеркавана да парафіяльнага адпусту ў гонар Перамянення Пана і адбылося ў нядзелю, 6 жніўня. На свята сабралася шмат вернікаў як з германавіцкай парафіі, так і гасцей з Ёдаў, Шаркаўшчыны, Новага Пагосту, Браслава, Глыбокага і іншых парафій. Прыбыў на ўрачыстасць і пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Яго па традыцыі з хлебам-соллю сустрэлі перад касцельнай брамай. Біскупу уручылі таксама ...

Читать далее »

У свята Перамянення Пана ў Чашніках адзначылі парафіяльны фэст

Свята адбылося ў суботу, 5 жніўня. Гэта быў першы парафіяльны фэст, які ў якасці пробашча парафіі арганізаваў ксёндз Мікалай Ліпскі. Да гэтага ксёндз Мікалай дзесяць гадоў адпрацаваў у Лучаі Пастаўскага дэканату, і лучайскія фэсты былі вядомыя практычна ва ўсёй Беларусі. На ўрачыстасць прыехалі чатыры святары: Валерый Орсік з Оршы, Віталь Галец з Ушачаў, Віталь Янкевіч з Талачына і Аляксандр Півавар ...

Читать далее »

Касцёл у Беларусі святкуе 500-годдзе Бібліі Скарыны

Мінскі касцёл св. Сымона і св. Алены стаў цэнтрам маштабнага свята ў гонар нараджэння беларускага кнігадрукарства. 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшаў у свет “Псалтыр” на старажытнай беларускай мове, які выдаў Францішак Скарына з Полацка. Біблія Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Толькі пазней выйшлі англійскі і французскі пераклады, амаль праз 50 гадоў – “маскоўскі” “Апостал”. Гэта ...

Читать далее »

«Пакіньце свае інтэнцыі тут»: 4 і 5 жніўня ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці

Пакланіцца росіцкім пакутнікам прыбылі тры пешыя пілігрымкі: з Друі (96 чал, 3 дні, 100 км), Полацку (53 асобы, 4 дні, 110 км), Барысава (40 пілігрымаў, 8 дзён, 258 км), на матацыклах з Браслава (22 чал), на роварах з Барысава (14 асоб, 4 дні, 310 км). Урачыстасці распачаліся 4 жніўня святой Імшой з удзелам усіх пілігрымаў, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі ...

Читать далее »

Поп і рэп у афіцыйным гімне папскага візіту ў Калумбію

Поп і рэп – гэтыя два музычныя стылі спалучае ў сабе афіцыйны гімн Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Калумбію. Ён будзе праходзіць 6-10 верасня 2017 года і ахопіць чатыры гарады: Багату, Вілавісэнсіа, Медэльін і Картахену. Гімн быў абраны журы конкурсу “Cantale al papa” (Спявай Папу), на якім было прадстаўлена 465 твораў. На ім перамагла песня “Demos el primer paso” (Зробім ...

Читать далее »

Святы Айцец: рэлігіі павінны супрацоўнічаць дзеля міру

Усе рэлігіі пакліканы “маліцца і супрацоўнічаць дзеля міру”, імкнучыся аднавіць “гармонію ў многіх частках свету, змучаных вайной і тэрарызмам”. З такім заклікам Папа Францішак звярнуўся ў спецыяльным пасланні да Вярхоўнага святара японскай будыйскай школы Тэндай Каэю Марыкавы. Нагодай для звароту стала ХХХ Міжрэлігійная малітоўная сустрэча ў інтэнцыі міру, якая 3 жніўня 2017 г. пачалася ў будыйскім санктуарыі на гары Хіэй, ...

Читать далее »

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзяць рэкалекцыі распазнання паклікання

3 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачаліся 3-дзённыя духоўныя практыкаванні на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Праводзяць іх кс. Андрэй Лішко і кс. Валерый Быкоўскі пры актыўнай дапамозе семінарыстаў. Разважанні рэкалекцый асаблівым чынам прысвечаны аб’яўленням Маці Божай у Партугаліі. Удзельнікі маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з пасланнем Маці Божай, скіраваным свету праз дзяцей 100 гадоў таму. У ...

Читать далее »

Да 500-годдзя кнігадруку ў Беларусі з’явіцца новае выданне Бібліі

На канец жніўня ў Беларусі запланаваны выхад другога выдання Бібліі на беларускай мове. Нагадаем, упершыню Беларускае біблійнае таварыства выпусціла поўны пераклад Святога Пісання ў 2012 г. – на аснове рукапісаў кс. Уладзіслава Чарняўскага. Незадоўга да сваёй смерці святар перадаў Біблійнаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў – эксперты здзейнілі іх дапрацоўку і набор. І вось цяпер, у 500-годдзе першай беларускай ...

Читать далее »

На роварах да росіцкіх пакутнікаў

2 жніўня, пакінуўшы за плячыма 155 км., у Глыбокае прыбыла роварная пілігрымка з Барысава колькасцю 11 чалавек. Парафіяне гасцінна прынялі пілігрымаў на начлег, а раніцай 3 жніўня яны прадоўжылі свой шлях да Росіцы. Да іх таксама далучыліся два глыбоцкія пілігрымы. Пілігрымы накіроўваюцца на ўрачыстасці, якія пройдуць у Росіцы 4-5 жніўня. Прымеркаваныя яны да ўшаноўвання памяці каталіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і ...

Читать далее »