Стан Святога Айца стабільны: Францішак працягвае лячэнне ў клініцы “Джэмэлі”, чаргуючы розныя віды кіслароднай тэрапіі. Нягледзячы на стабільнасць паказчыкаў, прагноз застаецца стрыманым. Паводле афіцыйнага камюніке Залы Друку Святога Пасада, апублікаванага сёння ўвечары, 1 сакавіка 2025 года, стан здароўя Папы застаецца стабільным. У паведамленні адзначаецца, што Святы Айцец, які ўжо шаснаццаць дзён знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі”, падтрымлівае добрыя паказчыкі газавага абмену, ...
Читать далее »Усе навіны
У Францыі «праблема»: нечакана шмат дарослых просяць аб сакраманце хросту
Касцёл у Францыі мае сур’ёзную «праблему» з павелічэннем колькасці дарослых, якія просяць аб сакраманце хросту. У мінулым годзе хрысцілася рэкордная колькасць — 7 тысяч дарослых (рост на 30%) і 5 тысяч падлеткаў (рост на 50%). Хоць дадзеных па ўсёй краіне няма, мяркуецца, што сёлета хросту сярод дарослых будзе яшчэ больш. У Ліёне, напрыклад, летась ахрысцілі 227 дарослых, а сёлета іх ...
Читать далее »Ад цыфравых да аналагавых: Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі падрыхтаваў шэраг ініцыятыў на Вялікі пост
Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі падрыхтаваў шэраг духоўных і практычных ініцыятыў на Вялікі пост 2025 года, які працягнецца з 5 сакавіка да 19 красавіка, заклікаючы вернікаў да разважання, малітвы і міласэрнасці. Вялікі пост – гэты асаблівы перыяд у літургічным годзе Касцёла – набліжаецца, і дыяцэзіі Аўстрыі прапануюць вернікам шматлікія магчымасці для паглыблення сваёй веры і служэння бліжнім. Як паведамляе агенцтва «Kathpress», ...
Читать далее »Спорт — выдатная магчымасць сведчання веры
Зборная польскіх святароў па футзале заваявала залаты медаль на 17-м чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Венгрыі. У фінале палякі перамаглі Славакію з лікам 4:0, а раней на групавым этапе перамаглі Косава — 11:0 і Аўстрыю — 8:0. У чвэрцьфінале яны выйгралі ў Босніі і Герцагавіны з лікам 2:1, а ў паўфінале сустрэліся з дзейным чэмпіёнам — Харватыяй. Менавіта ў гэтым ...
Читать далее »Фігура Маці Божай Фацімскай наведае Рым у кастрычніку 2025 года
У кастрычніку 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Юбілей марыйнай духоўнасці. З гэтай нагоды пілігрымку ў Рым здзейсніць фігура Маці Божай Фацімскай. Яе прысутнасць надасць падзеі асаблівую духоўную значнасць. Як паведамілі арганізатары перэгрынацыі, 11-12 кастрычніка 2025 года арыгінальная скульптура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Вечны горад. Яна будзе прысутнічаць на Плошчы Святога Пятра 12 кастрычніка падчас ...
Читать далее »Глядзець у адным кірунку. Сужэнцы Дудко пра знаёмства, адносіны і служэнне
Класік рускай літаратуры Леў Талстой у творы “Ганна Карэніна” зазначыў такую думку: “Усе шчаслівыя сем’і падобныя адна да адной, а кожная нешчаслівая сям’я няшчасная па-свойму”. У пэўны перыяд гэтае сцвярджэнне мяне вельмі зачапіла, прымусіла задумацца над многімі пытаннямі. Безумоўна, паняцце “сямейнае шчасце” даволі шырокае і складаецца з розных рэчаў. Некаторым парам для шчасця дастаткова ўсмешкі, добрага слова, іншым жа такіх ...
Читать далее »Пяць рэчаў, якія можна было б пазычыць у Еўропы
Касцёлы зачыняюцца, колькасць парафіянаў зніжаецца, а замест веры прыходзяць гендар, ЛГБТ і эўтаназія. Такія чорныя карціны еўрапейскага хрысціянства можна часта сустрэць у сённяшніх СМІ. Але пры гэтым у Еўропе ёсць тое, чаму б варта было павучыцца і беларусам. Сапраўды, кадры з закрытымі касцёламі, цэрквамі і пратэстанцкімі кірхамі не з’яўляюцца нейкай выдумкай. Як і скарачэнне вернікаў ці розныя іншыя сучасныя трэнды. ...
Читать далее »Крочыць разам у надзеі: пасланне Папы на Вялікі пост 2025
Папа Францішак заклікаў вернікаў выкарыстаць перыяд Вялікага посту 2025 года для ўмацавання супольнай надзеі, сінадальнасці і адкрыцця сябе міласэрнасці Бога ў кантэксце Юбілейнага года. Святы Айцец апублікаваў 25 лютага 2025 года сваё традыцыйнае пасланне на Вялікі пост, які пачнецца праз тыдзень. У дакуменце пад назвай Крочыць разам у надзеі Пантыфік прапануе тры галоўныя накірункі для духоўнага шляху вернікаў у гэты ...
Читать далее »Руины средневековой церкви нашли под бывшей автостоянкой в немецком Эшвеге
Руины средневековой католической церкви святого Годегарда, епископа Хильдесхайма, обнаружили в немецком городе Эшвеге (федеральная земля Гессен) во время работ по превращению бывшей автостоянки в парк. Фундамент храма был найден недалеко от колокольни Николаитурм, относившейся к нему и переделанной в каланчу в XVIII веке. Святой епископ Хильдесхайма Годегард, кому была посвящена найденная церковь, родился в 960 году в городке Нидеральтайх в ...
Читать далее »Тысячы вернікаў маліліся за Папу Францішка ў Ватыкане
Нягледзячы на дождж, тысячы людзей сабраліся ў панядзелак 24 лютага 2025 года ўвечары на Плошчы Святога Пятра, каб маліцца за Папу Францішка, які знаходзіцца ў шпіталі з сур’ёзнымі праблемамі здароўя. Кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін, які ўзначаліў малітоўную сустрэчу, давяраючы Папу «магутнаму заступніцтву Маці Божай», прасіў аб падтрымцы ў час выпрабавання і хваробы. Вячэрняя малітва пачалася ў 21.00 і сабрала прадстаўнікоў ватыканскіх ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!