Усе навіны

Пантыфік: кожнае дзеянне з Езусам — нагода для святасці

«Кожная дзейнасць — праца і адпачынак, сямейнае і сацыяльнае жыццё, выкананне палітычных, культурных і эканамічных абавязкаў — кожны від дзейнасці, малы ці вялікі, калі перажываецца ў аб’яднанні з Езусам і са стаўленнем любові і служэння, з’яўляецца нагодай, каб жыць поўнасцю хростам і евангельскай святасцю», — падкрэсліў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Regina Coeli», якая 29 красавіка 2018 ...

Читать далее »

Чым жывуць католікі ў чарнобыльскай зоне

32 гады таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай станцыі, з-за якой значная частка тэрыторыі Беларусі аказался забруджанай радыёнуклідамі. У чарнобыльскай зоне працягваюць жыць каталіцкія вернікі. У Брагінскім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Веткаўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці на працягу сотняў гадоў існавалі каталіцкія парафіі, але яны былі ліквідаваныя пасля ўстанаўлення савецкай улады. З распадам СССР у Хойніках і Нароўлі супольнасці былі адноўлены. ...

Читать далее »

Святы Айцец: неба – гэта сустрэча з Езусам

Неба – гэта не сумнае месца, як некаторыя думаюць, але сустрэча з Езусам, адзначыў Папа падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён звярнуўся да тэксту з Дзеяў Апосталаў (13,26-33), у якім аўтар распавядае пра выступленне св. Паўла ў сінагозе Антыёхіі. Святы Айцец спаслаўся на Божае абяцанне вечнага шчасця. Мы ідзём па жыцці ўпэўнена, давяраючы гэтаму абяцанню, сказаў ...

Читать далее »

Адбудзецца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці. Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз. Праграма пілігрымкі: 7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах 7.25 ...

Читать далее »

Папа запрашае кіраўнікоў Цэркваў да малітвы за Блізкі Усход

Францішак наведае італьянскі горад Бары, каб прыняць удзел у малітоўнай сустрэчы ў інтэнцыі міру на Блізкім Усходзе, дзе ў выніку драматычнай сітуацыі працягваюць пакутаваць шматлікія хрысціяне. Адмысловы Дзень малітвы і разважання пройдзе 7 ліпеня і будзе насіць экуменічны характар.  Да ўдзелу ў падзеі Папа запросіць кіраўнікоў Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў блізкаўсходняга рэгіёна. Вернікаў ва ўсім свеце ён заклікае падтрымаць падрыхтоўку ...

Читать далее »

Запрашэнне на рэкалекцыі для жанчын «Эстэр»

З 4 па 6 мая ў Оршы пройдзе рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэра». Тэма курса — «Пра жаночае цярпенне… Пра ўсемагутнасць Бога… Пра Яго міласэрнасць…». На курсе пойдзе размова пра тое, што жанчыны, сустракаючыся з цярпеннем у сям’і, такім як алкагалізм мужа, або праблемы з сынам ці дачкой, пачынаюць станавіцца «ахвярай», знаходзяць у іншым ворага, а самі спыняюцца ...

Читать далее »

Святы Пасад: ядзернае стрымліванне стварае ілюзію міра

Ядзернае стрымліванне стварае “трагічную ілюзію” міру, падкрэсліў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН на пасяджэнні, якое прайшло 23 красавіка ў Жэневе ў рамках падрыхтоўкі да Канферэнцыі па аглядзе дзеяння Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, запланаванай на 2020 год. У сваім выступленні арцыбіскуп Іван Юркавіч зазначыў, што зброя масавага знішчэння, асабліва ядзерная, стварае “падманлівае пачуццё бяспекі”. Ён нагадаў, што Святы Айцец ...

Читать далее »

Гурт «AVE» прэзентаваў новы альбом «Адысці мне не дазволь»

22 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб падзяліцца з вернікамі сведчаннем свайго паклікання. Музычны гурт «Ave» выступіў з канцэртам у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Падчас выступу адбылася прэзентацыя новага альбома “Адысці мне не дазволь”. Прысутныя на канцэрце слухачы сталі першымі ўладальнікам музычнага дыска. Гэты падарунак, як сцвярджаюць музыканты, ...

Читать далее »

Свята вясенніх імяніннікаў прайшло ў Смаргоні

22 красавіка ў араторыі св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята для дзяцей пад назвай «Дзень вясенняга імянінніка», паведамляе sdb.by. Пасля св. Імшы ў араторыі дзяцей чакалі вядомыя казачныя героі. Удзельнікі свята дапамагалі ім выконваць розныя заданні, атрымоўваючы ў адказ станоўчыя эмоцыі ад гульні і конкурсаў. Напрыканцы святкавання хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі імяніннікаў ...

Читать далее »

Святому Айцу прадставілі афіцыйны плакат Сусветных дзён моладзі ў Панаме

Падчас агульнай аўдыенцыі 18 красавіка 2018 года арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Уллоа, прадставіў Папе Францішку афіцыйны плакат Сусветных дзён моладзі ў Панаме. Пантыфік пракаментаваў прадстаўлены плакат як «футурыстычны» і дадаў: «Мне вельмі падабаецца», паведамляе Vatican News. Таксама арцыбіскуп Уллоа ўручыў Папу Францішку пару тэнісных туфель, якія ўпрыгожыла моладзь з гарадоў вакол Самарыі ў Панаме (акруга Сан Мігель). Папа Францішак прыняў ...

Читать далее »