Усе навіны

Дэлегацыя моладзі з Беларусі прыняла ўдзел у Піярскім Правінцыяльным Сінодзе Маладых “З Табой+” у Варшаве

1-3 мая 2018 года ў Варшаве, адбыўся Правінцыяльны Сінод Маладых, у якім прымала ўдзел дэлегацыя піярскай моладзі з Беларусі (Шчучын і Ліда) на чале з а. Аляксандрам Махначом SP. У кастрычніку бягучага года абудзецца Сінод Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Гэта не толькі сінод пра моладзь, але сінод з удзелам моладзі, бо, як сам патлумачыў Папа Францішак, ...

Читать далее »

Святы Пасад: новая інструкцыя па вывучэнні кананічнага права

3 мая 2018 года была апублікавана інструкцыя Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі пад назвай “Вывучэнне кананічнага права ў святле рэформы сужэнскага працэсу”. Дакумент грунтуецца на двух Апостальскіх лістах у форме “motu proprio” Папы Францішка: “Mitis Iudex Dominus Iesus” і “Mitis et misericors Iesus”, прысвечаных рэформе кананічных працэсаў па прызнанні несапраўднасці сужэнства.  Дакумент павінен паспрыяць лепшай фармацыі супрацоўнікаў касцёльных судоў, а таксама тых, ...

Читать далее »

У Лондане ў смецці знайшлі рэліквіі святога Папы Клімента

У смецці, сабраным у цэнтры Лондана, быў знойдзены невялікі скураны футарал. У ім апынуўся фрагмент косткі, які, як мяркуюць, з’яўляецца рэліквіяй святога Клімента І Папы Рымскага, які загінуў каля 2000 год таму, у Крыме. Як паведамляе The Guardian, скрынка, пад пячаткай чырвоным воскам і перавязана малінавымі шнурамі, утрымоўвала фрагмент косткі пад шкляным купалам з палоскай паперы. Надпіс «Oss. S Clementis» ...

Читать далее »

Вось як правільна выходзяць замуж… за Езуса!

Архідыяцэзія Трані-Барлетта-Бішэлье распаўсюдзіла на сваёй Фэйсбук-старонцы альбом з уступлення ў навіцыят с. Марыі Вікторыі, паведамляе партал Credo. Архідыяцэзія знаходзіцца на поўдні Італіі, уваходзіць у мітраполію Бары-Бітонта ў правінцыі Апулія.  27 красавіка 2018 года ў бэнэдыктынскім абацтве св. Роджэра Канскага ў Барлетта была прынята ў навіцыят сястра Марыя Вікторыя ад Крыжа. Гэту падзею вырашылі прадставіць так, каб наглядна паказаць, што ёсць ...

Читать далее »

Пакліканыя з Марыяй. Аповед удзельніка Дзён моладзі ў Гродне

Пакліканыя з Марыяй Да жыцця ў ласцы Божай! Просім Божай дапамогі! Каб па прыкладу Марыі, Жыць з Богам у кожнай хвіліне! Сустрэчы моладзі Беларусі. Тое, што аб’ядноўвае нас ужо ў трэці раз. Тое месца, дзе маладыя людзі могуць узмацніць або ўпэўніцца ў глыбіні сваёй веры праз знаёмства са сваімі аднагодкамі, братамі і сёстрамі ў Хрысце. У Евангеллі паводле Мацвея сказана: ...

Читать далее »

У Глыбоцкім касцёле Святой Тройцы адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі Беразвечча

Гэта адбылося ў нядзелю 29 красавіка. Выставу прэзентаваў глыбоцкі краязнаўца Юры Калбасіч. Яе адкрыццё звязанае з тым, што 30 красавіка споўнілася 380 гадоў, як кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV зацвердзіў тастамент Язэпа Корсака, у якім ён завяшчаў частку сваіх уладанняў для кляштара манахам-базыльянам у Беразвеччы. У другой палове XVIII стагоддзя тут быў пабудаваныя кляштар і храм у гонар Раства Багародзіцы ...

Читать далее »

Браслаў: парафіяльны «Карытас» арганізаваў свята для дзяцей

У нядзелю 29 красавіка парафіяльнае аддзяленне Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» запрасіла на свята ўсіх дзяцей парафіі, а таксама іншых удзельнікаў дабрачынных праектаў. Дзякуй Богу, дзень выдаўся сонечным і цёплым, а таму ўсе запланаваныя забавы прайшлі на свежым паветры. Клоуны прапанавалі дзецям рухі пад песні і спартыўныя конкурсы. Ну, і, канечне, дзяцей чакаў пачастунак. Свята стала добрым баўленнем часу, і было ...

Читать далее »

Святы Айцец даў парады каталіцкім журналістам

Каталіцкія журналісты павінны вучыць думаць, быць уважлівымі да сацыяльных праблем і не зводзіць вобраз рэчаіснасці да пэўнай «карыкатуры», падкрэсліў Папа Францішак падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі газеты італьянскага епіскапату «Avvenire». Аўдыенцыя адбылася 1 мая 2018 г. у Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палацу і была прымеркавана да 50-годдзя выдання. Пантыфік заклікаў журналістаў не задавольвацца бачаннем таго, што бачаць усе іншыя, ...

Читать далее »

У дзень памяці св. Яна Паўла ІІ біскуп Алег Буткевіч упершыню цэлебраваў святую Імшу ў в. Нарач

29 красавіка ў касцёле св. Андрэя, апостала, у в. Нарач (Мядзельскі дэканат) адбылося ўрачыстае святкаванне дня памяці святога Яна Паўла ІІ, прымеркаванага да 4-й гадавіны яго кананізацыі. Ганаровым госцем свята стаў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч, які ўзначаліў з гэтай нагоды св. Імшу. Хоць такія ўрачыстасці праходзяць у нарачанскай парафіі штогод, аднак кожная з іх мае свой адметны «смак», як выпечка ...

Читать далее »

«Каралева Беларусі, маліся за нас»: Ларэтанскую Літанію ў Беларусі дапоўняць новым заклікам

29 красавіка на пасяджанні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне дапоўніць тэкст Ларэтанскай Літаніі на беларускай мове заклікам «Каралева Беларусі», паведамляе Catholic.by. Рашэнне было прынята пасля кансультацыі з Кангрэгацый Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Пра намер дадаць гэты заклік было аб’яўлена у Будславе падчас святкавання фэсту Маці Божай Будслаўскай у 2017 годзе старшынёй ККББ арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Кангрэгацыя ...

Читать далее »