Дэлегацыя моладзі з Беларусі прыняла ўдзел у Піярскім Правінцыяльным Сінодзе Маладых “З Табой+” у Варшаве

1-3 мая 2018 года ў Варшаве, адбыўся Правінцыяльны Сінод Маладых, у якім прымала ўдзел дэлегацыя піярскай моладзі з Беларусі (Шчучын і Ліда) на чале з а. Аляксандрам Махначом SP.

У кастрычніку бягучага года абудзецца Сінод Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.

Гэта не толькі сінод пра моладзь, але сінод з удзелам моладзі, бо, як сам патлумачыў Папа Францішак, існуе моладзь, якая слухае Духа Святога і можа нам дапамагчы растлумачыць розныя справы. “Такім чынам Касцёл хоча пачуць голас маладых, спазнаць іх далікатнасць, веру, а таксама сумневы і крытыку” – сказаў Папа Францішак.

Піяры на працягу 400 год свайго існавання спадарожнічаюць моладзі на шляху веры і распазнавання паклікання. Таму, Генеральны Настаяцель Ордэна Пабожных Школ (Піяраў), а. Пэдро Агуадо Куэста SP, заклікаў усіх звязаных з піярскім душпастырствам моладзі ў школах і парафіях ва ўсім свеце, каб арганізаваць сінод, які будзе часткай Сіноду Біскупаў. Мясцовыя сіноды ўжо адбыліся ва ўсіх піярскіх школах і парафіях.

Першы дзень сінода ў Варшаве (Секеркі) ўрачыста адкрыў а. Юзаф Матрас SP, Правінцыял Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў, які нагадаў пра ідэю сінода. Затым адбылася праца ў групах, дзе моладзь адказвала на заклікі, якія паўсталі дзякуючы раней запоўненым e-анкетам. Першы дзень сінода закончыўся супольным праслаўленнем Пана Езуса падчас адарацыі разам з гуртам NaNowo. Пасля ўсе ўдзельнікі выехалі на начлег у Сулеювэк.

Другі дзень сінода распачаўся з шырокай усмешкі, якой прывітаў дакладна кожнага асабіста біскуп Марэк Салярчык, адказны за Душпастырства моладзі пры Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.

Пасля супольнага сняданка з біскупам, падчас сустрэчы ўдзельнікам былі прадстаўлены графікі, якія з’яўляюцца дакладным аналізам дадзеных з анкетаў.

Затым біскуп Марэк правёў канферэнцыю: «Да чаго біскуп заклікае моладзь?» Пасля была магчымасць задаваць пытанні.

Праца ў нашым “муравейніку” сапраўды адчувалася! Пазней адбылася праца ў групах, дзе моладзь і піяры шукалі адказы на пастаўленыя заклікі, а потым кожная група падрыхтоўвала тэкст паслання піярам.

Чарговым пунктам праграмы была малітва «Вяночак дванаццаці зорак», складзены св. Юзафам Каласансам.

Цікавым досведам таксама быў кірмаш добрых сведчанняў. Кожная школа і парафія мелі магчымасць прадставіць сваю акцыю, супольнасць, штосьці, што стварылі там, дзе яны самі ёсць. Пасля ўсе выслухалі сведчанне сужэнства і айца-піяра. Кульмінацыйным пунктам была супольная Эўхарыстыя. Другі дзень сінода ў Сулеюўку закончыўся супольным грылем! Лідэры груп сфармулявалі афіцыйнае пасланне.

Трэці дзень сінода распачаўся супольнай малітвай (Ютрань). Пасля снядання ўсе вярнуліся з Сулеюўка на Варшаўскія Секеркі, дзе адбылося супольнае падвядзенне вынікаў працы Правінцыяльнага Сінода Маладых:

Пасля адбылося афіцыйнае заканчэнне Правінцыяльнага Сіноду Маладых.

Правінцыял Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў а. Юзаф Матрас SP падзякаваў арганізацыйнаму камітэту сінода, а таксама ўсім прадстаўнікам піярскіх школ і парафій за актыўны ўдзел у Правінцыяльным Сінодзе Маладых.

Сінод завершыўся ўрачыстай адпустовай св. Імшой, якую ўзначаліў біскуп Марэк Салярчык у Санктуарыі Маці Божай — Настаўніцы Моладзі ў Варшаве (Секеркі).

Пасля смачнага адпустовага абеду ўсе ўдзельнікі Сінода раз’ехаліся на свае месцы служэння, вучобы і працы.

У адпаведны час, плады Піярскага Сінода Маладых ужо з усіх Правінцый Ордэна будуць перададзены ў Ватыкан найвышэйшай уладай Ордэна Пабожных Школ (Піяраў).

Больш інфармацыі, відэа і фотаздымкаў можна ўбачыць на афіцыйнай старонцы Піярскага Правінцыяльнага Сінода Маладых.

а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды, тэкст
www.pijarskisynod.pl і а. Аляксандр Махнач SP, фота

для друку для друку