З 13 па 15 сакавіка ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе адбыліся пiярскiя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел 15 чалавек з Ліды і Шчучынa. Акрамя розных канферэнцый, падчас якіх юнакі разважалі на тэму прысутнасці Хрыста ў асабістым жыцці, шмат часу было прысвечана супольнай малітве, інтэграцыйным сустрэчам і спартыўным гульням. У плане было таксама крыху часу ...
Читать далее »Архив меток: піяры
Сустрэча для моладзі, арганізаваная айцамі піярамі, прайшла ў Шчучыне
7 — 9 лістапада моладзь з Ліды і Шчучына, а гэта каля 60 чалавек, мела магчымасць паразважаць на тэму асобы Езуса Хрыста. Засяродзіцца на тым, кім з’яўляецца Другая Асоба Божая і чаму такім важным з’яўляецца штодзённы выбар Хрыста, дапамагалі ўдзельнікам піярскіх дзён моладзі кс. Міхаіл, пробашч парафіі ў Абухава і сястра Назарыя, якая служыць у Лідзе (Фара). Акрамя вельмі даступных ...
Читать далее »Моладзь са Шчучына і Ліды здзейсніла пілігрымку ў навагрудскі санктуарый
Моладзь з парафій, дзе служаць айцы піяры, у Лідзе і Шчучыне здзейсніла інтэграцыйную паездку па Навагрудчыне, паведамляе grodnensis.by. Удзельнікі пабывалі між іншым у кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак). Маладыя людзі наведалі таксама санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі бл. Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Там яны пазнаёміліся з гісторыяй сясцёр-мучаніц, якія 1 жніўня 1943 г. аддалі жыццё ...
Читать далее »Дэлегацыя моладзі з Беларусі прыняла ўдзел у Піярскім Правінцыяльным Сінодзе Маладых “З Табой+” у Варшаве
1-3 мая 2018 года ў Варшаве, адбыўся Правінцыяльны Сінод Маладых, у якім прымала ўдзел дэлегацыя піярскай моладзі з Беларусі (Шчучын і Ліда) на чале з а. Аляксандрам Махначом SP. У кастрычніку бягучага года абудзецца Сінод Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Гэта не толькі сінод пра моладзь, але сінод з удзелам моладзі, бо, як сам патлумачыў Папа Францішак, ...
Читать далее »Дзень засяроджання для кандыдатаў да бежмавання са Шчучына
Традыцыйна, перад прыняццем сакраманту хрысціянскай сталасці, маладыя кандыдаты да канфірмацыі са Шчучына перажылі свой дзень засяроджання. У рамках духоўнай падрыхтоўкі 21 красавіка моладзь пілігрымавала да Гродзенскага дыяцэзіяльнага Марыйнага санктуарыя ў Тракелях, дзе была адпраўлена Найсвяцейшая Ахвяра перад цудадзейным абразом Панны Марыі. Другім этапам аднадзённых рэкалекцый стала канферэнцыя, якую прамовіў а. Аляксандр Махнач SP, у піярскім касцёле ў Лідзе. Святар, між ...
Читать далее »У Шчучыне распачалі падрыхтоўку да Піярскага сінода маладых, які пройдзе ў Варшаве ў 2018 годзе
Як вядома, у кастрычніку наступнага года адбудзецца Сінод Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Ордэн піяраў як частка супольнасці Каталіцкага Касцёла таксама вырашыў далучыцца да перадсінадальнай падрыхтоўкі. Так, кіраўніцтва Польскай правінцыі ордэна піяраў запланавала правесці Піярскі сінод маладых у маі 2018 г. у Варшаве. Але падрыхтоўка ў Беларусі распачалася значна раней: з 5 па 6 лістапада ў Шчучынскай ...
Читать далее »Шчучынская моладзь наведала Гродна
На мінулых выходных для парафіяльных груп са Шчучына быў арганізаваны інтэграцыйны выезд у Гродна. Пасля святой Імшы, якая адбылася ў капліцы айцоў-рэдэмтарыстаў, хлопцы з літургічнай службы алтара згулялі ў лазэртаг, а дзяўчаты з хору «Calasanz» ў боўлінг. Потым моладзь мела магчымасць пагуляць па прыгожых вуліцах Гродна. А. Віталь Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »У Лідзе асвяцілі новы касцёл
25 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда – мікрараён Індустрыяльны) адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касцёла св. Юзафа Каласанса. Кансэкрацыю святыні здзейсніў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, пры ўдзеле дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці: генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк, правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Юзаф Матрас ...
Читать далее »Сёлетнія выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
24 красавіка адбылася пілігрымка сёлетніх выпускнікоў школ Шчучына ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Галоўнай мэтай паездкі была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях была адпраўлена святая Імша ў Будславе. Па дарозе да нацыянальнага санктуарыя моладзь пабачыла шмат цікавых мясцовасцей і святынь Беларусі: касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач, мемарыяльны комплекс ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў прайшла ў Лідзе
У дзень перад Божым Нараджэннем ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць ў Беларусі. Па традыцыі сустрэча распачалася з супольнай малітвы на брэвярыі ў капліцы, на працягу якой ўсе субраты аднавілі вечныя шлюбы. Пасля заканчэння малітвы айцы піяры сабраліся каля святочнога стала. Спачатку настаяцель супольнасці піяраў а. Вітальд Пяцельчыц прачытаў віншаванні айца правінцыяла, пасля чаго ўсе ...
Читать далее »