Сёлетнія выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў

24 красавіка адбылася пілігрымка сёлетніх выпускнікоў школ Шчучына ў Нацыянальны санктуарый у Будславе.

Галоўнай мэтай паездкі была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях была адпраўлена святая Імша ў Будславе.

Па дарозе да нацыянальнага санктуарыя моладзь пабачыла шмат цікавых мясцовасцей і святынь Беларусі: касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач, мемарыяльны комплекс Хатынь.

За дзень да гэтага падарожжа для тых, хто рыхтуецца прыняць сакрамант бежамавання, таксама была арганізавана пілігрымка ў Тракелі.

Айцец Віталій Слука SP, тэкст

Людміла Казлова, Анастасія Ясюкевіч, фота

для друку для друку