Традыцыйна, перад прыняццем сакраманту хрысціянскай сталасці, маладыя кандыдаты да канфірмацыі са Шчучына перажылі свой дзень засяроджання. У рамках духоўнай падрыхтоўкі 21 красавіка моладзь пілігрымавала да Гродзенскага дыяцэзіяльнага Марыйнага санктуарыя ў Тракелях, дзе была адпраўлена Найсвяцейшая Ахвяра перад цудадзейным абразом Панны Марыі.
Другім этапам аднадзённых рэкалекцый стала канферэнцыя, якую прамовіў а. Аляксандр Махнач SP, у піярскім касцёле ў Лідзе. Святар, між іншым, звярнуў увагу на захаванне абавязку вернасці Хрысту і Яго Касцёлу, які будзе ўскладзены на кожнага кандыдада з моманту прыняцця сакраманту бежмавання.
Пасля духоўнай канферэнцыі, удзельнікі пілігрымкі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці, працуючы ў групах, адзначаючы для сябе 10 запаведзяў, якімі хочуць жыць з моманту прыняцця сакраманту Духа Святога:
- Кожную нядзелю ўдзельнічаць у св. Імшы.
- Рэгулярна прыступаць да сакраманту споведзі.
- Прымаць як мага часцей св. Камунію.
- Памятаць пра шчырую размову з Богам – штодзённую малітву.
- Актыўна ўдзельнічаць у жыцці Касцёла.
- «Сябраваць» з малітвай на ружанцы.
- У незалежнасці ад месца знаходжання быць гатовым абараніць сваю веру, жыць ёю і заўсёды заставацца верным Хрысту, Яго запаведзям і Касцёлу.
- Імкнуцца да большага пазнання Бога, напрыклад праз бесперапынны ўдзел у катэхізацыі (таксама і ў наступных класах).
- Пацвярджаць сваю веру ўчынкамі.
- Гледзячы на святога, імя якога была выбрана да канфірмацыі, быць прыкладам сапраўднай веры для іншых.
+Бонус: Забыць пра тэлефон у Касцеле і штодня «ставіць галачку» пры кожнай вышэй пералічанай запаведзі.
а. Віталь Слука SP, тэкст
Людміла Казлова, фота
