Аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў прайшла ў Лідзе

У дзень перад Божым Нараджэннем  ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць ў Беларусі.

Па традыцыі сустрэча распачалася з супольнай малітвы на брэвярыі ў капліцы, на працягу якой ўсе субраты аднавілі вечныя шлюбы.

Пасля заканчэння малітвы айцы піяры сабраліся каля святочнога стала.

Спачатку настаяцель супольнасці піяраў а. Вітальд Пяцельчыц прачытаў віншаванні айца правінцыяла, пасля чаго ўсе змаглі падзяліцца аплаткай, складаючы адзін аднаму самыя найлепшыя пажаданні.

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку